21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзейны партнёр для сур’ёзных праектаў

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аглядальнiк «Звязды» гутарыць з генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Салiгорскпрамбуд» Мiкалаем АШЭЙЧЫКАМ




— Паважаны Мiкалай Захаравiч. Пасля доўгiх гадоў цэйтноту, у якiм не па сваёй вiне апынулася наша эканомiка, заўсёды з некаторай доляй апасення пытаемся ў вытворцаў, у тым лiку i будаўнiкоў, пра вынiкi гаспадарчага года. Нават калi гэта заведама моцны калектыў. Як складваўся для вас 2005 год i з якiмi вынiкамi вы прыйшлi да яго фiнiшу? Як асабiста Вы ацэньваеце гэтыя вынiкi?

— Мы маем магчымасць пагаварыць пра вынiкi як года, так i пяцiгодкi ў цэлым. Але я разумею так, што вас цiкавяць не «голыя» лiчбы, якiя можна агучыць коратка i суха, а той рэальны шлях, якi мы прайшлi за апошнi час. Для будаўнiкоў не бывае «простага» года цi «простых» гадоў, усе яны адметныя па-свойму. Таму што мяняюцца задачы, мяняюцца аб’екты, а ў кожнага — свае асаблiвасцi i ўласны шлейф праблем, якiя патрэбна вырашаць.

Апошнi год пяцiгодкi быў дастаткова напружаным для нас. Вытворчая праграма фармiруецца зараз па кантрактах i дагаворах з заказчыкамi. У сфармiраваную праграму 2005 года ўклiнiлiся аб’ёмы па Слуцку, i яна вырасла практычна на 30 працэнтаў. Нехта скажа — многа, нехта скажа — мала, але ўся справа ў тым, што ў нас велiзарныя аб’ёмы работ. «Салiгорскпрамбуд» забяспечвае прыкладна 10 працэнтаў вытворчых аб’ёмаў Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва. Летась па паказчыку «Аб’ёмы падрадных работ, генпадрад» выйшлi на рубеж у 187 мiльярдаў, уласнымi сiламi выканалi 140 мiльярдаў у дзеючых цэнах. Гэта прыкладна аб’ёмы трох-чатырох моцных будаўнiчых трэстаў рэспублiкi. I дабаўка амаль на трэць вытворчай праграмы ўнесла сур’ёзныя карэктывы. Людзi працавалi ў рэжыме падоўжанага дня i па выхадных, але будаўнiчая праграма дажынак-2005 была выканана. Мы задзейнiчалi ўсе свае рэзервы, таму што разумелi: Дажынкi — адказнае рэспублiканскае мерапрыемства, экзамен для кадраў вобласцi.

Нам даручылi прывесцi ў належны парадак цэнтр старажытнага Слуцка. Рамантавалi важнейшыя гарадскiя аб’екты, выконвалi добраўпарадкаванне — фармiравалi абноўлены твар цэнтра. Калi канкрэтна, то займалiся Домам культуры, якi часткай фасада захаваў абрысы радзiвiлаўскага палаца, даволi прадстаўнiчым выканкамаўскiм будынкам, Домам дзiцячай творчасцi, гарадской бiблiятэкай, адрамантавалi больш за дваццаць унiверсамаў i магазiнаў, за месяц-паўтара пераабсталявалi дзiцячы сад пад карцiнную галерэю. Рэканструявалi гарадскi парк i стадыён у парку, рамантавалi жылыя дамы i офiсы — таксама ў цэнтры. Кiраўнiцтва краiны, госцi рэспублiканскага свята станоўча ацанiлi працу праектантаў i будаўнiкоў. Сапраўды, Слуцк памаладзеў, пахарашэў, на яго «твары» зайграў румянец — горад расфарбавалi як карцiнку. Гарадскiя кварталы выконваюць не толькi функцыянальныя, але i эстэтычныя задачы.

Мы прымаем актыўны ўдзел у рэалiзацыi яшчэ адной сур’ёзнай дзяржаўнай праграмы — будаўнiцтва жылля для працаўнiкоў вёскi. Прычым, нарошчваем аб’ёмы работ. Калi ў 2004 годзе рабiлi 89 катэджаў, то ў 2005-м ужо 210 — у Салiгорскiм, Слуцкiм, Любанскiм, Уздзенскiм, Капыльскiм раёнах Мiнскай вобласцi, а таксама на Магiлёўшчыне — у Александрыi, на радзiме прэзiдэнта.

