Спачатку — галалёдзiца, а потым — маразы
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, тэмпература хутка iстотна знiзiцца. У блiжэйшыя суткi ўначы месцамi, а ўдзень па паўднёваму ўсходу пройдзе невялiкi снег.
У асобных раёнах чакаецца моцны туман. На дарогах суцэльная галалёдзiца. Тэмпература паветра 24 лютага ўначы мiнус 2—7, а пры праясненнях — да 12 марозу, удзень мiнус 1—6 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi ў суботу краiна трапiць у зону павышанага цiску i ападкаў не будзе. Аднак стане яшчэ халадней. Тэмпература паветра ўначы — 4—10 марозу, у асобных раёнах — мiнус 13—16 градусаў. Удзень — мiнус 2—8 градусаў. У нядзелю месцамi пройдзе кароткачасовы снег.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, тэмпература хутка iстотна знiзiцца |
|