21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Сувалаў:

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Ад звычайных цялежак да цэлай гамы абсталявання для сiстэмы грамадскага харчавання — такi шлях нашага завода за 30 гадоў работы»

Прадстаўляем суразмоўцу




Уладзiмiр СУВАЛАЎ закончыў тры вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублiкi — Гомельскi полiтэхнiчны iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Францыска Скарыны — i атрымаў дыпломы iнжынера-механiка са спецыялiзацыяй тэхналогiя машынабудавання, металарэжучыя станкi i iнструменты, менеджара-эканамiста (эканомiка i кiраванне вытворчасцю) i юрыста. Шырокi кругагляд яго ведаў, багаты практычны вопыт, добрыя арганiзатарскiя здольнасцi дазволiлi яму працаваць на розных iнжынерных пасадах шэрага прадпрыемстваў Гомеля i займець пяць аўтарскiх пасведчанняў СССР на вынаходкі. Апошняе месца працы — камiтэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласцi. У лютым 2005 года Уладзiмiр Мiхайлавiч стаў дырэктарам рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гомельскi завод гандлёвага машынабудавання», якi выпуск прадукцыi пачаў трыццаць гадоў таму.

— Уладзiмiр Мiхайлавiч, калi азiрнуцца назад, якiя можна назваць этапы развiцця прадпрыемства?

— Першапачатковая яго назва — Доследна-механiчны завод па вырабу нестандартнага абсталявання i сродкаў механiзацыi для прадпрыемстваў гандлю. У тым стартавым годзе ў калектыве, якi вырабiў 2380 стоечных кантэйнераў для магазiнаў, баз i складоў i займеў пры гэтым 45 тысяч рублёў страт, налiчвалася 136 чалавек. Але ўжо ў наступныя перыяды (1977—1978 гады) працаўнiкоў тут стала больш чым удвая, i было атрымана прыбытку ў суме 402 тысячы рублёў. У 1979 годзе персанал завода склаў 315 чалавек — столькi амаль, колькi ў iм зараз, а ў 1984 годзе — вось такая працоўная перамога: выпушчаны быў стотысячны кантэйнер.

Вытворчасць тавараў паступова ўдасканальвалася i пашыралася дзякуючы ўводу ў строй новых цэхаў, складоў i лiнiй, з’яўленню высокаэфектыўных на той час механiзмаў i абсталявання, стараннай працы людзей. У 1986—1990 гадах, напрыклад, была створана доследна-эксперыментальная брыгада па выпуску доследных узораў новых вiдаў вырабаў i асвоена iх у колькасцi 14.

— Наколькi я зразумеў, прадукцыя завода на працягу доўгiх гадоў была запатрабавана ў гандлёвых арганiзацыях Беларусi i ўносiла немалы ўклад у перааснашчэнне гэтай галiны народнай гаспадаркi...

— Хачу крыху паправiць: не толькi нашай рэспублiкi, але i ўсяго СССР, бо тыя ж кантэйнеры, усемагчымыя паддоны, стэлажы, цялежкi i iншае тараабсталяванне спраўна працавала ў гандлёвым комплексе Савецкага Саюза — ад Брэста да Уладзiвастока. А потым адзiная краiна распалася i пачалiся цяжкасцi, звязаныя з рыначнай эканомiкай.

— Я гутарыў з вядучым iнжынерам-канструктарам Барысам Базылевым i iнжынерам-нармiроўшчыкам Тамарай Яшчанка (яны пачалi свой працоўны шлях на заводзе якраз у 1976 годзе i добра памятаюць тыя часы, калi рубам паўстала пытанне: або рэзка змянiць наменклатуру вырабаў, каб выжыць, або апынуцца на абочыне). Раскажыце, як быў узяты курс на выпуск прынцыпова новых вырабаў?

— Заслуга ў гэтым ранейшых кiраўнiкоў прадпрыемства, якiя здолелi арганiзаваць калектыў на масавую пераспецыялiзацыю, зарыентаваўшы яго на выпуск цепласiлавога i халадзiльнага абсталявання для прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Для гэтага, вядома ж, трэба было дэталёва вывучыць праблему збыту прадукцыi, попыт на яе i толькi пасля атрымання даных прымацца за новую справу. Маркетынгавыя «разведкi» ў розныя рэгiёны былога Савецкага Саюза прынеслi суцяшальныя вынiкi: наперад! Пакуль iншыя канкурэнты раздумваюць.

