21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей СУШКО, намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi:

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

«5-доларавае абмежаванне росту тарыфаў захаваецца i сёлета»

Ацяпляльны сезон праходзiць у нармальным рэжыме. Як адзначыў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, прадпрыемствы галiны поўнасцю забяспечаны ўсiмi вiдамi палiва. Паводле падлiкаў, запасаў «гаручага» хопiць да канца ацяпляльнага сезона (звычайна батарэi «замярзаюць» дзесьцi напрыканцы красавiка—у пачатку мая, калi сярэднясутачная тэмпература паветра перавышае восем градусаў).

На абслугоўваннi камунальнікаў зараз знаходзiцца больш чым 1,7 мiльёна дамоў. 18,3 працэнта жылля знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi, астанiя — у прыватнай. Аднак тэхнiчнае абслугоўванне жылля ў пераважнай большасцi ажыццяўляюць «традыцыйныя» ЖЭСы. Недзяржаўныя арганiзацыi працуюць толькi ў 98 дамах, а таварыствы ўласнiкаў жылля створаны ў 248.

Налiчэннi па аплаце за кватэру жыхарам робяцца па тарыфах, якiя былi ўстаноўлены яшчэ летась. Як паведамiў Сяргей Сушко, павышэння расцэнак сёлета не адбывалася. Зараз сярэднi памер аплаты за стандартную аднапакаёвую кватэру (агульнай плошчай 48 квадратных метраў з трыма жыхарамi) за ўвесь набор паслуг складае каля 100 тысяч рублёў. Паводле iнфармацыi Сяргея Сушко, на камунальныя плацяжы прыпадае да 11 працэнтаў даходу беларускай сям’i. Сярэднi ўзровень вяртання жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг у сярэднiм складае 47,9 працэнта (47,2 працэнта ў ацяпляльны перыяд i 48,5 — у летнi). За тэхнiчнае абслугоўванне насельнiцтва плацiць 43,6 працэнта ад сабекошту, за цяпло — 46,1, за халодную ваду — 51, за каналiзацыю — 31,2, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — больш чым 60 працэнтаў.

«5-доларавае абмежаванне росту камунальных тарыфаў захаваецца i сёлета, — адзначыў Сяргей Сушко. — Павелiчэнне ўзроўню аплаты заўсёды суадносiцца з павышэннем заробкаў. Мы не ставiм за мэту ў блiжэйшы час выйсцi на 100-працэнтны ўзровень вяртання жыхарамi затрат на аказанне паслуг. Паводле нашых падлiкаў, гэта павiнна адбыцца не раней чым у 2015 годзе».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«5-доларавае абмежаванне росту тарыфаў захаваецца i сёлета»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика