У хворым целеШто бачу... Прыйшоў у палiклiнiку закрыць бальнiчны. Чарга не такая i вялiкая, ды ахвотнiкаў абмiнуць яе шмат. Адзiн перапрошвае, бо яго, бач, недзе чакаюць, другому толькi подпiс урача патрэбен, трэцяга з суседняга кабiнета медычка прывяла.Нiбы па смале, не без крыку, канешне, чарга пасоўваецца. Нарэшце дайшла яна i да сухенькай, што былiнка, вясковай бабулькi. Наслухаўшыся, што iншым такая няўпраўка, старая прапускае наперад аднаго, потым — другога. Нават мне прапанавала. Адмовiўся, настояў, каб зайшла сама. Сесцi там не паспела — з-за дзвярэй пачуўся голас урача: — Чаму вы два месяцы таму не прыехалi? Мы ж дамаўлялiся... — Як жа я, доктарка, прыеду, калi ў мяне i кароўка, i хата? Хто ж дагледзiць? — Пра што вы гаворыце? Вам тэрмiнова трэба ехаць на лячэнне ў Гомель. — То, можа, вы мяне тут паколеце? — просiць бабуля. — Нiякiх уколаў! Вам iншае лячэнне трэба! ...За дзвярыма яшчэ доўга чуюцца дакоры ўрача, на якiя старая гэтак жа настойлiва просiць нiкуды не адпраўляць яе. Але я ўжо не чуў iх размовы. Думаў: «Колькi сапраўды здаровых целам, але хворых на душу пашкадавала нямоглая ўжо бабуля?! Па цяперашнiм часе яны дык нiбыта i адукаваныя, i выхаваныя... Але чаго ж варта iх адукацыя i выхаванасць супроць таго, што ў нашых продкаў няхiтра звалася «...што людзi скажуць?..» Алесь ЛIСIЦКI, г. Старыя Дарогi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыйшоў у палiклiнiку закрыць бальнiчны. Чарга не такая i вялiкая, ды ахвотнiкаў абмiнуць яе шмат |
|