Так вось у 1992—1994 гадах быў асвоены выпуск плiты электрычнай прамысловай, шафаў жаравых, арганiзаваны ўчастак электраплiткi бытавой i ўкаранёны тэхпрацэс храмiравання дэталей. Далей — больш. У 1995—1996 гадах асвоена вытворчасць камер i вiтрын халадзiльных, электракiпяцiльнiкаў, палатак гандлёвых. Была праведзена мадэрнiзацыя вышэйназванных плiт i шафаў жаравых, тэхнiчна перааснашчаны ўчастак па выпуску цепласiлавога абсталявання, арганiзаваны ўчастак па зборцы халадзiльнага абсталявання. Пералiчваць яшчэ? Калi ласка. Асвоена вытворчасць электрапатэльняў, лiнii хуткага прыгатавання ежы, электраплiтак з тэнавай канфоркай, выраблены доследныя ўзоры нiзкатэмпературнага прылаўка тыпу «Лар», узор халадзiльнага агрэгата ВС 630. Праведзены рэканструкцыя лiнii цынкавага пакрыцця гальванiчнага ўчастка, капiтальны рамонт участка халадзiльнага абсталявання i каардынатнага аддзялення iнструментальнага ўчастка. I гэта не поўны пералiк.

— Намаганнi калектыву, калi абагульнiць сказанае вамi, Уладзiмiр Мiхайлавiч, сапраўды былi велiзарныя, каб, як гаворыцца, заняць сваё месца пад сонцам. А колькi ж усяго вiдаў прадукцыi выпускае сёння завод?

— 58. Летась у чэрвенi мы прыступiлi да праектавання i распрацоўкi тэхналагiчнай дакументацыi бульбачысткi i электрамясарубкi для прамысловых прадпрыемстваў сiстэмы грамадскага харчавання. Зараз выпушчана iх доследная партыя i заканчваецца працэс сертыфiкацыi, хутка яны будуць рэалiзаваны як на айчынным, так i расiйскiм рынку. Неабходнасць iх вырабу звязана з тым, што гэтай прадукцыi нашым спажыўцам (ды i не толькi нашым) не хапала. Раней, напрыклад, тую ж бульбачыстку вырабляла адно баранавiцкае прадпрыемства, Але яно працавала нерытмiчна, i з розных рэгiёнаў былога СССР нам паступiлi заказы на iх. Вось мы i ўзялiся за гэту справу.

— I што ж уяўляе сабой тая бульбачыстка?

Прадукцыйнасць яе высокая: за гадзiну яна можа справiцца з трымастамi кiлаграмамi прадукцыi, а электрамясарубка перакруцiць за гэты ж час амаль дзесяць пудоў сыравiны. Дарэчы, першая партыя бульбачыстак налiчвае дваццаць адзiнак. Мяркую, што на складзе яны не залежацца. Бо iх мы будзем вырабляць пад заказ. Ды i ў Гомелi яны запатрабаваны, як i iншая наша прадукцыя. Летась, напрыклад, прадпрыемства было ўключана ў праграму «Школа», распрацаваную Гомельскiм гарвыканкамам, i ў гэтых навучальных установах i дзiцячых садках з`явiлася шмат абсталявання завода. Ведаю, што ў многiх школах рэспублiкi яно i фiзiчна, i маральна знасiлася, таму мы гатовыя выканаць iх заказ у першую чаргу.

— Сярод спажыўцоў вашай прадукцыi прадпрыемствы грамадскага харчавання Расii, Казахстана, Узбекiстана. А хто яшчэ вашы партнёры?

— Перш чым адказаць на гэта пытанне, хачу заўважыць, што ў Расii ў шмат якiх рэгiёнах — ад Бранска да Уладзiвастока — мы занялi надзейна сваю нiшу i не маем намеру яе нiкому ўступаць. Там мы працуем з буйнейшымi аптовымi кампанiямi, якiя займаюцца пастаўкай таго цi iншага нашага цепласiлавога абсталявання ў сiстэму грамадскага харчавання дзiцячых садкоў, школ, устаноў медыцыны i г. д. Такiх кампанiй пяць-шэсць, i яны ўдзельнiчаюць у тэндарах i затым у абслугоўваннi нашага абсталявання. Гэта сведчыць аб тым, што мы не можам у кожным рэгiёне трымаць сваё прадстаўнiцтва (бо гэта для нас дорага) i давяраем гэтым кампанiям, а яны — нам. З гонарам паведамляю, што пастаянным спажыўцом нашай прадукцыi з’яўляецца i расiйская армiя, у харчблоках якой (нават у падводных лодках) устаноўлена наша абсталяванне. А гэта ўжо шмат аб чым гаворыць.

— Мне давялося назiраць, як з вашага склада загружаўся аўтафургон у Санкт-Пецярбург, i з iм вы супрацоўнiчаеце? Кажу аб гэтым таму, што ўладальнiкамi рэстаранаў, бараў i кафэ там з’яўляюцца багатыя людзi, прыватны капiтал. Яны маглi б набыць i абсталяванне, аналагiчнае вашаму, i за мяжой. А перавагу многiя аддаюць вашай прадукцыi. Цi не так?

— Так. I не толькi ў Санкт-Пецярбургу, а i ў Маскве такi ж падыход. А тлумачыцца ўсё проста. Прыватнiкi-бiзнэсмены ўмеюць лiчыць свае грошы, гэтага ад iх не адбярэш. Дык вось, яны ведаюць, што наша прадукцыя амаль адпавядае патрабаванням сусветнага рынку, засталося толькi крыху «падцягнуць» яе па дызайну. А пакупнiкоў асаблiва прываблiваюць такiя параметры нашай прадукцыi, як цана яе i надзейнасць у эксплуатацыi, адносна спрошчаная ў параўнаннi з iншымi вытворцамi электрычная схема цепласiлавога абсталявання для харчблокаў, што вельмi важна пры яго рамонце. I яшчэ такая дэталь. Для расiйскiх рэгiёнаў якая з краiн блiжэй — Iталiя, Францыя цi Беларусь? Гэта я наконт таго, што наш завод недалёка ад iх, i мы заўсёды гатовыя забяспечыць запаснымi часткамi тое абсталяванне, калi трэба рабiць яго рамонт.

— Я мяркую, Уладзiмiр Мiхайлавiч, што для расiйскiх рэгiёнаў усё ж блiжэй расiйскiя вытворцы...

— Зразумеў вашу рэмарку. I адкажу на яе такiм чынам: а гэта як паглядзець. Намёк вы робiце на канкурэнцыю. Не буду спрачацца, у Расiйскай Федэрацыi маецца некалькi прадпрыемстваў, аналагiчных нашаму: «Чувашгандальтэхнiка», «Тулатэхмаш», завод у Саратаве «Праммаш» i iнш. У рэканструкцыю першага прадпрыемства, напрыклад, укладзена шмат мiльёнаў долараў, тым не менш пакупнiкi аддаюць перавагу нашай прадукцыi. Значыць, наш рэйтынг там даволi высокi, што, вядома, прыемна.

Мы працуем таксама з кампанiямi Украiны, якiя штомесяц набываюць нашы тавары на значную суму. Вось i нядаўна пасля наведвання там адной выставы да нас праявiла цiкавасць вядомая ва Украiне фiрма «Валадзiмiр—Кiеў». Перыядычна прыязджаюць у Гомель прадстаўнiкi прадпрыемства грамадскага харчавання i гандлю Малдовы, Латвii, Лiтвы, якiя набываюць у нас прамысловыя электраплiты, жаравыя шафы, электракiпяцiльнiкi, катлы для прыгатавання ежы. Пачынаем адгрузку вагонаў ва Узбекiстан, адкуль ужо зроблена перадаплата. Iдуць перамовы са спажыўцамi Азербайджана i Туркменiстана.

— Дык колькi ж сваёй прадукцыi вы адпраўляеце на экспарт?

— 56 працэнтаў. Рынак мы адсочваем на тыя цi iншыя вiды прадукцыi як у час правядзення розных выстаў, тэндараў, штодзённай работы службаў маркетынгу i збыту, так i праз Iнтэрнэт. З клiентамi працуем цесна i ўлiчваем думкi i пажаданнi iх экспертаў.

— А як з выпускам тавараў народнага спажывання?

— Займаемся, вядома, i гэтым напрамкам работы. Наменклатура iх таксама даволi шырокая: ручныя складныя цялежкi для перавозкi грузаў, дзiцячыя манежы, гандлёвыя палаткi, настольныя электраплiткi, шампуры, кухонныя прылады i г. д. Нашы канструктары i тэхнолагi, як бачна, побач з распрацоўкай глабальных рэчаў плённа займаюцца i таварамi для народа. Няма сумнення, што i сёлета з’явяцца новыя такiя тавары.

— Вы iх вырабляеце з адходаў вытворчасцi?

— I з адходаў, i з цэльнага металу. Усё залежыць ад таго, якi гэта тавар. Хачу дапоўнiць, што ў нас ёсць свой магазiн па продажу за наяўны разлiк. А яшчэ мы прымаем заказы ад насельнiцтва на выраб розных металаканструкцый, дзвярэй, рам для акон i iншыя тавары.

— Якiя ў вас планы на будучыню?

— Яны выкладзены ў бiзнэс-плане, якi зацвержаны ў Мiнiстэрстве гандлю. Курс ранейшы: цалкам задавальняць рынак нашай прадукцыяй, iсцi наперад. Сення ўсё грамадскае харчаванне Еўропы заснавана на прыгатаваннi ежы ва ўмовах так званай параканвекцыi. За ёй i шокзамарозкай — будучыня, у рэстаранах, барах, сталовых i г.д. Мы пастараемся iсцi таксама ў гэтым напрамку пасля ўкаранення сучаснага тэхналагiчнага абсталявання па раскроi металу. З iнавацыйнага фонду мiнiстэрства сёлета нам на названыя мэты будуць выдзелены фiнансавыя сродкi, i мы пашырым гаму выпускаемай прадукцыi.

Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць падзяку генеральнаму дырэктару вытворчага аб’яднання «Белгандальпрагрэс» Уладзiмiру Мiхайлавiчу Смольнiкаву, якi шмат сiл i энергii аддаў для станаўлення завода, намеснiку мiнiстра гандлю Уладзiмiру Вiктаравiчу Ермаловiчу, мiнiстру Аляксандру Iванавiчу Iванкову, а таксама намеснiку мiнiстра гандлю Iвану Рыгоравiчу Сцепаненку. Яны шмат што зрабiлi для развiцця нашага прадпрыемства i прасоўвання яго прадукцыi на рынкi СНД.

— Як вы справiлiся з заданнямi мiнулага года?

— Аб гэтым сведчаць лiчбы. Аб’ём таварнай прадукцыi ў супастаўных цэнах выкананы на 105,5 пры заданнi 102 працэнты. Прадукцыйнасць працы павысiлася ў параўнаннi з планам на 3,6 працэнта. Рост сярэдняй зарплаты склаў 25,3 працэнта.

— Я ведаю, што ў вашай сталовай для работнiкаў завода абеды бясплатныя.

— Гэта сапраўды так. Сродкi выдзяляюцца з фонду матэрыяльнага заахвочвання, прычым нядаўна мы павялiчылi норму харчавання людзей. Мы арандуем у плавальным басейне дарожкi, на прадпрыемстве маецца лазня, выдзяляюцца пуцёўкi ў дзiцячыя дашкольныя ўстановы, нядрэнна арганiзаваны фiзкультурны рух, удзельнiчаем ва ўсiх раённых i гарадскiх спаборнiцтвах. Хутка наладзiм i мастацкую самадзейнасць. Адным словам, калектыў наш жыве паўнацэнным жыццём.

— Пэўна дзякуючы таму, што ён высокаквалiфiкаваны, старанны...

— Безумоўна. Нашым гонарам з’яўляюцца перадавiкi вытворчасцi. Слесары Уладзiмiр Кальцоў i Валерый Сталяроў сапраўдныя майстры сваёй справы. Яны прыйшлi на завод у 1976 годзе i па сёння працуюць тут. Медалём, якi ўручыў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка, адзначана электрамантажнiца Валянцiна Цiмашэнка. Толькi добрыя словы магу сказаць у адрас электрамантажнiка Iгара Ярмоленкi, прасаўшчыцы Раiсы Шыхалёвай, слесара Аляксандра Грышчанкова, электраманцёра Яўгена Патапкова, начальнiка тэхнiчнага аддзела Вячаслава Кемежа, начальнiка аддзела галоўнага канструктара Iгара Краўца, галоўнага бухгалтара Веры Панковай, сакратара Алены Голiк i многiх iншых. Ды ўсiх цi пералiчыш? Кадравы патэнцыял у нас даволi моцны, i я ўдзячны людзям за iх старанную работу.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ад звычайных цялежак да цэлай гамы абсталявання для сiстэмы грамадскага харчавання — такi шлях нашага завода за 30 гадоў работы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика