У госцi да Мiкалая Цудатворцы
З iтальянскага горада Бары заўтра ў Мiнск павiнна вярнуцца група беларускiх паломнiкаў. Выехалi яны на Апенiнскi паўвостраў па iнiцыятыве Хрысцiянскага адукацыйнага цэнтра iмя Святых Мяфодзiя i Кiрыла, Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы i Iнстытута тэалогii БДУ.
Паломнiцкую групу ўзначальваў мiтрапалiт Фiларэт, у яе складзе як святары, так i цывiльныя людзi. Вiзiт стаў магчымым дзякуючы дапамозе кампанii «Аўстрыйскiя авiялiнii». Iдэя паломнiцтва нарадзiлася падчас свята беларускай сталiцы ў вераснi 2005 года, калi Праваслаўная Царква асвяцiла самалёт аўстрыйскай кампанii, якому была прысвоена назва «Мiнск». Прыморскi горад Бары вядомы тым, што там пахаваны Свяцiцель Мiкалай, якi асоба шануецца i праваслаўнымi, i католiкамi. Паломнiкi збiраюцца даставiць дадому часцiнку мошчаў святога Мiкалая, якая будзе захоўвацца ў адным з храмаў Мiнска. Веранiка КАРНЕЕВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З iтальянскага горада Бары заўтра ў Мiнск павiнна вярнуцца група беларускiх паломнiкаў |
|