Нам — хапiла ЧарнобыляДумаю так! ...У апошнi час я ўжо тройчы чуў па радыё пра тое, што ў Беларусi збiраюцца будаваць атамную станцыю. Кажуць, новага пакалення.Трэба думаць, раз новага — то яна будзе лепшая, чым старога. I больш надзейная. Але ж, напэўна, заканамерна паставiць пытанне i так: цi трэба яна наогул? Нам што — мала Чарнобыльскай катастрофы? Ды хапiла ж, па горла. Мы пра яе забылiся? А чаму ж без пары памiраем, чаму нараджаецца меней людзей, чым гiне?.. Такiмi тэмпамi i ад цэлай нацыi можа жменька людзей застацца... I не было б у нас iншага выйсця, а так... Хiба ж мала ў Беларусi рэк i рэчак, хiба няма ў нас будаўнiкоў, каб пабудаваць на iх новыя гiдраэлектрастанцыi? Хiба не хочам мы, бацькi i дзяды, пакiнуць нашчадкам чыстую зямлю? Хочам i можам. Таму, мне здаецца, павiнны сказаць рашучае «Не!». Хай НЕ будзе ў Беларусi атамнай электрастанцыi. Iван НЕСЦЯРОВIЧ, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, в. Любушаны, Бярэзiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У апошнi час я ўжо тройчы чуў па радыё пра тое, што ў Беларусi збiраюцца будаваць атамную станцыю. Кажуць, новага пакалення |
|