21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парламентарыi ў Горках

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Горацкiм раёне прайшло пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных зносiнах i сродках масавай iнфмармацыi.

Яно пачалося з наведвання праваслаўнай Свята-Увазнясенскай царквы ў Горках. Настаяцель храма айцец Уладзiмiр адслужыў малебен на шчасце i здароўе ўсiх прысутных i беларускага народа. Сёлета спаўняецца 156 гадоў, як была пабудавана Свята-Увазнясенская царква, i за ўвесь час свайго iснавання яна нiколi не зачынялася для народа. Цяпер праваслаўныя святары маюць кантакты з органамi ўлады i iншымi ўстановамi. У прыватнасцi — з калонiяй строгага рэжыму УЖ 15/9, якую далей наведалi дэпутаты. Там нядаўна адчынiўся малельны пакой для зняволеных.

Горацкая калонiя — адна са старэйшых папраўчых устаноў у Беларусi. Сёння ў ёй утрымлiваецца больш за 2 тысячы зняволеных: гэта людзi, якiя ўчынiлi цяжкiя злачынствы (i часцей за ўсё не першым разам) — забойствы, згвалтаваннi, разбоi, рабаваннi ды iншыя.

Дэпутаты цiкавiлiся ўмовамi ўтрымання зняволеных: агледзелi клуб, сталоўку, жылую зону. У калонii зрабiлi выставу вырабаў зняволеных: гэта мэбля, швачныя вырабы, дрэваапрацоўка i харчы — макарона i хлеб. У калонii ёсць зона для сустрэч зняволеных з сем’ямi, нават з дзiцячай пляцоўкай, а таксама i месца, дзе яны ўступаюць у шлюб. У мiнулым годзе ажанiлiся 23 зняволеныя, i сёлета — яшчэ 3.

Дэпутаты прыйшлi да высновы, што правы зняволеных тут не парушаюцца, iм створаны дастаткова нармальныя ўмовы.

— У калонii ўтрымлiваюцца нашы грамадзяне, якiя павiнны вярнуцца ў нармальнае жыццё, — сказаў старшыня парламенцкай Камiсii па правах чалавека Юрый Кулакоўскi. — На мой погляд, крыўдаваць зняволеным на дзяржаву тут не выпадае. Iм трэба правiльна ацанiць свой учынак, выйсцi з гэтай установы i ўступiць у новае жыццё.

Наталля Аўдзеева, намеснiк старшынi Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу, лiчыць, што трэба распрацаваць цэлы комплекс мер па сацыяльнай рэабiлiтацыi тых людзей, якiя вызваляюцца з калонiй. Без забеспячэння iх працай i жыллём нельга разлiчваць на iх выпраўленне i вяртанне ў нармальнае сацыяльнае асяроддзе, упэўнена дэпутат.

— Але яшчэ больш важная праблема — гэта праца з дзецьмi з праблемных сем’яў, якiя трапляюць у спецыяльныя ўстановы, — зазначыла Наталля Аўдзеева. — Цяпер дзяржава ўдзя-ляе вялiкую ўвагу дзецям, i я бяру ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм «Дзецi Беларусi» i «Маладыя таленты Беларусi», якiя напрыканцы сакавiка будуць прадстаўлены прэзiдэнту. Але трэба працаваць з усiмi дзецьмi: i з тымi, хто шчаслiвы ў сваёй сям’i, i з тымi, хто мае патрэбу ў абароне i выхаваннi з боку дзяржавы, таму што разлiчваць iм больш няма на каго. Каб потым не трапiць у сцены такiх устаноў, як Горацкая калонiя строгага рэжыму.

Дэпутаты наведалi Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмiю i сустрэлiся са студэнтамi. Размовы з маладымi людзьмi вялiся на розныя тэмы: аб новым законе аб адукацыi, аб праграме адраджэння вёскi, маладзёжнай палiтыцы, пра законатворчасць. Юрый Кулакоўскi сустракаўся з замежнымi студэнтамi, якiх у Акадэмii каля двухсот. Старшыня Камiсii па правах чалавека абмяркоўваў з iмi этнаканфесiйную сiтуацыю ў навучальнай установе i ўвогуле ў Беларусi.

— Як правiла, нацыянальныя i канфесiйныя пытаннi — самыя вострыя, — пракаментаваў Юрый Кулакоўскi. — На iх глебе дзейнiчаюць экстрэмiсцкiя сiлы. Так адбылося ў Францыi, Аўстралii, здаралася i ў Расii. Наша задача — вывучыць на месцах гэтыя моманты i не дапусцiць негатыўных з’яў. Нам падкажуць, што можна зрабiць у заканадаўчым плане, каб замежнiкi адчувалi сябе ў нашай краiне нармальна. Тут ёсць i эканамiчны разлiк, i клопат пра iмiдж нашай краiны.

Дэпутаты наведалi пасёлак Ленiна — памятнае месца для палякаў. Там у час Другой сусветнай вайны быў першы бой Польскай дывiзii iмя Касцюшкi. У Ленiне дэпутаты завiталi ў мемарыльны комплекс савецка-польскага сяброўства. Таксама прайшоў круглы стол, у якiм бралi ўдзел прадстаўнiкi памежных з Горацкiм расiйскiх раёнаў i грамадскiх арганiзацый з Польшчы.

Асаблiвая ўвага была ўдзе-лена беларуска-польскiм дачыненням. Прафесар Баляслаў Хмялiньскi, старшыня таварыства «Польшча—Беларусь» выказаў упэўненасць, што людзi пераадолеюць любыя бар’еры — i палiтычныя, i iдэалагiчныя.

— Не трэба блытаць польскi народ i кiраўнiцтва Польшчы, з якiм у нас сапраўды апошнiм часам няпроста складваюцца адносiны, — выказаў сваё меркаванне Юрый Кулакоўскi. — У нас тут iдзе размова пра народную дыпламатыю. Мы — абраннiкi народа, i будзем на нашым узроўнi наводзiць кантакты. Мы хочам спрыяць таму, каб на самым высокiм дзяржаўным узроўнi беларуска-польскiя адносiны былi нармальныя.

У час выязнога пасяджэння камiсii дэпутаты наведалi аграгарадкi Аўсянка i Паршына, якiя з’яўляюцца цэнтрамi СПК «Аўсянка» i «Вучгас БДСХА». Кожны парламентарый замацаваны за канкрэтнымi аграгарадкамi i дапамагае iм у справе добраўпарадкавання. Дэпутат Таццяна Асмалоўская, якая была абрана ў Горацкiм раёне, паказвала калегам свае падшэфныя аграгарадкi i iх сацыяльную сферу.

Увогуле ўдзельнiкi Пастаяннай камiсii па правах чалавека, а таксама i запрошаныя дэпутаты, абраныя ў парламент на Магiлёўшчыне, лiчаць вельмi карыснымi свае выязныя пасяджэннi.

— Каб прымаць свядомыя рашэннi, упэўнена нацiскаць кнопку пры вырашэннi лёсу таго цi iншага законапраекта, трэба ведаць жыццё i сiтуацыю на месцах, — упэўнена намеснiк старшынi Камiсii па правах чалавека Таццяна Асмалоўская. — Ну чаго варты «сухi» дэпутат, якi сядзiць у кабiнеце i пiша праекты? Трэба ездзiць у рэгiёны, сустракацца з людзьмi, таму што законы мы робiм для iх.

Iлона IВАНОВА,

Горацкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Горацкiм раёне прайшло пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика