21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясковая пошта павiнна працаваць так, як гарадская. Толькi... яшчэ лепш

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Выкананне праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi шляхам пашырэння рынка паслуг абмеркавана на семiнары Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белпошта».

Адкрыў яго мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi краiны Уладзiмiр Ганчарэнка. Ён падкрэслiў, што ў рабоце галiны праблемы вёскi нiколi не былi другараднымi: пастаянна iшла (і ідзе) тэлефанiзацыя, рэгулярна дастаўляюцца друкаваныя СМІ і пісьмовая карэспандэнцыя, укараняецца мноства новых, патрэбных паслуг, якiя ўсё цяжэй называць нетрадыцыйнымi. Бо насельнiцтва краiны ўжо прывыкла да таго, што на пошце можна застрахаваць маёмасць, адкрыць ашчадную кнiжку, здаць у рамонт тэлевiзар, праявiць фотаплёнку, купiць насенне, атрымаць грошы за здадзеную сельгаспрадукцыю... Прычым, маючы нейкую патрэбу, зусiм не абавязкова самому iсцi на пошту — прыйдзе яна.

У краiне больш, як 11 тысяч паштальёнаў, без малога чатыры тысячы аддзяленняў паштовай сувязi, размешчаных па ўсёй тэрыторыi. Прычым, скажам так, — на «ахопленай», пакрытай мабiльнай сувяззю. Паводле прагнозаў, у блiжэйшыя гады яе абанентамi стане ў Беларусi палова насельнiцтва. У тым лiку, зразумела ж, не толькі гарадскога.

Для таго, каб яго абслугоўваць, аператары павiнны адкрываць дылерскiя пункты: шукаць i здымаць у арэнду прыдатныя памяшканнi, трацiць грошы на iх абсталяванне, плацiць заработную плату свайму работнiку... I гэта ў той час, калi ўсё патрэбнае... ўжо ёсць. Ёсць памяшканнi, ёсць работнiкi, якiм, скажам так, не прывыкаць асвойваць новыя «прафесii», ёсць абсталяванне.

Тады ў чым затрымка? Магчыма, у адсутнасцi iнфармацыi.

Начальнiк цэнтра iнфармацыйных тэхналогiй РУП «Белпошта» Галiна Пазнякова расказала ў сваiм выступленнi аб комплекснай аўтаматызацыi аддзяленняў сувязi, аб рэалiзацыi прынцыпу «аднаго акна», начальнiк упраўлення рэалiзацыi i продажаў прадпрыемства Аляксандр Долбiк — аб вопыце ўжо набытым поштай у аказаннi дылерскiх паслуг...

Але, як заўсёды, намнога важней было ўсё гэта ўбачыць. Свайго роду экскурсiю па цэху прадастаўлення паслуг (ён жа — круглая зала паштамта) правяла начальнiк вытворчасцi «Мiнская пошта» Жанна Шэбека. Удзельнiкаў семiнара цiкавiлi найперш мiнi-офiсы аператараў мабiльнай сувязi, iнфакiёскi (аўтаматы, здольныя самастойна прыняць плацяжы. — Аўт.), новы Iнтэрнэт-клуб...

Забягаючы наперад, скажам, што, лiчы тое ж (заканамерна — у больш сцiплых памерах) было прадстаўлена ў аддзяленнi сувязi, размешчаным у аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна: невялiкая ўтульная зала, па-сучаснаму абсталяваныя рабочыя месцы начальнiка пошты i аператара, Iнтэрнэт-кабiна поўны, скажам так, камплект iнфармацыi па ўсiх паслугах. У «адным акне» ў начальнiка Барысаўскага РВПС Васiля Казачка прынялi ўсе плацяжы, у другiм — наладзiлi невялiкi экзамен для аператара Наталлi Валкавец. Прадэманстраваўшы i веданне справы, i ўласцiвае (цi не ўсiм паштавiкам?) уменне кантактаваць з людзьмi, яна «дапамагла» чалавеку вызначыцца з мабiльным тэлефонам, тарыфным планам, коштам падключэння, аператарам...

Ён, дарэчы (агульная думка), нi ў якiм разе не павiнен быць адзiн: патэнцыяльны карыстальнiк, абанент, у тым лiку вясковец, павiнен мець выбар i, само сабой, высокую якасць абслугоўвання, якая немагчыма без адпаведнай падрыхтоўкi персаналу.

Свой вопыт, свае магчымасцi, сваю гатоўнасць да больш цеснага супрацоўнiцтва з аператарамi мабiльнай сувязi пошта прадэманстравала. Аператары — на семiнары прысутнiчала кiраўнiцтва СААТ «МТС», СП ААТ «МЛС», Velcom, ААА СП «БелСел», ЗАТ «БеСТ» — убачылi i ацанiлi. Справа, значыць, за рэалiзацыяй прынятых пагадненняў. I, паводле меркавання ўдзельнiкаў семiнара, застопарыцца яна не павiнна, бо ў вынiках зацiкаўлены абодва бакi. А найбольш, напэўна, трэцi — клiент, якi ў вёсцы мала таго, што будзе мець усе паслугi, дык яшчэ i без чаргi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкананне праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi шляхам пашырэння рынка паслуг абмеркавана на семiнары Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Бел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика