21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На ювелiрных вырабах павiнна стаяць кляймо

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстытуцыйны Суд

Канстытуцыйны Суд на сваiм пасяджэннi 16 лютага г.г. разгледзеў правамернасць забароны, устаноўленай у заканадаўстве на ажыццяўленне здзелак з вырабамi з каштоўных металаў без дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь.

У дзеючым заканадаўстве ўстаноўлена забарона на ажыццяўленне здзелак памiж фiзiчнымi асобамi з ювелiрнымi i бытавымi вырабамi з каштоўных металаў, на якiх адсутнiчаюць дзяржаўнае прабiрнае кляймо Рэспублiкi Беларусь або прабiрныя клеймы дзяржаўных iнспекцый прабiрнага нагляду былога СССР.

Канстытуцыйны Суд прааналiзаваў палажэннi Канстытуцыi, Грамадзянскага i Крымiнальнага кодэксаў, Закона ад 21 чэрвеня 2002 г. «Аб каштоўных металах i каштоўных камянях», Правiлаў ажыццяўлення здзелак з каштоўнымi металамi i камянямi, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў ад 25 лiстапада 1999 г., i iншых актаў заканадаўства.

Згодна з Правiламi ювiлернымi i бытавымi вырабамi з каштоўных металаў з’яўляюцца вырабы з абавязковай наяўнасцю на iх дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь або прабiрачных клеймаў дзяржаўных iнспекцый прабiрнага нагляду былога СССР.

З дадзенага палажэння вынiкае, што здзелкi дазваляюцца толькi з такiмi ювелiрнымi i бытавымi вырабамi з каштоўных металаў, у тым лiку з устаўкамi з каштоўных i некаштоўных камянёў, якiя абавязкова маюць дзяржаўнае прабiрнае кляймо Рэспублiкi Беларусь або прабiрныя клеймы дзяржаўных iнспекцый прабiрнага нагляду былога СССР.

Закон ад 21 чэрвеня 2002 г. «Аб каштоўных металах i каштоўных камянях», вызначаючы прадметы, якiя адносяцца да каштоўных металаў i каштоўных камянёў, не ўказвае на наяўнасць на ювелiрных вырабах дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь.

Гэта паслужыла адной з падстаў для звароту ў Канстытуцыйны Суд, у якiм указваецца на неадпаведнасць паняццяў ювелiрных вырабаў, якiя ўтрымлiваюцца ў Правiлах i Законе.

У звароце пастаўлена таксама пытанне аб правамернасцi абмежавання канстытуцыйнага права ўласнасцi тых асоб, якiя за межамi Рэспублiкi Беларусь (за межамi былога СССР) законным шляхам набылi ювелiрныя вырабы з каштоўных металаў, а на тэрыторыi Беларусi прадалi iх iншым асобам без прастаўлення на iх дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь.

Аднак заканадаўства, у прыватнасцi Палажэнне аб дзяржаўным прабiрным наглядзе, зацверджанае пастановай Кабiнета Мiнiстраў ад 26 снежня 1995 г., прадугледжвае неабходнасць кляймення дзяржаўным прабiрным кляймом Рэспублiкi Беларусь ювiлерных вырабаў, прывезеных з-за мяжы, калi з такiмi вырабамi ажыццяўляецца прадпрымальнiцкая дзейнасць або ажыццяўляюцца здзелкi памiж фiзiчнымi асобамi.

Аналагiчны падыход прымяняецца i ў iншых дзяржавах.

Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што ў мэтах правядзення адзiнай палiтыкi, накiраванай на рацыянальнае выкарыстанне каштоўных металаў i каштоўных камянёў, для процiдзеяння незаконнаму бiзнэсу, звязанаму з ювелiрнымi вырабамi, дзяржава мае права ўстанаўлiваць дадатковыя патрабаваннi адносна здзелак з ювелiрнымi вырабамi, якiя ажыццяўляюць фiзiчныя асобы.

У сувязi з гэтым грамадзяне павiнны ведаць аб магчымасцi прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi, калi яны прадаюць ювелiрныя вырабы, набытыя за мяжой i на якiх няма дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь.

Л. МУРАШКА, памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны Суд на сваiм пасяджэннi 16 лютага г.г. разгледзеў правамернасць забароны, устаноўленай у заканадаўстве на ажыццяўленне здзелак з вырабам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика