21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людмiла АРЛОЎСКАЯ: «Чакаю дыялогу»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

НАРОДНЫ СХОД: НАПЯРЭДАДНI

На трэцiм Усебеларускiм сходзе, якi пройдзе 2-3 сакавiка ў Палацы Рэспублiкi, БДУ будуць прадстаўляць 4 дэлегаты: рэктар БДУ, прафесар Васiль Стражаў, старшыня ГА «Саюз жанчын БДУ» Святлана Савiна, дэкан факультэта журналiстыкi, дацэнт Сяргей Дубовiк, а таксама студэнтка 3-га курса юрыдычнага факультэта БДУ Людмiла Арлоўская.

ДАСЬЕ

Арлоўская Людмiла Генадзьеўна, навучаецца на юрфаку па спецыяльнасцi «Правазнаўства», старшыня студэнцкага савета па якасцi адукацыi БДУ. Лепшая выпускнiца юрыдычнага каледжа (адно са структурных падраздзяленняў унiверсiтэта) 2005 г. У сферы самакiравання з 2001-га: стараста ў каледжы, старшыня савета навучэнцаў, старшыня савета стараст каледжа (такiм чынам трапiла ў старастат унiверсiтэта).

Вопыт падобных сходаў ёсць: дэлегат ад БДУ на абмеркаваннi закона «Аб вышэйшай адукацыi» ў парламенце i на рэспублiканскiм студэнцкiм форуме-2004. Акрамя таго — школы студэнцкага актыву, семiнары-практыкумы, сустрэчы з першымi асобамi дзяржавы. У прыватнасцi, у снежнi Людмiла Арлоўская ўдзельнiчала ў сустрэчы актыву студэнтаў з мiнiстрам адукацыi Аляксандрам Радзьковым. Студэнтка падрыхтавала выступленне пра тое, як БДУ падтрымлiвае маладыя таленты.

Чаму выбар спынiўся менавiта на гэтай дзяўчыне?

З ёю мы сустрэлiся напярэдаднi трэцяга Усебеларускага сходу.

— Як рыхтуецеся да сходу, Людмiла?

— Наша дэлегацыя ўзяла ўдзел у гарадскiм сходзе ўдзельнiкаў гэтага народнага форуму. На працягу тыдня Васiль Iванавiч плануе наведаць усе факультэты, каб даведацца аб тым, што непакоiць студэнтаў. Я ў сваю чаргу правяла анкетаванне на юрыдычным факультэце, а каб карцiна была поўнай, мяркую сустрэцца са старшынямi факультэцкiх саветаў па якасцi адукацыi. Каб не быць галаслоўнай, збiраю факты, якiя датычацца маладзёжнай палiтыкi. У прыватнасцi такiя яе накiрункi, як удасканаленне якасцi адукацыi, культурна-выхаваўчых праграм, так званая маладзёжная будоўля — дапамога маладым сем’ям у будоўлi жылля. Хачу адзначыць, што ў БДУ мноства праблем лiквiдуецца за кошт высокага ўзроўню выкладання i выдатна наладжанага механiзму зваротнай сувязi. Праблемы настолькi хутка даходзяць ад студэнцтва да кiраўнiцтва, што вырашаюцца лiтаральна адразу пасля ўзнiкнення. I яшчэ адзiн момант: многiя праблемы могуць быць вырашаны з прыняццем закона «Аб вышэйшай адукацыi», але пакуль ён знаходзiцца на стадыi распрацоўкi, гэтыя праблемы будуць iснаваць.

— Што больш за ўсё турбуе студэнтаў?

— У асноўным гэта пытаннi, звязаныя з iнтэрнатамi (недахоп месцаў), медыцынскiм абслугоўваннем, сацыяльным забеспячэннем i правядзеннем вольнага часу. Магчымасцi для адпачынку ёсць, але не для ўсiх яны даступныя.

— Чаго чакаеце ад сходу?

— Ад форуму я чакаю адкрытага дыялогу разнастайных слаёў грамадства. Гэта выдатная магчымасць абмеркаваць надзённыя праблемы з першымi асобамi дзяржавы, прадстаўнiкамi дзяржаўных органаў, людзьмi, шырока вядомымi сваiмi дасягненнямi не толькi ў краiне, але i за мяжой. Мяне як прадстаўнiцу студэнцтва больш за ўсё цiкавяць пытаннi маладзёжнай палiтыкi. У прыватнасцi, лiчу неабходным разгледзець праблему даступнасцi культурных i адукацыйных праграм. Я маю на ўвазе вольны час студэнтаў: спартыўныя, забаўляльныя, пазнавальныя мерапрыемствы. Зразумела, што ў Мiнску i абласных цэнтрах — развiтая iнфраструктура, а ў глыбiнцы — адзiн клуб на дзве вёскi. Адзiная забава там — дыскатэка, i то без якой-небудзь культурнай праграмы.

— Людмiла, чым вы займаецеся на пасадзе старшынi студэнцкага савета па якасцi адукацыi?

— У асноўным гэта арганiзацыйная работа: пасяджэннi, iнфармаванне студэнтаў пра накiрункi i задачы той дзейнасцi, якая ўскладваецца рэктарам i дэканатамi на савет па якасцi адукацыi. Мне даводзiцца каардынаваць дзейнасць прадстаўнiкоў факультэцкiх саветаў. Усе разам мы выяўляем праблемы студэнцтва i спрабуем iх вырашыць. Зараз галоўная тэма для абмеркавання на пасяджэннях — фундаментальная бiблiятэка унiверсiтэта. Перспектыўны план яе развiцця падрыхтаваны пры ўдзеле рэктара, прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце i сацыяльных пытаннях Уладзiмiра Суворава, прадстаўнiкоў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю. Мы абмяркоўвалi пытаннi матэрыяльна-тэхнiчнай аснашчанасцi бiблiятэкi, неабходнасцi электронных версiй фондаў, недастатковага забеспячэння вучэбнай лiтаратурай на факультэтах, закранулi нават адносiны «студэнт—бiблiятэкар». Падрыхтаваны анкеты, якiя дазволяць выявiць, наколькi задаволены студэнты дзейнасцю бiблiятэкi. Толькi шляхам вырашэння такiх праблем i можна дасягнуць галоўнай мэты дзейнасцi савета — павысiць якасць адукацыi.

— На працу часу, вiдаць, не застаецца...

— Некалi мне прапаноўвалi выкладаць асновы права ў юрыдычнай гiмназii. Але давялося вызначацца з прыярытэтамi: праца, вучоба, грамадская дзейнасць. Я абрала вучобу i грамадскую дзейнасць. Унiверсiтэцкае жыццё дае надзвычайную колькасць магчымасцяў для самаразвiцця, дазваляе набыць навыкi кiраўнiцтва. Мяркую, у далейшым гэта будзе толькi на карысць у працы па спецыяльнасцi.

— Чым марыце займацца ў будучым?

— У мяне шырокi спектр прававых iнтарэсаў. Раней марыла працаваць у органах пракуратуры: вабiла прафесiя следчага. Пазней перагледзела свае iнтарэсы i цяпер, калi пашырыўся рынак працы i няма ўжо той перавытворчасцi юрыстаў, задумваюся над кансультацыйнай дзейнасцю (хутчэй за ўсё адвакацтва).

— Якiя ў вас захапленнi, Людмiла?

— З дзяцiнства займаюся бальнымi танцамi. Рабiла перапынак на паўтара года (бо не было партнёра) i прысвяцiла гэты час арабскiм танцам. 3 шасцi гадоў займаюся шахматамi па iнiцыятыве бацькоў: хацелi выхаваць уседлiвасць. Мне падабалiся спаборнiцтвы, паездкi, новыя знаёмствы, высокая планка лiдараў, да якiх хацелася iмкнуцца. Гэта выдатная школа жыцця. Але ў 14 гадоў спартыўную дзiцяча-юнацкую школу давялося пакiнуць. Я зразумела, што калi хочаш рэалiзавацца, даводзiцца нечым ахвяраваць. Я выбрала вучобу i актывiсцкую дзейнасць. Але на шахматы не забываюся: зараз гуляю за зборную юрфака.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трэцiм Усебеларускiм сходзе, якi пройдзе 2-3 сакавiка ў Палацы Рэспублiкi, БДУ будуць прадстаўляць 4 дэлегаты: рэктар БДУ, прафесар Васiль Стражаў,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика