Правы. Парады. Дапамога
Сяргей ГРЫБ
(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24 лютага.)
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Пятроўна СЯРГЕЕВА, а таксама начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН. — Iнвалiд II групы, жыву адзiн. Цi магу я атрымаць дапамогу? I яшчэ. Я лiчу, што падчас рэфармавання i скарачэння штатаў у маёй былой арганiзацыi былi парушэннi заканадаўства. Звяртаўся ў абласную дзяржаўную iнспекцыю працы — там адказалi, што ўсё прайшло законна. Што рабiць у такой сiтуацыi? Леанiд Рыгоравiч ДАНIЛОВIЧ, Добрушскi раён. — Каб атрымаць дапамогу, вам, Леанiд Рыгоравiч, варта звярнуцца ў Добрушскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Гэта, па-першае. А, па-другое, калi вы лiчыце, што падчас рэарганiзацыi быў парушаны закон i вас не задаволiў адказ абласнога ўпраўлення дзяржаўнай iнспекцыi працы, то можаце напiсаць непасрэдна на iмя дырэктара дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы. Дарэчы, адрас дэпартамента — г. Мiнск, пр. Пераможцаў, д. 23, к. 2. — Сама пенсiянерка, прычым вось ужо пяць гадоў стаю ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Колькi чакаць яшчэ? Ганна Сямёнаўна САСНОЎСКАЯ, г. Мiнск. — Пытанне, Ганна Сямёнаўна, не зусiм па адрасу. I будзе лепш, калi вы звернецеся за адказам на яго ў адмiнiстрацыю раёна па месцы жыхарства. — Турбуюць з Мiнска. Мая мацi атрымлiвае пенсiю па страце кармiцеля i мае 95-гадовы ўзрост. Цi могуць ёй адмовiць у палiклiнiцы ў прадастаўленнi льгот па аплаце лекаў? — Могуць. У прыватнасцi, скiдкi па леках не прадастаўляюцца грамадзянам, якiя не з’яўляюцца iнвалiдамi I цi II групы i не маюць статуса ветэрана працы. — Жыву разам з сястрой. Прычым я — працаздольная, а яна — iнвалiд II групы. Цi можам мы карыстацца льготамi па аплаце камунальных паслуг? Алена Мечыславаўна КАНАНОВIЧ. — Не. Карыстацца льготамi па аплаце жыллёва-камунальных паслуг вы не можаце. Згодна з заканадаўствам, iльготы вызначаны толькi iнвалiдам I i II групы. Прычым падстава для прадастаўлення такiх iльгот — адсутнасць працаздольных членаў сям’i. — Выхоўваю траiх дзяцей. Па ўзроўню даходаў права на адрасную сацыяльную дапамогу мы не маем, i тым не менш пражыць на зарплату — вельмi цяжка. Што рабiць у такой сiтуацыi? I яшчэ. Цi не варта дзяржаве падумаць аб iльготах на праезд для мнагадзетных сем’яў, а таксама аб прадастаўленнi такiм сем’ям скiдак, скажам, на наведванне тэатраў, кiно цi цырка? Алена Аляксееўна АКАЛОВIЧ, г. Барысаў. — Пытанне аб павелiчэннi дапамог шматдзетным сем’ям, вызначэннi iм дадатковых iльгот вывучаецца менавiта зараз. I, трэба меркаваць, у хуткiм часе тут павiнны з’явiцца канкрэтныя рашэннi. Пакуль жа, Алена Аляксееўна, калi ў вас на самай справе цяжкае матэрыяльнае становiшча, можна параiць звярнуцца па дапамогу ў гарвыканкам. А таксама — у прафкам i да адмiнiстрацыi свайго прадпрыемства. — Дзiцяцi-iнвалiду I групы споўнiлася 18 гадоў, i зараз памер дапамогi па догляду за iм складае ўсяго 39 тыс. рублёў. Цi ведаюць у мiнiстэрстве аб гэтай праблеме? Раiса Фадзееўна КАНДРАЦЕНКА, г. Брэст — Ведаюць. I больш таго, робяцца захады, каб гэту праблему вырашыць. Так, варта нагадаць, што летась было прынята рашэнне аб павелiчэннi сацыяльных пенсiй iнвалiдам, якiя не маюць працоўнага стажу. А сёлета, як чакаецца, будзе разглядацца пытанне аб павышэннi дапамог на догляд за iнвалiдам I групы. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльн |
|