Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Трэба працаваць — i ўсё атрымаецца!»Народны сход: напярэдаднi На Мiншчыне праходзяць сустрэчы ўдзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Карэспандэнт газеты пацiкавiўся ў дэлегатаў, якiя пытаннi плануецца вырашыць на сходзе, i якiя чакаюцца вынiкi пасля яго правядзення.— Якой вы бачыце будучыню рэгiёна праз пяць гадоў? — пацiкавiўся карэспандэнт у старшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалая ДАМАШКЕВIЧА. — Большая частка бюджэту вобласцi, каля васьмiдзесяцi працэнтаў, будзе накiравана на сацыяльныя патрэбы насельнiцтва. Значна павялiчыцца ўзровень заработнай платы — яна будзе складаць каля 550 долараў. Можа, я крыху заходжу наперад, але ўсё ж такi хачу выказаць сваю думку — магчыма, што некаторыя раёны Мiншчыны выканаюць задачы гэтай пяцiгодкi за чатыры гады. Наш дэвiз — Мiнская вобласць павiнна быць першай. Трэба не баяцца працы, да ўсяго падыходзiць творча, i ўсё ў нас атрымаецца. — Якое пытанне трэба вырашыць падчас правядзення народнага форуму? — спыталi мы ў дырэктара прадпрыемства «БелАЗ», члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, Героя Беларусi Паўла МАРЫЕВА. — Трэба вырашыць праблему набыцця жылля для працаўнiкоў вытворчай сферы. Для гэтага дзяржава стварае ўсе магчымасцi, але я мяркую, што i прадпрыемствы краiны, i БелАЗ у прыватнасцi, павiнны ўдзельнiчаць у будаўнiцтве жылля. Часткова адпаведная база ўжо створана. Спадзяюся, што на сходзе гэтае пытанне будзе гучаць актуальна. Прадастаўленне жылля — адзiн з галоўных сацыяльных прыярытэтаў. На пытанне: «Якiя ў вас уражаннi як ва ўдзельнiка першага, другога, i, нарэшце, трэцяга сходу» адказвае старшыня Барысаўскага раённага Савета ветэранаў Сяргей РАБАЎ: — Першы сход быў вельмi складаным — тады вырашаўся далейшы лёс краiны. На другiм сходзе было значна «лягчэй», таму што мы ўжо ведалi, што рухаемся ў правiльным накiрунку. На трэцiм сходзе будуць пастаўлены задачы наконт сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы, i далейшага паляпшэння дабрабыту людзей. Мая асабiстая думка — мы павiнны канчаткова зацвердзiць асноўныя этапы аб’яднання Беларусi i Расii ў адзiны Саюз. Думаю, да 2010 года будзем жыць у адзiнай дзяржаве. — Здароўе — галоўнае. Гэта так? — пытаемся ва ўрача-валеолага Лагойскай цэнтральнай раённай бальнiцы Iны ФАЛЬКОВIЧ: — Безумоўна. Ахова здароўя, барацьба са шкоднымi звычкамi, здаровы лад жыцця — неабходнасць для кожнага. Дастаткова толькi адзiн раз у тыдзень, у нядзелю, сабрацца усёй сям’ёй, i разам пайсцi на прагулку. Дарослым раю стаць на лыжы, а сваё маленькае дзiця пасадзiць на санкi. Гарантую, што бадзёры настрой i выдатнае самаадчуванне вам забяспечаны. Калi гаварыць у маштабах краiны, то клопат аб здароўi чалавека — адна з самых актуальных задач для дзяржавы. Дзмiтрый АЛЬФЕР, Барысаў—Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне праходзяць сустрэчы ўдзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Карэспандэнт газеты пацiкавiўся ў дэлегатаў, якiя пытаннi плануецц |
|