На 2006 год нам даведзена заданне Мiнаблвыканкама — 250 катэджаў у пяцi раёнах. Задача i складаная, i адказная. Адпрацоўваем тэхналогii прыстойнага будаўнiцтва на вёсцы. Знята абмежаванне, згодна з якiм праектанты i будаўнiкi павiнны былi ўкласцiся на кожным такiм домiку ў 18 тысяч долараў. Адмена паспрыяе таму, што новабудоўлi будуць больш прывабнымi чыста знешне i больш прыдатнымi для жылля, можна па-сапраўднаму паклапацiцца пра iнфраструктуру.

Па астатнiх дагаворах i кантрактах мiнулага года мы таксама справiлiся з усiмi паказчыкамi. У сталiчнай прамысловай зоне Шабаны пабудавалi магутнасцi па вытворчасцi алюмiнiевага профiлю. Для нашай рэспублiкi гэта унiкальная вытворчасць, зараз краiна завозiць такi профiль з Iталii, Грэцыi, Германii i разлiчваецца валютай. Да 90 працэнтаў аб’ёмаў на гэтай новабудоўлi выканана сiламi нашага ААТ, у тым лiку ўвесь мантаж металаканструкцый, для чаго спатрэбiлася спецыяльна абучаць людзей. Карацей, узводзiлi аб’ект фактычна ад падмурка i да даху. Зараз там iдуць пусканаладачныя работы i пачаўся пробны выпуск прадукцыi. Заказчык — СП «Алютэх iнкарпарэйтэд» ТАА, з якiм мы плённа папрацавалi на ўзвядзеннi першай чаргi, збiраецца нарошчваць аб’ёмы вытворчых магутнасцяў. Спадзяёмся, што набыты намi вопыт яшчэ спатрэбiцца.

З цiкавых аб’ектаў мiнулага года (хоць нецiкавых у нас не бывае) магу назваць кампрэсарную станцыю ў Крупках, якая з’яўляецца структурным звяном газаправода Ямал—Еўропа i напрамую ўплывае на ход газiфiкацыi беларускай глыбiнкi. Будаўнiцтва яе мы завяршылi датэрмiнова, дапамог паспяховы вопыт узвядзення такой жа кампрэсарнай станцыi ў Нясвiжы.

Так што год адпрацавалi дастойна. Пяцiгодку — таксама, пастаянна прырастаючы. Калi ў 2001 годзе выканалi аб’ёмы падрадных работ, генпадрад на 32 мiльярды рублёў у дзеючых цэнах, то летась, як я ўжо казаў, на 187 мiльярдаў. А ўласнымi сiламi адпаведна 27 i 140 мiльярдаў. Усяго за пяць гадоў у суме атрымлiваецца 484 мiльярды па генпадраду i 366 мiльярдаў уласнымi сiламi. Такая вось прыемная арыфметыка. Пабудавалi 112 тысяч квадратных метраў жылля (прыкладна тысяча кватэр, калi браць нейкiя сярэднiя параметры), з прыростам у 2005 годзе ўведзенага жылля да ўзроўню 2001 года на 240 працэнтаў. Узраслi рэнтабельнасць i прадукцыйнасць працы, сярэднямесячная заработная плата на аднаго працуючага — летась па году яна склала 728 тысяч рублёў. Гэта пры тым, што мы пазбавiлiся ўраўнiлаўкi, а выпрацоўка на аднаго працуючага — больш за 40 мiльёнаў рублёў. Магчыма, зарплата была б яшчэ большая, але пад аб’ёмы вытворчасцi мы пастаянна нарошчваем колькасць працуючых (на пачатак пяцiгодкi мелi 2889 чалавек, на канец — больш за 3600) i ўкладваем сур’ёзныя сродкi ў развiццё i ва ўласны аграрны сектар.

Але доўга сядзець i любавацца прыгожымi лiчбамi, нават калi за iмi — тытанiчная праца, проста няма часу, i калектыў ужо сфармiраваў праграму 2006 года i прыступiў да яе выканання. Тут патрэбна аб’ектыўна прызнаць, што канец мiнулага — пачатак гэтага года прайшоў у клопатах аб завяршэннi i здачы ўводных аб’ектаў. I мы крышку слабей, чым патрэбна, падрыхтавалiся да новага гаспадарчага года з пункту гледжання задзелаў, зараз даводзiцца наганяць упушчанае. Але думаю, што выраўняем сiтуацыю.

— На днях я з цяжкасцю знайшоў вас па мабiльнай сувязi на пасяджэннi аператыўнага штаба ў Мiнску, за «кадрам» была даволi напружаная атмасфера. Што гэта за аб’ект?

— На праспекце Пераможцаў у сталiцы ўзводзiцца Цэнтр камерцыйных сувязяў. Пачыналi яго немцы, але не дабудавалi, i па даручэнню прэзiдэнта ён перайшоў да нас. Складаны аб’ект, запушчаны. У першую чаргу патрабуе дапрацоўкi дакументацыя. Працуем з заказчыкам, з праекцiроўшчыкамi, i пастараемся завяршыць першую чаргу цэнтра ў гэтым годзе. «Падцiскае» другая чарга, так што часу на раскачку не застаецца. Рэспублiцы патрэбен такi цэнтр, вакол якога павiнна бруiць дзелавое жыццё, i кожны месяц пратэрмiноўкi — гэта згубленыя магчымасцi. Мы ўсё разумеем i шукаем канструктыўныя падыходы.

— Але ж вашы будаўнiкi не толькi «бiзнэсмены», але i «дактары» — менавiта вашы брыгады рэканструююць адзiн з вядучых медыцынскiх цэнтраў рэспублiкi — Iнстытут траўматалогii.

— Асноўныя плошчы iнстытута знаходзяцца ў нас, пад рэканструкцыяй. Кiнулi туды вялiкiя сiлы, скарачаем у два разы нарматыўныя тэрмiны, бо хворыя не могуць чакаць. Займаемся рамонтам i пераабсталяваннем палат, аперацыйных i пасляаперацыйных пакояў. Давялося ўсё зламаць — убраць унутраную начынку, перарабiць iнжынерныя сеткi — ацяпленне, водаправод, каналiзацыю, вентыляцыю i г.д. Iнстытут працуе, але на нейкай маленькай сваёй тэрыторыi, i мы спяшаемся, каб хутчэй перадаць абноўленую лячэбную ўстанову сапраўдным дактарам. Спадзяюся, што гэта таксама адбудзецца сёлета. Тым больш, што аб’ект знаходзiцца пад кантролем урада.

— Калi я вас шукаў, мяне адрасавалi яшчэ i ў Ждановiчы...

— У Ждановiчах на сямi гектарах мы павiнны ўзвесцi сучасную прыгажуню-цяплiцу, якая будзе функцыянаваць па галандскiх тэхналогiях. Тое, што разлiчана па тэрмiнах на два гады, мусiм зрабiць за няпоўныя 8—9 месяцаў. А калi ўлiчыць, што на сённяшнi дзень адсутнiчае рабочая дакументацыя, то сiтуацыя наогул ускладняецца.

Так што, як бачыце, пачатак года выдаўся клопатным, неспакойным. I тым не менш асабiста я лiчу, што год пачаўся няблага — пры ўсiх складанасцях мы выканалi вытворчую праграму студзеня больш чым на 114 працэнтаў. З-за халадоў цяжкавата складваецца праграма лютага. Але спiсваць на надвор’е не будзем, не ў нашых правiлах.

— Вашы вытворчыя падраздзяленнi ў Мiнску «прапiсалiся» на пастаянна, так я разумею?

— Чаму б i не? Клiчуць, даручаюць адказныя аб’екты. I справа тут не ў голым даверы. Аб’екты нам даручаюць па вынiках тэндара, калi заказчык мае магчымасць параўноўваць i выбiраць. Сапраўды, мы ў сталiцы шмат працуем. Раней узводзiлi Дом правасуддзя, дзiцячы анкагематалагiчны цэнтр, iнжынерна-лабараторны комплекс «Мiнскаўтагаза», мiжнародны адукацыйны цэнтр, рэканструявалi 2-ю дзiцячую клiнiчную бальнiцу. Мы i зараз тут працуем — узводзiм вытворчы корпус для РУП «Белаэранавiгацыя». На чарзе — пiянерскi лагер «Ракета» для гэтага ведамства. Выконваем некалькi аб’ектаў у комплексе Мiнскай кампрэсарнай станцыi.

Але ж працуем i па ўсёй Беларусi таксама. Прыводзiлi ў належны выгляд мемарыяльны комплекс «Хатынь». У Нясвiжы дапамагалi аднаўляць Палац князёў Радзiвiлаў, якi пацярпеў ад пажару. А зараз павiнны пабудаваць у Нясвiжскiм раёне станцыю штучнага асемянення. У Слуцку i Гарадзеi штогод рыхтуем цукровыя заводы да прыёмкi айчыннай сыравiны — цукровых буракоў новага ўраджаю.

— Пра родны Салiгорск, якi ўзвялi ўласнымi рукамi, не забываеце?

— Працуем практычна на ўсiх рудаўпраўленнях «Беларуськалiя». А таксама будуем для калiйшчыкаў жыллё, лiчым жыллёвую праграму адной з самых адказных. Сёлета мы павiнны здаць 557 кватэр, з iх 457 у Салiгорску, у тым лiку для «Беларуськалiя» 205.

Бачым дома цудоўную перспектыву для сябе. «Беларуськалiй» ужо займаецца праектаваннем новага руднiка. Значыць, могуць даручыць узвядзенне складоў руды, будынкаў пад’ёмнiкаў, шахтных будынкаў, iнжынерных камунiкацый i г.д. Удзельнiчай у тэндары, выйгравай i працуй.

— Скажыце, Мiкалай Захаравiч, а ў бок «белакаменнай» вы не пазiраеце? У вас няма планаў замацавацца на расiйскiх прасторах?

— Мы i сёння прымаем удзел у рэалiзацыi сумесных расiйска-беларускiх будаўнiчых праграм. У прыватнасцi, ва ўзвядзеннi аб’ектаў таго ж магiстральнага газаправода Ямал—Еўропа. А што датычыцца расiйскiх прастораў... У нас хапае работы ў Беларусi, так што не бачу асаблiвага сэнсу. Краiна наша ўсё больш становiцца вялiкай будаўнiчай пляцоўкай, заказчыкi знаходзяць сродкi, i прапаноў паступае дастаткова многа. У тым лiку па Мiнску. Майце на ўвазе, з кожным годам пашыраецца праграма жыллёвага будаўнiцтва. У нейкай меры мы, будаўнiкi, сёння нават i не гатовыя да такога «рыўка». У прыватнасцi, агульная бяда — састарэлае абсталяванне на домабудаўнiчых камбiнатах. А будаваць жылыя дамы толькi з цэглы — не хапае магутнасцяў. Значыць, патрэбна ўкладваць сродкi ў развiццё галiны. Мы штогод накiроўваем значныя асiгнаваннi на тэхнiчнае пераўзбраенне, у тым лiку ўласнага завода жалезабетонных канструкцый. Летась на набыццё тэхнiкi выдаткавалi з iнавацыйнага фонду 2 мiльярды рублёў.

Нарошчваем людскi патэнцыял. У мiнулым годзе стварылi 600 (!) новых рабочых месцаў i фактычна звялi да мiнiмуму беспрацоўе ў Салiгорску. Сёлета ў нас такога прыросту працуючых хутчэй за ўсё не будзе, бо расце i прадукцыйнасць працы, не ўсё ж вырашае колькасць «штыкоў». Адно ведаю дакладна, што 40 выпускнiкоў профiльных ВНУ мы да сябе запрасiлi i прымем на работу ў якасцi IТР. Папярэдне яны пройдуць адпаведную стажыроўку на вытворчасцi.

— Вiдаць, нарошчванне патэнцыялу адбываецца яшчэ i таму, што вы, агульнабудаўнiчая арганiзацыя, усё часцей берацеся за выкананне спецыялiзаваных работ — за сантэхнiку, за электрыку...

— Любая арганiзацыя павiнна развiвацца. Калi пасадзiць на адзiн вiд работ, то можаш яе i не захаваць. Мы не выпадкова асвоiлi сантэхнiчныя, электрамантажныя работы, кiпаўскiя аперацыi i iншае, нават праектаванне. Атрымалi больш за 20 лiцэнзiй на права iх выканання. Наяўнасць спецыялiстаў розных будаўнiчых прафесiй дазваляе брацца за абсалютна рознапланавыя аб’екты, а жыллё ўзводзiць амаль уласнымi сiламi. Ад канцэнтрацыi ў адных руках усiх вытворчых «нiтачак» на аб’екце выйграюць i пытаннi аператыўнасцi, i пытаннi захавання тэхналогii, якасцi. А ўвогуле мы маем магчымасць узводзiць абсалютна ўсе аб’екты, у якiх адчувае патрэбу народная гаспадарка рэспублiкi. Узводзiм i аб’екты аховы здароўя, бытавога абслугоўвання, жыллё з iнфраструктурай. Шырокапрофiльнасць дазваляе расцi i дабiвацца пэўных поспехаў. У рэспублiцы не хапае такiх буйных будаўнiчых арганiзацый, якiя здольны прыняць любы заказ. Таму да нас i паступае больш прапаноў, чым да дробных будаўнiчых арганiзацый, якiя не здольны сабраць у патрэбным месцы ў патрэбны час неабходную колькасць людзей.

Калi гаварыць аб структуры, якую мы ўдасканальваем i можам трансфармаваць у залежнасцi ад задач, то зараз у нас пяць генпадрадных будаўнiчых упраўленняў, кожнае выконвае агульнабудаўнiчыя работы. I тры спецыялiзаваныя ўпраўленнi. Напрыклад, упраўленне механiзацыi, якое забяспечвае сродкамi вялiкай i малой механiзацыi ўсе нашы будоўлi, займаецца яшчэ землянымi, дахавымi, электрамантажнымi работамi i ўцяпленнем фасадаў, таркрэтам канструкцый, водапанiжэннем, выконвае праколы пад аўтамабiльнымi дарогамi i чыгункай.

Маем спецыялiзаванае ўпраўленне падземных камунiкацый. Яго клопат — водаправоды, каналiзацыя, лiўнёўка, цеплавыя сеткi, дарогi, тратуары, азеляненне, добраўпарадкаванне, пасадка дрэў. Зараз яны асвоiлi газаправоды, яшчэ раней — цеплаізаляцыйныя і сантэхнiчныя работы. Упраўленне развiваецца, выканала работ у 2005 годзе больш чым на 29 мiльярдаў рублёў. Згадзiцеся, што гэта — аб’ёмы сярэдняга будаўнiчага трэста.

Ёсць упраўленне аддзелачных работ, якое займаецца толькi аддзелкай, укараненнем новых вiдаў аддзелкi сцен, падлогi, столi, фасадаў, новых тэхналогiй. Асвойвае ўсё перадавое, што з’яўляецца ў рэспублiцы i за мяжой.

Праўда, iмкненне да новага характэрна для ўсяго калектыву. Штогод я падпiсваю загад, у якiм падводзяцца вынiкi такой наватарскай работы. За мiнулы год можна назваць нямала прыкладаў, калi навiнкi, узятыя на ўзбраенне, далi сур’ёзны эфект. Гэта i бетанаванне маналiтных канструкцый у «плаваючай» апалубцы, i прымяненне доўгамерных лiстоў «Ондэкс» на дахавых работах, i выкананне аконных блокаў еўрапейскага стандарту 78 профiлю, вытворчасць i мантаж уласнымi сiламi буйнапамерных (33 метры) драўляных арак — амаль 150 пазiцый. Па адной з iх, а менавiта па ўстройванню фундаментаў на буранабiўных i выштампаваных палях, летась быў праведзены нават рэспублiканскi семiнар будаўнiкоў на прыкладзе аднаго з нашых падраздзяленняў.

Пойдзем па структуры далей. Iнфармацыйна-вылiчальны цэнтр займаецца камп’ютарызацыяй нашай вытворчасцi, а таксама выконвае праектаванне i мантаж камп’ютарных сетак для заказчыкаў. Асвоiлi сувязь, прамысловае тэлебачанне, i выконваюць ўсе слабаточныя работы ў комплексе. Уся гэтая наватарская работа дазваляе нашаму калектыву iсцi ў нагу з часам.

