За беларускiх мусульман заступiцца пракуратура
Сумна вядомая публiкацыя ў газеце «Згода» вымусiла мусульманскае рэлiгiйнае аб’яднанне i Камiтэт па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў звярнуцца ў Пракуратуру рэспублiкi па прававую ацэнку дзеянняў рэдакцыi. Нагадаем, што ў нумары за 17 лютага «Згода» змясцiла на сваiх старонках карыкатурныя выявы прарока Мухамеда.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, устаноўлена, што рэдакцыяй газеты «Згода» дапушчаны грубыя парушэннi артыкула 5 Закона «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi». Апублiкаванне ўказаных выяваў прынiжае рэлiгiйныя пачуццi мусульман, накiравана на распаўсюджванне рэлiгiйнай варожасцi цi рознi ў суверэннай Беларусi. У сувязi з гэтым Пракуратурай даручана Мiнiстэрству iнфармацыi прыняць неадкладныя меры, прадугледжаныя артыкулам 16 вышэйназванага закона, па прыпыненню цi спыненню дзейнасцi выдання. У частцы выканання Рэспублiкай Беларусь мiжнародных абавязацельстваў, за распальванне расавай, нацыянальнай цi рэлiгiйнай варожасцi цi рознi Крымiнальным Кодэксам Рэспублiкi Беларусь прадугледжана адказнасць у тым лiку ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн ад пяцi да дванаццацi гадоў. Па факту публiкацыi ў газеце «Згода» карыкатурных выяў прарока Мухамеда 22 лютага ўзбуджана крымiнальная справа, расследаванне якой праводзiць Пракуратура Рэспублiкi Беларусь. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумна вядомая публiкацыя ў газеце «Згода» вымусiла мусульманскае рэлiгiйнае аб’яднанне i Камiтэт па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiс |
|