Тэлефонная сувязь — для навасельцаў
Надзея НIКАЛАЕВА
Iнфармбюро Новыя электронныя тэлефонныя станцыi агульнай ёмiстасцю 48,5 тысячы тэлефонных нумароў збiраецца ўвесцi ў сталiцы на працягу 2006 года фiлiял РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка». З iх 19 тысяч будуць выкарыстаны для новых установак, а астатнiя — для замены састарэлых аўтаматычных электронных станцый.У першым-другiм квартале на ўстаноўку кватэрных тэлефонаў будуць выклiканы ўсе жадаючыя, якiя пражываюць у мiкрараёнах Лошыца, Кунцаўшчына, Сухарава, пасёлку Лясны (Бараўляны), а таксама мiнчане, што пражываюць у раёне вулiц Гiнтаўта i Панчанкi. У МГТС паведамiлi, што для паляпшэння сэрвiсу i якасцi абслугоўвання мiнчан з 1 лютага быў падоўжаны рэжым працы абаненцкiх аддзелаў: у рабочыя днi тыдня яны працуюць з 8.30 да 20.00, а ў суботу — з 9.00 да 15.00. Цяпер заяўку на ўстаноўку тэлефона, незалежна ад месца пражывання, можна падаць у любым з чатырох лiнейна-станцыйных цэхаў: Ленiнскi ЛСЦ, вул. Гебелева, 7 тэл. 200-34-98; Заводскi ЛСЦ, вул. Iскалiева, 12 тэл. 295-34-98; Савецкi ЛСЦ, вул. Старавiленская, 87 тэл. 234-34-98. Фрунзенскi ЛСЦ, вул. Матусевiча, 13 тэл. 255-34-98. Тэлефон «гарачай» лiнii фiлiяла РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка» 256-15-66.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя электронныя тэлефонныя станцыi агульнай ёмiстасцю 48,5 тысячы тэлефонных нумароў збiраецца ўвесцi ў сталiцы на працягу 2006 года фiлiял РУП «Бел |
|