21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сродак ад хваробы

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адказ на пытанне, чаму ў пачатку 1980-х з’явiлася падобная ўстанова, пачуеш адразу — у сталiцы назiраўся няхай сабе i невысокi, але стабiльны рост колькасцi псiхiчных захворванняў. Прычым атрымалася так, што гэта месца стала па-свойму унiкальным. З цягам часу Мiнскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат №3 ператварыўся ў адзiн з самых вялiкiх у колiшнiм Саюзе. I больш таго — у адзiн з буйнейшых у Еўропе.

620 чалавек са сталiцы i блiжэйшых раёнаў Мiншчыны. Кожны з iх з’яўляецца iнвалiдам I цi II групы. I амаль кожны мае страшны дыягназ — шызафрэнiя, слабое разумовае развiццё, эпiлепсiя з парушэннямi паводзiнаў. Адрознiваецца хiба што ўзрост — ад 18 да 90 гадоў. А таксама прычыны, што прывялi iх сюды.

— Да нас трапляюць грамадзяне, якiя маюць сфармiраваны дэфект асобы, — распавядае намеснiк дырэктара iнтэрната ўрач Ала Усiк. — I, на жаль, вылечыць iх ужо немагчыма. Разам з тым, насуперак распаўсюджанай раней думцы, такiм людзям патрэбны не толькi догляд. З iмi неабходна размаўляць, гуляць, хадзiць у царкву, ладзiць самыя розныя мерапрыемствы, урэшце, iм трэба чытаць казкi. Бо толькi тады хворым будзе цiкава. А значыць, узнiкне вялiкая доля верагоднасцi таго, што замарудзiцца пагаршэнне iх стану.

Толькi за апошнi час у доме-iнтэрнаце з’явiўся сучасны пакой рэлаксацыi, спартыўны куток, тут стварылi сваю футбольную каманду. Апроч таго, правялi капiтальны рамонт, а таксама, спецыяльна пад патрэбы хворых-калясачнiкаў, устанавiлi поручнi i пандусы, пашырылi дзверы. Вынiк? Летась адна з традыцыйна «складаных» з-за сваiх памераў установа была прызнана другой у краiне па ўзроўню абслугоўвання i бяспекi сярод iнтэрнатаў псiханеўралагiчнага профiлю. Хоць адметна нават не гэта. Змянiлiся, адзначае Ала Усiк, самi ўмовы для хворых. А таксама — умовы для персаналу. Да слова, зусiм нядаўна ў сярэднiм на кожнага работнiка тут магло прыпадаць... больш чым па аднаму звальненню ў год. Сёння ж малюнак адваротны. Нават нягледзячы на зусiм невысокiя заробкi, тры чвэрцi калектыву працуе стабiльна.

— Аднак, напэўна, галоўнае ўсё ж у iншым, — працягвае Ала Усiк. — Псiхiчная хвароба чалавека — заўсёды балючы ўдар для ўсёй яго сям’i. Таму прыемна, што сваякi, якiя наведваюць iнтэрнат, могуць бачыць, што жыццё тут стала змяняцца. I самi адчуваюць палёгку. А для нас гэта — цi не лепшая ўзнагарода.

Ужо ў хуткiм часе ў iнтэрнаце павiнен закончыцца капiтальны рамонт майстэрняў. Разлiк на iх асаблiвы — апроч напасрэдна няхiтрых швейнай i вязальнай «вытворчасцяў», тут плануецца зрабiць бiблiятэку, залу для заняткаў, шахматна-шашачны клуб, жывы куток. Прычым для многiх усё гэта зноў-такi зможа прыпынiць развiццё хваробы. Што ж да перспектывы, то, зазначае Ала Усiк, ужо ёсць задума пайсцi на своеасаблiвы эксперымент i стварыць уласны рэабiлiтацыйны цэнтр. I ў тым лiку ён павiнен прызначацца для людзей, якiя не пражываюць у iнтэрнаце, а толькi прайшлi курс лячэння ў Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы.

Праўда, нельга не заўважыць, што пакуль iдэя рэабiлiтацыйнага цэнтра — справа далёкая. Прынамсi, самай вострай на сёння падаецца праблема... «дэфiцыту плошчаў». Усяго адзiн факт — першапачаткова планавалася, што ў Мiнскiм псiханеўралагiчным доме-iнтэрнаце №3 зможа пражываць 350 чалавек. Зараз жа гэты паказчык — цi не ўдвая большы. Мiж тым, даводзiцца канстатаваць, што сваёй чаргi на змяшчэнне ў падобныя ўстановы чакаюць яшчэ 350—400 жыхароў сталiцы.

— У Мiнску вядзецца стварэнне дзвюх падобных устаноў, i, трэба меркаваць, што ў будучым пытанне з месцамi ўжо не будзе такiм актуальным, — адзначае намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль. — Аднак сцвярджаць, што праблема знiкне канчаткова, таксама нельга. Таму гаворка аб паступовым павелiчэннi сеткi iнтэрнатаў павiнна iсцi i надалей. I тут iснуе два шляхi — або будаўнiцтва цалкам новых устаноў, або пераабсталяванне памяшканняў аховы здароўя, адукацыi цi тых жа ваенных гарадкоў, якiя з улiкам розных акалiчнасцяў ужо нiхто не выкарыстоўвае. Але ў любым выпадку гэта — найперш справа iнвестыцый. Прычым як з рэспублiканскага, так i з мясцовых бюджэтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на пытанне, чаму ў пачатку 1980-х з’явiлася падобная ўстанова, пачуеш адразу — у сталiцы назiраўся няхай сабе i невысокi, але стабiльны рост кол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика