Весткi з Алiмпа
20 ЛЮТАГА
скачкi з трамплiна, К-120, каманднае першынства, м: 1. Аўстрыя, 2. Фiнляндыя, 3. Нарвегiя. фiгурнае катанне, танцы на лёдзе: 1. Таццяна Наўка—Раман Кастамараў (Расiя), 2. Танiт Белбiн—Бенжамiн Агоста (ЗША), 3. Алена Грушына—Руслан Ганчароў (Украiна). хакей, ж: 1. Канада, 2. Швецыя, 3. ЗША. 21 ЛЮТАГА бiятлон, эстафета, 4x7,5 км, м: 1. Германiя, 2. Расiя, 3. Францыя. лыжнае двухбор’е, спрынт, 7,5 км, м: 1. Фелiкс Готвальд (Аўстрыя), 2. Ханс-Петэр Моан (Нарвегiя), 3. Георг Хецiх (Германiя). ПЕРШЫЯ. У ДРУГОЙ ДЗЕСЯТЦЫ На Алiмпiядзе ў Лiлехамеры, дзе беларусы ўпершыню прадстаўлялi нашу краiну на зiмовых Гульнях як прадстаўнiкi асобнай дзяржавы, у мужчынскай эстафеце занялi чацвёртае месца, гэты ж вынiк паказалi ў Нагана, а ў Солт-Лэйк-Сiцi апусцiлiся на 9-е месца. У Турыне беларусы фiнiшавалi адзiнаццатымi. АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ Ў ФРЫСТАЙЛЕ 23 лютага стане для трох беларусаў — Дзмiтрыя Дашчынскага, Аляксея Грышына i Антона Кушнiра — сапраўдным Днём абаронцаў Айчыны: гэтыя лыжныя акрабаты трапiлi ў дванаццатку мацнейшых, якiя i разыграюць памiж сабой алiмпiйскiя медалi. Каб не сурочыць землякоў, прагнозаў рабiць не станем. Толькi адзначым, што пасля першага скачка ў квалiфiкацыi фрыстайлiстаў лiдзiраваў бронзавы прызёр Гульняў у Нагана Дзмiтрый Дашчынскi. Паводле канчатковых вынiкаў, ён стаў другiм, уладальнiк «бронзы» на Алiмпiядзе ў Солт-Лэйк-Сiцi Аляксей Грышын 4-м, а Антон Кушнiр — 10-м. Дзмiтрый Рак у фiнал не прайшоў (24-е месца). Аднак дэбютанту Гульняў наўрад цi трэба засмучацца: у фiнал не трапiў нават алiмпiйскi чэмпiён-2002 чэх Алеш Валента. На першай пазiцыi пасля двух квалiфiкацыйных скачкоў знаходзiцца кiтаец Хань Сяопен. Аднак беларусы наўрад цi згодныя з такiм становiшчам. НА АЛIМПIЯДЗЕ ЗАВЁЎСЯ ЗЛОДЗЕЙ На Гульнях пакутуюць ад крадзяжоў, у тым лiку i расiяне. У генеральнага сакратара Саюза лыжных федэрацый Георгiя Мнацакава «знiклi» грошы, у алiмпiйскага чэмпiёна-1984 Сяргея Фокiчава — рукзак, дзе былi не толькi грошы, але i пашпарт. Звяртаннi ў палiцыю карысцi не прынеслi. СЛУЦКАЯ ЎСIХ «ПАРВЕ»? Цi змогуць нашы ўсходнiя суседзi здабыць у Турыне чацвёртае «золата» ў фiгурным катаннi, а Iрына Слуцкая стаць першай? Гадаць не станем: адказу на гэта пытанне засталося чакаць не так доўга. Некаторыя спартыўныя чыноўнiкi лiчаць, што Iрыне Слуцкай будзе складана заняць першае месца, бо суддзi ўжо аддалi перавагу расiянам у спаборнiцтве пар i мужчын-адзiночнiкаў. Аднак пераможцы ў танцах на лёдзе Таццяна Наўка i Раман Кастамараў запэўнiлi: Слуцкая ўсiх «парве». Тым больш што фiгурыстка ўжо аднойчы паслiзнулася на алiмпiйскiм п’едэстале ў Солт-Лэйк-Сiцi, калi стала толькi другой. БЕЗ КАТАННЯ ПАД СПЕВЫ ЗЫКIНАЙ Алiмпiйскi чэмпiён Яўген Плюшчанка рыхтуе сваiм прыхiльнiкам сюрпрыз на паказальныя выступленнi фiгурыстаў. Праўда, якiм будзе нумар, дакладна сказаць нельга: спачатку планавалi катанне пад спевы Людмiлы Зыкiнай, але гэта падалося Яўгену занадта пафасным, бо iтальянцы такога не зразумеюць, потым спынiлiся на танга, але перадумалi. Паглядзiм. На тое гэта i сюрпрыз. Краiна З С Б Усяго Германiя 8 7 5 20 Аўстрыя 8 5 3 16 ЗША 7 5 3 15 Расiя 7 3 5 15 Канада 3 6 5 14 Карэя 3 3 1 7 Францыя 3 1 3 7 Iталiя 3 - 4 7 Эстонiя 3 - - 3 Нарвегiя 2 8 8 18 Швейцарыя 2 2 4 8 Швецыя 2 2 3 7 Нiдэрланды 2 2 2 6 Кiтай 1 2 4 7 Харватыя 1 2 - 3 Аўстралія 1 - - 1 Фiнляндыя - 3 3 6 Чэхiя - 2 - 2 Вялікабрытанія - 1 - 1 Балгарыя - 1 - 1 Cлавакія - 1 - 1 Украіна - - 2 2 Латвiя - - 1 1 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Алiмпiядзе ў Лiлехамеры, дзе беларусы ўпершыню прадстаўлялi нашу краiну на зiмовых Гульнях як прадстаўнiкi асобнай дзяржавы, у мужчынскай эстафеце |
|