POST factum
... I ТАДЫ ЯНА «ЎВАСКРЭСЛА»
Сем гадоў таму Марыя Калва з Барселоны нечакана для сябе даведалася, што не можа выйсцi замуж, бо фармальна лiчыцца, што яна... памерла. Яшчэ ў 1992 годзе барселонскi суд памылкова зарэгiстраваў яе смерць. Марыя мяркуе, што гэта магло быць звязана з цяжбай аб спадчыне, якую яна вяла. З таго часу iспанка ўпарта спрабуе выправiць гэтую бюракратычную памылку, аднак чыноўнiкi адмаўляюць ёй, бо не змаглi дакументальна запракаталiраваць «уваскрашэнне». За час блуканняў па розных iнстанцыях Марыя паспела нарадзiць дзiця, якое афiцыйна прызнана сiратой. Над яе жанiхом, Антонiо Гусманам, пастаянна смяюцца знаёмыя. I вось нарэшце, праз 14 гадоў, Марыi паведамiлi, што яна прызнана жывой, мае ўсе правы i нават можа выйсцi замуж. «Нарэшце я вярнулася з пекла», — нявесела жартуе iспанка. ПРЫЧЫНЫ СПАРТЫЎНЫХ ПЕРАМОГ Японцы i еўрапейцы па-рознаму тлумачаць, чаму той цi iншы спартсмен перамог на спаборнiцтвах. Пры апiсаннi спартыўных дасягненняў еўрапейскiя спартсмены i спартыўныя каментатары звяртаюць увагу перш за ўсё на атлетычныя i маральныя якасцi пераможцаў, на iх характар, прывычкi i хобi. Японцы ж паведамляюць аб тым, як доўга рыхтаваўся спартсмен да гэтых спаборнiцтваў, як старанна пераадольваў цяжкасцi i якi каласальны ўклад у яго перамогу ўнеслi трэнеры. Еўрапейцы робяць упор на пазiтыўных рысах асобы атлета, а японцы — на яго iмкненне захоўваць традыцыi. Такiм чынам, у чарговы раз даказана, што прадстаўнiкi розных культур па-рознаму ацэньваюць адны i тыя ж з’явы. ЯК ПАСЯБРАВАЦЬ З КРАКАДЗIЛАМ? Цi магчыма сапраўдная дружба памiж чалавекам i кракадзiлам? Жыхар Коста-Рыкi адказвае на гэта рашучым «так». Ён не толькi пасябраваў з пяцiметровым земнаводным, але i зрабiў з яго сапраўднага «партнёра» па бiзнэсу. Некалькi гадоў назад Алi Шэдэн падабраў на вулiцы раненага кракадзiла. Рэптылiя атрымала кулю ў галаву i ледзь не загiнула, калi чуллiвы костарыканец прытулiў яе ў сябе дома. На працягу чатырох гадоў мужчына даглядаў алiгатара, якога назваў Панча. I калi ён, нарэшце, выздаравеў, Алi i яго жонка настолькi прывыклi да гадаванца, што не захацелi з iм развiтвацца. Кракадзiл практычна ператварыўся ў хатнюю жывёлiну. Ён нават стаў есцi з рук. Самае цiкавае, што Панча выручыў свайго гаспадара ў цяжкi час, калi той апынуўся без працы. Алi прыдумаў прыбытковы, па яго меркаванню, бiзнэс: цяпер парачка выступае з нумарамi, дэманструючы небяспечную гульню кракадзiла з чалавекам. Гэты занятак аказаўся настолькi прыбытковым, што коста-рыканец падумвае аб арганiзацыi буйнамаштабнага шоў, з якiм ён i яго зубасты гадаванец змогуць ездзiць у турнэ па розных краiнах. КАМУ ПАТРЭБНЫ $365 МЛН? З нечаканай праблемай сутыкнулiся арганiзатары адной латарэi, якая праводзiцца ў Злучаных Штатах. Вось ужо некалькi дзён яны шукаюць чалавека, якi выйграў рэкордны ў гiсторыi краiны джэкпот, памерам у 365 мiльёнаў долараў. Памер выйгрышу рэкордны, вiдаць, не толькi ў ЗША, але i ва ўсiм свеце. Яшчэ нiкому не ўдавалася атрымаць такую буйную суму грошай. Арганiзатары мяркуюць, што, магчыма, пераможца выйгрышнага бiлета нават не ведае аб тым, што на яго звалiлася такая ўдача. Вядома толькi, што шчаслiўчык жыве ў штаце Небраска. Латарэя «Паўэрбол», у якой i разыгрывалася такая кругленькая сума, праводзiлася ў 28 амерыканскiх штатах, а таксама ў сталiчнай федэральнай акрузе Калумбiя. Раней буйнейшым выйгрышам у амерыканскiх латарэях з’яўлялася сума ў 340 млн. долараў. Летась яна дасталася сямейству з Арэгона. ЗЯМЛЮ ЧАКАЕ ГЛАБАЛЬНАЕ ПАХАЛАДАННЕ Да сярэдзiны гэтага стагоддзя з-за iстотнага змяншэння патоку сонечнага спрамянення адбудзецца глабальнае знiжэнне тэмпературы да «стану глыбокага пахаладання». Такое меркаванне выказаў супрацоўнiк Пулкаўскай астранамiчнай абсерваторыi Расiйскай акадэмii навук Хабiбула Абдусаматаў. — Глабальнае знiжэнне тэмпературы чалавецтва ўжо перажывала па ўсёй Еўропе ў час так званага маўндэраўскага мiнiмуму сонечнай актыўнасцi ў 1645—1705 гадах, — кажа вучоны. — У Галандыi тады замерзлi ўсе каналы, а ў Грэнландыi з-за наступлення леднiкоў людзi былi вымушаны пакiнуць частку сваiх паселiшчаў. Падобнае ж пахаладанне чакаецца i цяпер. У цяперашнi час Зямля дасягнула стадыi максiмуму глабальнага пацяплення. Гэта з’яўляецца звычайнай, а не анамальнай падзеяй у жыццi планеты, бо глабальныя пацяпленнi, аналагiчныя сучаснаму, а таксама глабальныя пахаладаннi, назiралiся i раней. Як мяркуюць вучоныя, пачатку панiжэння глабальнай тэмпературы Зямлi трэба чакаць каля 2012 года. У 2035—2045 гадах сонечная актыўнасць дасягне свайго мiнiмуму, а пасля (з адставаннем на 10 гадоў) наступiць чарговы клiматычны мiнiмум — глыбокае пахаладанне клiмату Зямлi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем гадоў таму Марыя Калва з Барселоны нечакана для сябе даведалася, што не можа выйсцi замуж, бо фармальна лiчыцца, што яна... памерла |
|