Правы. Парады. Дапамога
Сяргей ГРЫБ
(Працяг. Пачатак у нумары за 23 лютага.)
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Пятроўна СЯРГЕЕВА, а таксама начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН. — У мяне, як у iнвалiда Вялiкай Айчыннай вайны I групы, адразу некалькi пытанняў. Па-першае, калi будзе выплачана кампенсацыя за нявыкарыстаную пуцёўку на аздараўленне? Па-другое. 15 гадоў таму закончыўся тэрмiн эксплуатацыi аўтамабiля з ручным кiраваннем. Аднак новага не прадастаўляюць, паколькi медыкi адмаўляюцца даць адпаведане заключэнне толькi таму, што ў мяне знайшлi цукровы дыябет. Цi маюць рацыю ўрачы? I трэцяе. Якiмi льготамi можа карыстацца iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны I групы? Аляксандр Сцяпанавiч КАРУННЫ, Капыльскi раён — Па першаму пытанню. Ёсць такое правiла: органамi, што прызначаюць i выплачваюць пенсiю iнвалiду вайны I групы, кампенсацыя за нявыкарыстаную пуцёўку здзяйсняецца пасля заканчэння года i да сярэдзiны года наступнага. Iнакш кажучы, кампенсацыю за 2005 год вы павiнны атрымаць максiмум да пачатку лiпеня. Па-другому. Калi медыкi адмаўляюцца пацвердзiць паказаннi да кiравання аўтамабiлем, мы тут, на жаль, ужо нiчога не зробiм. Бо зразумейце правiльна, гаворка ў дадзеным выпадку iдзе пра бяспеку — прычым як асабiста вашу, Аляксандр Сцяпанавiч, так i iншых грамадзян. I наконт iльгот. Для iнвалiдаў I групы Вялiкай Айчыннай вайны яны такiя: бясплатнае атрыманне лекаў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў; бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных медустановах па месцы жыхарства, а таксама бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзна-артапедычнымi вырабамi; пазачарговае (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) штогадовае забеспячэнне бясплатнымi санаторна-курортнымi пуцёўкамi, якiя выдаюцца па месцы атрымання пенсiй, або, пры жаданнi, — выдача адзiн раз у год грашовай кампенсацыi замест нявыкарыстанай пуцёўкi. Далей. Iнвалiды вайны I групы маюць права на бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) незалежна ад месца жыхарства, а iнвалiды вайны, што пражываюць у сельскай мясцовасцi, — таксама на мiжгароднiм аўтатранспарце ў межах свайго адмiнiстрацыйнага раёна. Iнвалiдам вайны I групы гарантуецца бясплатны праезд на чыгуначным, аўтамабiльным i водным транспарце прыгарадных зносiнаў; бясплатны праезд адзiн раз у год (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным цi мiжгароднiм аўтатранспарце; 50-працэнтная скiдка па аплаце кошту праезду на ўнутарных лiнiях паветранага, чыгуначнага, воднага i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая. Пры гэтым падобныя льготы па транспарту распаўсюджваюцца i на асоб, што суправаджаюць iнвалiда вайны ў паездках, — з той толькi рознiцай, што суправаджальнiкi маюць права скарыстацца адзiн раз у год праездам (туды i назад) на паветраным, чыгуначным, водным i мiжгароднiм аўтатранспарце не бясплатна, а з 50-працэнтнай скiдкай. Iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання робiцца са скiдкай 50 працэнтаў i 20 квадратных метраў на ўсю сям’ю — па ўстаноўленых стаўках. Iнвалiдам вайны прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце за камунальныя паслугi (гарачая i халодная вада, каналiзацыя, газ, электра- i цеплаэнергiя, лiфт, вываз смецця i г.д.), а iнвалiдам Вялiкай Айчыннай, што пражываюць у дамах без цэнтралiзаванага ацяплення, прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка з кошту палiва, якое набываецца ў межах вызначаных нормаў. Дарэчы, варта заўважыць, што пералiчаныя льготы прадастаўляюцца iнвалiдам вайны i непрацаздольным непрацуючым членам iх сем’яў, якiя пражываюць сумесна. А адзiнокiя iнвалiды вайны цi iнвалiды вайны, якiя пражываюць разам з мужам або жонкай, вызваляюцца ад платы за тэхнiчнае абслугоўванне. Апроч таго, для iнвалiдаў вайны I групы прадугледжана льготнае падаткаабкладанне, першачарговая i бясплатная ўстаноўка кватэрнага тэлефона i 50-працэнтная скiдка за карыстанне тэлефонам (за выключэннем мiжнародных i мiжгароднiх размоў), магчымасць першачарговага атрымання жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (зразумела, калi такi чалавек мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i знаходзiцца ў чарзе), магчымасць атрымання льготных крэдытаў i субсiдый на будаўнiцтва цi рэканструкцыю жылля i iншыя льготы. — Мяне завуць Тамара Iосiфаўна, жыву ў Першамайскiм раёне сталiцы. Адзiнокая, пенсiя — 203 тысячы. Цi могуць мяне абслугоўваць на даму? I колькi гэта будзе каштаваць? — З улiкам таго, што вы, Тамара Iосiфаўна, маеце пенсiйны ўзрост i жывяце адна, права на абслугоўванне на даму ў вас ёсць. I каб атрымлiваць такiя паслугi, трэба звярнуцца ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне цi ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Першамайскага раёна сталiцы. А цяпер да аплаты. Норма-гадзiна паслуг сацыяльнага работнiка ў Мiнску каштуе 1070 рублёў. Прычым, паколькi вы з’яўляецеся адзiнокай, але пры гэтым атрымлiваеце пенсiю, якая перавышае бюджэт пражытачнага мiнiмуму, хутчэй за ўсё, iснуе магчымасць карыстацца 50-працэнтнай скiдкай — адпаведна, «тарыф» для вас складзе 535 рублёў. Зрэшты, больш падрабязную iнфармацыю тут усё ж лепш атрымаць на месцы — у тым жа ўпраўленнi па працы i сацыяльнай абароне цi ў тэрытарыяльным цэнтры. — Я i муж з’яўляемся малалетнiмi вязнямi канцлагераў. I да таго ж — iнвалiдамi II групы. З улiкам гэтага, цi павiнны мы плацiць за наведванне сацыяльнага работнiка? Вера Гаўрылаўна ЧАРНУШЭВIЧ, Бялынiцкi раён — Плацiць цi не — адказ на гэта пытанне зноў-такi залежыць ад узроўню вашых даходаў. Так, вызначана, што бясплатна паслугi сацыяльнага работнiка прадастаўляюцца толькi пенсiянерам цi iнвалiдам, даход якiх не перавышае адзнаку бюджэту пражытачнага мiнiмуму, якi складае на сёння 158 280 рублёў. — Цi праўда, што ў дамах Мiнска, у якiх няма лiфтаў, будуюць балконы, прыстасаваныя пад iнвалiдныя каляскi? — Сапраўды, сёння ставiцца задача стварэння безбар’ернага асяродка, i ў прыватнасцi, гаворка тут iдзе пра абсталяванне дамоў пандусамi, пашыранымi лесвiчнымi пляцоўкамi i лiфтамi. Прычым такiя патрабаваннi ўжо ўключаюцца ў дакументацыю на будаўнiцтва новых дамоў. Аднак варта прызнаць, што пакуль гэта работа знаходзiцца ў самым пачатку. I, на жаль, працягвацца яна будзе далёка не адзiн год. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльн |
|