Дарагiя суайчыннiкi! Паважаныя воiны i ветэраны Узброеных Сiл!
Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, якi традыцыйна адзначаецца ў нашай краiне як усенароднае свята.
Гiсторыя Беларусi багатая на прыклады доблесцi, трываласцi i мужнасцi сваiх абаронцаў. Мы ганарымся таленавiтымi палкаводцамi, адважнымi байцамi i партызанамi беларускай зямлi, ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны, якiя змаглi не толькi абаранiць Радзiму, але i выратаваць свет ад фашызму. Сёння яны перадаюць бясцэнны вопыт будучым пакаленням. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто служыў i служыць ва Узброеных Сiлах, аддана абараняючы бяспеку дзяржавы i кожнага грамадзянiна краiны, i тых, хто яшчэ толькi рыхтуецца выканаць свой доўг перад Айчынай. Рэспублiка Беларусь з’яўляецца незалежнай i суверэннай дзяржавай, дзе надзейна забяспечаны мiр i стабiльнасць. Жадаю вам шчасця, здароўя, дабра, поспехаў у ратнай працы на карысць моцнай i квiтнеючай Беларусi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, якi традыцыйна адзначаецца ў нашай краiне як усенароднае свята |
|