21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як знайсцi, дзе падзарабiць студэнту

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

У пошуках грошай

Не сакрэт, што многiя студэнты пачынаюць працаваць задоўга да таго, як атрымлiваюць дыплом. Кагосьцi вымушаюць жыццёвыя абставiны, хтосьцi жадае мець дадатковыя сродкi на кiшэнныя расходы. Да таго ж фiнансавая незалежнасць дае асаблiвае адчуванне свабоды i ўласнай сталасцi.

Зразумела, што студэнт-першакурснiк не можа разлiчваць на працу па спецыяльнасцi i месца ў штаце салiднай арганiзацыi. У тых, хто вучыцца на апошнiх курсах, крыху больш магчымасцяў. Аднак далёка не ў кожнага жадаючага. Шанцуе звычайна будучым праграмiстам, журналiстам, перакладчыкам. Астатнiм застаецца набрацца цярплiвасцi i шукаць падзаробак у iншых сферах.

Вакансiй хапае. Iншая справа, што гэта не заўсёды тое, што трэба. Па-першае, без дыплома выбiраць прыходзiцца з нiзкааплатнай неквалiфiкаванай працы. Па-другое, студэнту неабходна сумяшчаць навучанне з работай. Адпаведна, патрэбны гiбкi графiк i няпоўны працоўны дзень. Ну i канешне, ёсць асобныя пажаданнi да аплаты. Чакаецца, што яна будзе высокай. Задаволiць адначасова ўсе гэтыя патрабаваннi амаль немагчыма. Найлепшыя камбiнацыi атрымлiваюцца, калi валодаеш дастатковай iнфармацыяй. Вось тут i важна ведаць, дзе шукаць працу.

Як паказала мая ўласная практыка, ад Цэнтра занятасцi лепей не чакаць цуда. Цябе, канешне, выслухаюць, аднак мала чым дапамогуць. Банк вакансiй для студэнтаў тут мiзэрны. Прыбiральшчыца, ахоўнiк, грузчык. Раз, два i ўсё. На прапанаваную зарплату таксама не шыканеш.

Значна менш праблем у Цэнтрах занятасцi з працай на лета. У «гарачы» сезон той, хто сапраўды жадае падзарабiць, абавязкова знойдзе занятак. Асаблiва калi гэта хлопец. З дзяўчатамi крыху складаней. Аднак i яны могуць уладкавацца, напрыклад, прадаўцамі дробнай рознiцы.

Самае карыснае, што можа атрымаць студэнт у Цэнтры, — нумары тэлефонаў, па якiх сапраўды падкажуць, дзе шукаць працу. Я, напрыклад, менавiта так натрапiла на Студэнцкае бюро паслуг (заснавальнiк яго — Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама). Бюро ўваходзiць у структуру КУП «Маладзёжная сацыяльная служба». Спiс вакансiй тут больш разнастайны. У яго ўваходзяць бытавыя паслугi — пагрузка-разгрузка, падсобная работа, комплексная ўборка, снегаўборка, рыццё траншэй, мыццё вокнаў i iншыя. Ёсць сакратарскiя паслугi: камп’ютарны набор тэксту, пераклад, рэпетытарства. З’явiлася таксама новая спецыяльнасць — няня. А для найбольш творчых людзей iснуе тэатр «Серпанцiн». Гэта значыць, што студэнты могуць папрацаваць акцёрамi i паўдзельнiчаць у арганiзацыi дзiцячых святаў, лялечных паказаў.

Зразумела, што сваё права i здольнасць да той цi iншай працы патрэбна будзе даказаць. Як паведамiла спецыялiст Маладзёжнай сацыяльнай службы Iрына Скорына, да iх штогод звяртаюцца каля дзвюх тысяч дзяўчат i юнакоў. Больш шанцаў мае той, хто змог зарэкамендаваць сябе. Важна таксама адпавядаць спецыяльнасцi, за якую плануеш узяцца: слабы хлопец не прыгодны да працы грузчыкам, а для таго, каб выконваць абавязкi перакладчыка, ведаць мову трэба дасканала, асаблiва калi гэта сiнхронны пераклад. Таму перш чым атрымаць працу, студэнты праходзяць кастынг. Яму папярэднiчае рэгiстрацыя i запаўненне анкеты, у якой патрэбна распiсаць усе свае здольнасцi i прад’явiць адпаведныя дакументы. Гэта можа быць даведка ад выкладчыкаў, якiя пацвердзяць веданне вамi мовы, або пасведчанне аб заканчэннi курсаў сакратара-рэферэнта i да т.п. У вынiку звычайна атрымлiваецца, што нянямi працуюць студэнты, якiя вучацца на факультэтах дашкольнай адукацыi або псiхалогii, перакладчыкамi — студэнты лiнгвiстычных факультэтаў. I лёгка здагадацца, хто ў асноўным уваходзiць у склад тэатра «Серпанцiн». Аднак гэта тэндэнцыя, i далёка не прысуд. Калi вы адчуваеце здольнасцi да той або iншай спецыяльнасцi i змаглi добра сябе зарэкамендаваць, то перад вамi адчыненыя ўсе дзверы.

Нават калi вы не валодаеце нi мовай для перакладу, нi цярплiвасцю для догляду за дзецьмi, не трэба адчайвацца. Можна атрымаць грошы за ўборку, мыццё вокнаў. Тым больш, надыходзячая вясна — гэта менавiта той сезон, калi запатрабаваныя такiя паслугi.

Варта адзначыць, што ў бюро вам прапануюць магчымасць падзарабiць час ад часу. Аднак гэта не пастаянная праца са стабiльным графiкам работы. Аплата будзе залежыць ад складанасцi заказу. Мыйшчыкi вокнаў, як i грузчыкi, у сярэднiм атрымлiваюць ад 4 да 5 тысяч рублёў за гадзiну працы. Акцёр за адзiн заказ можа зарабiць 5—8 тысяч. Але лiчбы гэтыя прыблiзныя.

Акрамя Студэнцкага бюро паслуг, ёсць i iншыя магчымасцi пошуку працы. Найбольш папулярнымi застаюцца традыцыйныя спосабы — праз знаёмых або праз газету. Побач з iмi стаiць Iнтэрнэт, якi ў дадзеным выпадку выкарыстоўваюць у якасцi дошкi аб’яў. Вакансiй, якiя не патрабуюць наяўнасцi дыплома, дастаткова. Неабавязкова гэта грузчык, ахоўнiк або прыбiральшчыца. Можна гандляваць камплектаваннем да камп’ютараў або ўладкавацца прадаўцом аўдыё- i вiдэакасет (каля 100 долараў за месяц). Ёсць патрэба ў барменах i персанале для казiно. Калi вы сапраўды творчы i артыстычны чалавек, можа пашанцаваць працаваць ды-джэем. Запатрабаваныя таксама кур’еры-распаўсюджвальнiкi — часта неабходныя людзi, каб развозiць рэкламныя буклеты або часопiсы (каля 50 долараў за месяц), расклейваць афiшы (2 гадзiны ў дзень, зарплата — каля 30 долараў за месяц).

Канешне, нельга сказаць, што вакансiй зашмат. Аднак пры некаторай настойлiвасцi можна знайсцi тое, што цябе больш-менш задаволiць. I многiя студэнты знаходзяць. Толькi застаюцца працаваць далёка не ўсе. I справа не ў ляноце. Прычыны iншыя. Напрыклад, працуе хлопец барменам. Работа лёгкая — гатаваць каву. Толькi невялiкая акалiчнасць — на працоўным месцы часта даводзiцца заставацца з 12 гадзiн дня да 11 вечара. Мой знаёмы вытрымаў 2 месяцы. А потым пачалася сесiя...

Няцяжка таксама здагадацца, як вучыцца студэнт, якi працуе ды-джэем у начным клубе. Ды i кур’ерам быць не заўсёды проста, асаблiва калi ты дрэнна ведаеш горад. Так узнiкае праблема, як сумясцiць вучобу i работу. У вынiку студэнтам, якiя працуюць, часта не застаецца iншага выйсця, як ахвяраваць навучаннем. Даваць агульныя парады ў такой сiтуацыi немагчыма. Аднак, на мой погляд, выбар не на карысць унiверсiтэта апраўданы толькi ў выпадках, калi падзарабiць грошы — сапраўды жыццёвая неабходнасць. Яшчэ адзiн варыянт, калi праца дае магчымасць набыць вопыт па асноўнай спецыяльнасцi. Астатнiм лепей спынiцца на падпрацоўцы, якая, магчыма, не вельмi прыбытковая, аднак i не патрабуе шмат часу i намаганняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што многiя студэнты пачынаюць працаваць задоўга да таго, як атрымлiваюць дыплом
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика