«Каранацыя» прызначана на аўторак
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Муз-news Кожны раз, калi гэты фестываль праходзiў, то арганiзатары, то назiральнiкi сцвярджалi, што ён сябе вычарпаў, i наступнага — не будзе. Год таму ў гэта амаль паверылi, бо праект прыпынiўся. Аднак сёлета, як фенiкс з попелу, «Рок-каранацыя» заявiла аб сабе — у 10-ы раз.Першая цырымонiя ўзнагароджання лепшых рок-музыкантаў Беларусi прайшла ў студзенi 1995 года, а вялiкую «Рок-карону» тады атрымаў гурт «Крама». Практычна ўсе больш-менш заўважныя гурты i праекты, ад «Kriwi» да «Ляпiса Трубяцкога» i ад «Народнага альбома» да «Святога вечара», былi адзначаны каронамi розных «памераў» i вартасцi. Гасцямi фэсту былi i мулявiнскiя «Песняры», i «Сябры», i Ядвiга Паплаўская з Аляксандрам Цiхановiчам... Няцяжка здагадацца, што прыхiльнiкi беларускай музыкi здзiвiлiся i засмуцiлiся, калi заснавальнiк i прадзюсар «Рок-каранацыi» Юрый Цыбiн афiцыйна абвясцiў, што «ў такой форме i на такой базе далейшае правядзенне фэсту лiчу немагчымым». Аднак, як кажуць, гэту песню не задушыш, не заб’еш. За мiнулыя два гады на шырокую публiку выйшла такое мноства цiкавых i рознастылявых калектываў, што не заўважыць iх стала немагчыма. Паводле легенды (так, «Рок-каранацыя» паспела абзавесцiся i сваiмi ўласнымi легендамi!), канчатковая iдэя адрадзiць фестываль прыйшла да кiраўнiка прадзюсарскага цэнтра «Клас-Клуб Джас Крафт» Генадзя Шульмана падчас правядзення акцыi «Рок за баброў». Так яно цi не, зараз дакладна не адкажа нiхто. Але факт застаецца фактам: «Рок-каранацыi» — быць! Так вырашылi «Клас-Клуб Джас Крафт», фiрма «Каўчэг» i Iнтэрнэт-партал «Тузiн гiтоў». Цырымонiя «раздачы завушнiц» прызначана на 28 лютага. За два тыднi да гэтай даты пачалося iнтэрактыўнае SMS- i Iнтэрнэт-галасаванне. З яго дапамогай будуць вызначаны пераможцы, напрыклад, у такiх намiнацыях, як «Выканаўца года», «Альбом года», «Песня года», «Рок-князёўна», «Клiп», «Дэбют». Журы, у якое ўваходзяць журналiсты, прадзюсары i музыканты, вылучыла толькi спiс намiнантаў, але канчатковых пераможцаў выбiраюць усё ж спажыўцы. Задача назваць лепшых прадстаўнiкоў розных музычных накiрункаў (фолк, блюз, альтэрнатыва, а таксама музычны праект года i гурт года) ускладзена па-ранейшаму на журы. Як расказалi арганiзатары фестывалю, у праграме юбiлейнай «Рок-каранацыi» адбылiся i iншыя iстотныя змены. Так, сёлета асноўная стаўка робiцца на рэгiянальных рок-выканаўцаў, якiм будзе прысвечана асобная частка фэсту. Кожны рэгiён прадставiць адзiн калектыў (плюс дадаткова гурт з Полацка, якi лiчыцца другой сталiцай беларускага рок-н-рола). Весцi гэтую «серыю» цырымонii будзе дырэктар полацкага фестывалю «Рок-кола» Сяргей Анiшчанка. 22 лютага а 24-й гадзiне галасаванне гледачоў і слухачоў завершыцца. Калi выканаўцаў i калектывы па належных 1-м, 2-м i 3-м месцах (у кожнай спецыялiзаванай намiнацыi па 6 прэтэндэнтаў) расставiць журы, дакладна не паведамляецца. У любым выпадку, 28 лютага стануць вядомыя iмёны новых (цi прызабытых старых) герояў беларускага рока. Бо ён — жывы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны раз, калi гэты фестываль праходзiў, то арганiзатары, то назiральнiкi сцвярджалi, што ён сябе вычарпаў, i наступнага — не будзе |
|