Радыёфакту – 15!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Напэўна, не знойдзецца ў Беларусi чалавека, якi хоць аднойчы не пачуў бы з ранiцы бадзёрае: «Добры дзень! З вамi Святлана Лук’янюк i Максiм Углянiца...». Ва ўсякiм выпадку, хоць адзiн з больш як 4000 жывых iнфармацыйна-аналiтычных выпускаў кожны з нас ды заспеў. I мала хто задумваўся, як даўно, снедаючы, мы аўтаматычна робiм гук правадной сеткi крыху грамчэй. А мiж iншым, 4 сакавiка споўнiцца 15 гадоў з моманту, калi ў эфiры Беларускага радыё ўпершыню прагучалi пазыўныя ранiшняй перадачы «Радыёфакт».
За паўтара дзесяцiгоддзя гэта iнфармацыйна-аналiтычная праграма стала самай вядомай i папулярнай не толькi для шматмiльённай аўдыторыi Беларусi, але i для жыхароў краiн блiзкага i далёкага замежжа. Iмёны вядучых Алены Швайко i Валерыя Радуцкага, Аляксандра Шаўко i Iны Ясiнскай, якiя стаялi ля вытокаў «Радыёфакта», знаёмыя нам гэтак жа добра, як iмёны блiзкiх сяброў. Сёння эфiр праграмы «памаладзеў», але нязменнымi засталiся патрабаваннi да яе зместу: толькi самая актуальная, аператыўная i, што немалаважна, пазiтыўная iнфармацыя, толькi самыя свежыя навiны ў кожны дом... З новага вяшчальнага сезона, дарэчы, творчая каманда «Радыёфакта» па шматлiкiх просьбах слухачоў пачала новы праект — так званы ранiшнi iнфармацыйны канал. Ужо з 5 гадзiн ранiцы прапануецца цэлы комплекс самай запатрабаванай i цiкавай iнфармацыi: галоўныя падзеi ў краiне i за мяжой, навiны для дзелавых людзей, агляд свежых нумароў газет, заўвагi народнага календара i, натуральна, прагноз надвор’я. На дадзены момант над праграмай працуюць больш за 50 карэспандэнтаў, якiя асвятляюць падзеi ва ўсiх кутках нашай краiны i краiн замежжа. А гэта важна, бо з нядаўняга часу аўдыторыя Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё значна павялiчылася за кошт замежных слухачоў. Вяшчанне iдзе кругласутачна ва ўсiх дыяпазонах i ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы Iнтэрнэт. (На афiцыйным сайце Белтэлерадыёкампанii, паводле iнфармацыi прэс-службы БТРК, у любы зручны момант можна знайсцi онлайн-версiю апошняй праграмы.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, не знойдзецца ў Беларусi чалавека, якi хоць аднойчы не пачуў бы з ранiцы бадзёрае: «Добры дзень! З вамi Святлана Лук’янюк i Максiм Углянiца.. |
|