Ёсць праектна-канструктарская майстэрня, якая праектуе аб’екты ўласнага будаўнiцтва i iншыя аб’екты ў горадзе Салiгорску. Яна мае лiцэнзii на праектаванне будынкаў i збудаванняў першага i другога ўзроўняў адказнасцi, праектаванне сiстэм аўтаматызаванай пажарнай сiгналiзацыi i супрацьпажарнай абароны. Зараз ПКМ рыхтуе дакументы для атрымання лiцэнзii на праектаванне сiстэм газазабеспячэння. Там 20 спецыялiстаў, маладыя талковыя людзi, набiраюцца вопыту. I я спадзяюся, прыйдзе час, калi яны возьмуць на сябе выкананне ўсёй праектнай дакументацыi для новабудоўляў Салiгорска.

Хачу сказаць, што неабходнасць росту, развiцця ў будаўнiчай арганiзацыi абумоўлена перш за ўсё эканамiчнымi прычынамi. Невялiкi калектыў не здольны дабiвацца адчувальных вынiкаў. У буйной шырокапрофiльнай арганiзацыi больш магчымасцяў гаспадарыць рэнтабельна, высокаэфектыўна. I разам з тым працаваць на ўласны iмiдж, што немалаважна.

Так што нарошчванне патэнцыялу — не самамэта. Развiццё — не ў iмя развiцця, а ў iмя эканомiкi.

— Калi гаварыць пра развiццё. Вы першымi ў будаўнiчай галiне краiны атэставалi ўласную сiстэму менеджменту якасцi на адпаведнасць мiжнародным стандартам СТБ IСО 9002-96. А праз год — на СТБ IСО 9001-2001. I што далей? Спынiцца i супакоiцца?

— Сiстэма, якая працуе на базе IСО 9000 з новымi мадыфiкацыямi, не дазваляе таптацца на месцы ў сэнсе якасцi працы. Сама сiстэма прадугледжвае аналiз памылак у будаўнiцтве, меры па ўхiленню i кантроль, у тым лiку з боку кiраўнiцтва, каб памылкi не паўтаралiся. Сiстэма прымушае распрацоўваць мерапрыемствы, якiя дазваляюць папярэджваць брак. Мы яе ўдасканальваем i ўдасканальваемся самi, вучым людзей, у першую чаргу брыгадзiраў i iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў, ад каго залежыць узровень падрыхтоўкi i вынiковасць працы каменшчыкаў, муляраў, зваршчыкаў, электрыкаў, сантэхнiкаў... Усё залежыць ад людзей, ад узроўню iх падрыхтаванасцi i асабiстай адказнасцi. Ёсць адказнасць — ёсць i якасць. Таму працуем з людзьмi. Гэта адбываецца на кожным аб’екце, на пастаяннай аснове. I арсенал сродкаў даволi разнастайны — ад простай гутаркi з навiчком i вiдэафiльма пра бракаробаў, артыкула ў нашай шматтыражнай газеце «Будаўнiк Салiгорска» да спаборнiцтва, прысвечанага юбiлею таварыства, якое разгарнулася ў брыгадах i ва ўпраўленнях. Адзначаць яго будзем праз два гады, i зноў пераможцы атрымаюць свае новыя аўтамабiлi. Добрасумленная работа лепшых нашых працаўнiкоў адзначана летась прэзiдэнтам i ўрадам рэспублiкi. Падзяка прэзiдэнта аб’яўлена брыгадзiру маляроў БУ № 137 Т.Ф. Варабей, медаль «За працоўную адзнаку» ўручаны брыгадзiру муляраў БУ № 122 А.I. Таболiчу.

Мы, упраўленцы, стараемся не адрывацца ад нiзавых калектываў. Таму адзiн раз у квартал абавязкова сустракаемся з калектывамi ўсiх упраўленняў. I пастаянна сустракаемся з брыгадзiрамi i лiнейным iнжынерным персаналам. У ходзе iнжынернай падрыхтоўкi аб’ектаў абавязкова цiкавiмся, наколькi лiнейны персанал знаёмы з праектна-каштарыснай дакументацыяй. Наладжваем стажыроўкi сваiх спецыялiстаў у замежных навучальных цэнтрах. З 2000 года стажыроўку ў Германii, Галандыi, Фiнляндыi прайшлi больш за 140 нашых iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў. Я не магу сказаць, што мы ведаем, як у амаль чатырохтысячным калектыве працаваць так, каб цалкам выключыць парушэннi тэхналагiчнай дысцыплiны. Але магу смела сцвярджаць, што мы робiм усё, каб выключыць падобныя выпадкi ў будучым, не «наступаць» на адны i тыя ж «граблi» двойчы. Нашы заказчыкi гэта бачаць i цэняць, таму ў нас больш прапаноў, што ў сваю чаргу накладвае большую адказнасць.

— Вы сказалi, што наша рэспублiка ўсё больш нагадвае вялiкую будаўнiчую пляцоўку. Якiм вы бачыце месца свайго калектыву на гэтай вялiкай пляцоўцы?

— Лiдыруючым. Мы шмат для гэтага робiм. Пастаянна развiваемся на якасна новай аснове. Калектыў арганiчна чакае гэтага развiцця. З кожным падраздзяленнем абмяркоўваецца i ўстанаўлiваецца заданне: што яны ў гэтым годзе павiнны зрабiць для такога развiцця. Якiя новыя працэсы асвоiць, чаму навучыць людзей. Каб не было фармалiзму, штомесяц гэтыя праграмы ноў-хаў усебакова аналiзуюцца на балансавай камiсii, з удзелам генеральнага дырэктара. Вельмi няпроста было дабiцца, каб каркасны будынак фiрмы «Алютэх» сабралi толькi нашы брыгады, без сумежнiкаў. Для гэтага спатрэбiлася сур’ёзна вучыцца. Хутка будзем збiраць каркасы цяплiц у Ждановiчах, такiх высокiх у рэспублiцы няма — пяць з паловай метраў. Каб зрабiць усё правiльна, паслалi перадавы атрад сваiх спецыялiстаў не куды-небудзь, а ў Галандыю. Яны зараз знаходзяцца там, вернуцца i будуць нам расказваць з выкладкамi ў руках, што i як робiць Еўропа. I так сур’ёзна падыходзiм да кожнай задачы. Iнакш нельга, час зараз такi. Адказны.

— А ваш аграрны фiлiял — гэта таксама прыкмета часу?

— Нам блiзкiя i зразумелыя праблемы рэспублiкi, i калi быў кiнуты клiч аб дапамозе сельскай гаспадарцы, у тым лiку адстаючым сельскагаспадарчым калектывам, мы набылi ва ўласнасць СПК «Чырвоная нiва», з цэнтрам у вёсцы Мазалi Салiгорскага раёна. СПК стаў нашым 15-м вытворчым падраздзяленнем. Папрацавалi з вяскоўцамi так, як прывыклi працаваць ва ўласным калектыве. Дамовiлiся, што ў сваёй вытворчасцi яны зробяць акцэнт толькi на тым, што можа даваць прыбытак. Такi акцэнт зроблены на вырошчваннi буйной рагатай жывёлы i на паляводстве. Але мы не толькi спланавалi важнейшыя накiрункi работы, але i стварылi для яе ўмовы. Набылi новую высокапрадукцыйную тэхнiку, у тым лiку трактары i камбайны, удабрэннi i расходныя матэрыялы. Паклапацiлiся, каб у вяскоўцаў была зарплата. Даручылi сваiм упраўленням цэлы «букет» чыста шэфскiх мерапрыемстваў — каму адрамантаваць жывёлагадоўчую ферму, каму — iнтэрнат, iншым — набыць i зманцiраваць абсталяванне цi заняцца добраўпарадкаваннем. Пабудавалi новы збожжасклад, капiтальна адрамантавалi збожжаток, вяскоўцы з нашай дапамогай навялi парадак на палях, на тэрыторыi мехдвара, на дарогах. I занялiся, што вельмi важна, селекцыяй. Давялося, канешне, укласцi немалыя сродкi. Спадзяёмся, яны акупяцца. Я не магу пакуль сказаць, што там у нас ужо супервынiкi. Але з «хваста» раённай таблiцы гаспадарка паднялася на 4—5-е месца па вынiковасцi работы.

— Так што i пры рыначнай эканомiцы «хлеб — усяму галава»?

— I пры рыначнай эканомiцы мы не павiнны страцiць тое, што ў нас выхавана нашай уласнай гiсторыяй, няпростым мiнуўшым векам — пачуццё адказнасцi за краiну. Тым больш, што будуем дзяржаву з сацыяльна арыентаванай эканомiкай.

Гутарыў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аглядальнiк «Звязды» гутарыць з генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Салiгорскпрамбуд» Мiкалаем АШЭЙЧЫКАМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика