21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па iменi – i лёс?

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

777

(пра што раскажа «лiчба iменi»)

Вынiкi сучасных даследаванняў спецыялiстаў Цэнтра хвалевых тэхналогiй (ЗША) пацвердзiлi даўно вядомае на Усходзе назiранне, што кожная лiтара мае сваю частату вiбрацыi, i што iмя чалавека ўздзейнiчае на свайго «гаспадара», фармiруе пэўныя яго якасцi i рысы характару. Больш таго, гучанне, «музыка» iменi аказвае ўплыў i на акаляючых, з кiм чалавек кантактуе (перадае падсвядомасцi суразмоўцаў iнфармацыю пра «носьбiта»). Адсюль вынiкае, наколькi важна для кожнага з нас правiльна выбранае iмя, якое дапаможа дасягнуць поспеху i прызнання ў жыццi. Асаблiвае значэнне гэты выбар мае для зорак сцэны i шоу-бiзнэсу. Так, сцiплая Iнэса Клiмчук аднойчы ператварылася ў iмператрыцу расiйскай папсы Iрыну Алеграву, Сара Семiндуева — у чароўную Жасмiн, Ала Перфiлава стала Валерыяй, Надзея Заседацелева — Бабкiнай, Ала Агеева — Машай Распуцiнай, Андрэй Лысiкаў — увогуле Дэльфiнам.

Са зменай iмя i прозвiшча адбываецца i змена лёсу, жыццё можа самым карэнным чынам «перавярнуцца». Аднак многiя даследчыкi засцерагаюць ад паспешнага «перайменавання» сваёй асобы. Па-першае, з новай «назвай» вы ўзвальваеце на сябе груз чужых станоўчых якасцяў i недахопаў. А па-другое, ваша сапраўднае прозвiшча, з якiм нараджалася i памiрала вялiкая колькасць чалавек, канцэнтруе энергiю цэлага роду. За стагоддзi прозвiшча ўвабрала пэўныя псiхалагiчныя i энергетычныя асаблiвасцi, якiя аказваюць значны (i не заўсёды адмоўны) уплыў на лёс кожнага яго носьбiта, таму бяздумна адмаўляцца ад такой спадчыны не варта.

Падрабязней расказаць аб узаемасувязi лёсу чалавека i яго iменi мы папрасiлi астролага Кацярыну ФЛIКОП.

— Выбар iменi, пэўнага яго гучання вельмi важны аспект. Кожны гук мае свае рысы гучання i сваю характарыстыку ўздзеяння на чалавека. Спалучэнне гукаў стварае канкрэтны тып вiбрацыi, выпраменьвае своеасаблiвую энергетыку, якая знаходзiць сваё праяўленне ў матэрыяльных структурах (у падзеях жыцця, у здароўi, у адносiнах з акаляючымi). Уплыў iменi на лёс чалавека велiзарны: мы кожны дзень чуем яго ад iншых людзей i падсвядома настройваемся на пэўную «хвалю» падзей i ўнутраных якасцяў, прыцягваем у сваё жыццё цяжкасцi i iспыты, цi ўдачу i поспех.

— Хто павiнен вырашаць, якое iмя даваць нованароджанаму?

— У першую чаргу, гэта свяшчэнны абавязак кожнай мацi. Лiчыцца, што ў перыяд цяжарнасцi душа дзiцяцi знаходзiцца ў цеснай сувязi з душой сваёй матулi. Таму, усе жанчыны, якiя збiраюцца стаць мамамi, павiнны ўважлiва прыслухоўвацца да сваёй iнтуiцыi, бо нiхто, акрамя iх, не ведае i не кантактуе так цесна з малым у гэты перыяд яго развiцця (многiя падчас цяжарнасцi бачаць сваiх дзетак у сне i так даведваюцца, як iх назваць). Добра высветлiць, у дзень якога святога нарадзiўся малы, i назваць яго адпаведна. Роля бабуляў, цётак, дзядзькаў i нават бацькi ў выбары iменi будучага нованароджанага павiнна быць мiнiмальнай.

— Пры абрадзе хрышчэння чалавеку часта даецца новае iмя. Як гэта ўплывае на яго далейшы лёс?

— Пры хрышчэннi рэкамендуецца даць новае iмя, якое можна выбраць, параiўшыся са святаром, духоўным бацькам. Пры гэтым чалавек мяняе сваю «настроенасць» на пэўную хвалю i спрыяе стварэнню свайго новага лёсу. Святар дапамагае знайсцi максiмальна адпаведнае iмя, гарманiчнае, прымiральнае, якое дапаможа чалавеку максiмальна раскрыць свае таленты i перамагчы негатыўныя якасцi. Калi iмя спалучаецца з характарам — гэта вельмi добра i спрыяе развiццю асобы. Менавiта з-за гэтага людзi творчых прафесiй часта бяруць сабе псеўданiмы, якiя аблягчаюць iм шлях да поспеху.

— Як можна высветлiць, што нясе ў сабе тое цi iншае iмя?

— Законы гарманiчнасцi гучання былi адкрыты яшчэ Пiфагорам (ён вучыў прымяняць iх у дачыненнi i да прыроды, i да чалавека). Сутнасць закона заключаецца ў тым, што гармонiя можа быць выражана матэматычна. Узаемасувязь лiтар i лiчбаў iснавала ў многiх старажытных алфавiтах, напрыклад, у старажытнаяўрэйскiм, потым яна знайшла адлюстраванне ў Кабале. У адрозненне ад iншых алфавiтаў, у рускiм няма адзiнай вернай сiстэмы адпаведнасцяў лiтарных i лiчбавых радоў. Кожны даследчык будуе яе самастойна, зыходзячы са свайго ведання iншых моў, iнтуiцыi i вопыту. Прывяду адзiн з варыянтаў, з дапамогай якога можна падлiчыць так званую «лiчбу iменi» i высветлiць асноўныя рысы свайго характару, якiя сур’ёзна ўплываюць на лёс.

1 2 3 4 5 6 7 8 9

а б в г д е ё ж з

и й к л м н о п р

с т у ф х ц ч ш щ

ъ ы ь э ю я

Лiчба iменi паказвае, у якiх галiнах чалавеку лепш прымяняць свае таленты, над якiмi рысамi характару трэба папрацаваць.

Падлiчэнне «лiчбы iменi» праводзiцца складаннем значэнняў усiх лiтар iменi, прозвiшча i iменi па бацьку, а потым прывядзеннем атрыманай сумы да адназначнай лiчбы. Напрыклад, Iван Аляксандравiч Пятроў (рус. — Иван Александрович Петров): 1+3+1+6+1+4+6+3+1+1+6+5+ 9+7+3+1+7+8+6+2+9+7+3=100

100=1+0+0=1 («лiчба iменi»)

1. Вы вельмi неардынарны чалавек. Вы добра дзейнiчаеце ў нечаканых i раптоўных сiтуацыях, аднак варта пазбягаць неабдуманых рашэнняў. Вам уласцiвы смеласць, храбрасць, вынаходлiвы розум, якi «выдае» i ажыццяўляе смелыя iдэi. Вам процiпаказаны аванцюры i рызыковыя мерапрыемствы. Сферы прымянення: у прамысловасцi, мастацтве, шоу-бiзнэсе.

2. Асноўная ваша рыса — працалюбства. Каэфiцыент карыснага дзеяння вашай працы асаблiва высокi, калi вы бачыце, што вас цэняць па заслугах, тады вы можаце горы звярнуць. Вам уласцiва павышаная эмацыянальнасць пры некаторай няўпэўненасцi ў сабе. Поспех вас чакае ў працы з сябрамi i калегамi, але пажадана пазбягаць сварак з-за дробязяў. Сферы прымянення: навука, тэхнiка, фiнансы, банкаўская справа, рэлiгiя.

3. Вашы рысы: разнастайнасць iнтарэсаў, талент. Вы — творчая асоба (артыст, мастак-дэкаратар, музыкант, пiсьменнiк, мадэльер, рэдактар). Ваша рэдкая здольнасць знаходзiць сяброў i партнёраў прывядзе да поспеху, калi правiльна зробiце выбар прафесii. Катэгарычна процiпаказана павярхоўнасць у адносiнах, «распыленне» сiл у справах i праектах. Сферы прымянення: навука, мастацтва, спорт, праца ў камерцыi i рэкламе.

4. Ваша асноўная якасць — настойлiвасць у дасягненнi пастаўленай мэты. Вы надзейны, стабiльны, добрасумленны. Ваша адданасць справе акупаецца. Умееце знаходзiць сяброў i дасягаць прызнання. Найбольшую карысць вы прыносiце ў экстрэмальных сiтуацыях. Сферы прымянення: навука i тэхнiка. Спецыяльнасцi: эканамiст, дырэктар, статыстык, бухгалтар, урач, фермер, будаўнiк, археолаг.

5. Вам уласцiвы незалежнасць, духоўная свабода. Ваш бясцэнны капiтал — язык, якi адначасова i нязменная прылада працы. Уласны вопыт вы цэнiце больш, чым парады збоку, душэўная занепакоенасць штурхае вас на прыгоды i вандроўкi. Часта такiя людзi бываюць фiлосафамi. Сферы прымянення: навука, камерцыя, транспарт, замежныя мовы, спорт.

6. Галоўнае для вас — клопаты пра сям’ю. Дзеля гэтай мэты вы не шкадуеце сiл, пракладваючы шлях наверх. З вас могуць атрымацца выдатныя палiтыкi, дзяржаўныя чыноўнiкi. Сферы прымянення: вытворчасць розных тавараў спажывання, судаходства, культура, мастацтва, ахова здароўя, а таксама ўсё, што звязана з жывёламi i раслiнамi.

7. Вы ўмееце захоўваць свае тайны. Сцiпласць i эканомiя — ваш неагучаны дэвiз. У вас схiльнасцi да навукi, мастацтва i фiласофii, да рэлiгiйнай дзейнасцi. Поспех залежыць ад аналiзу вынiкаў дасягнутага i ад рэальнага планавання сваёй будучынi. У камерцыйных i фiнансавых справах вам часта патрэбна падтрымка. Сферы дзейнасцi: навука, адукацыя, матэматыка, хiмiя, вылiчальная тэхнiка, юрыспрудэнцыя, выдавецкая дзейнасць, кiно, радыё, тэлебачанне.

8. Пабуджальнiк вашых дзеянняў — iмкненне да славы, вядомасцi, фiнансавай незалежнасцi. У вас атрымлiваюцца маштабныя, буйныя праекты. Скончыўшы адну справу, адразу прымаецеся за iншую, аднак вам варта адмовiцца ад дробязяў, перадаць iх выкананне iншым. Сферы прымянення: прамысловасць, камерцыя, фiнансы, палiтыка i эканомiка, музыка i лiтаратура.

9. Вам патрэбна быць адданым высокай мэце, а таксама шчодра аддаваць тое, што вам дала прырода. Праз вашы рукi цякуць грошы, аднак спосаб, якiм вы iх трацiце, часта дыктуецца iншымi. Вы можаце быць лiдарам, аднак павiнны быць максiмальна справядлiвым i чэсным. Сферы прымянення: дзяржаўнае кiраванне, палiтыка, прамысловасць, вытворчасць тавараў, грамадская дзейнасць, дабрачынныя фонды, выдавецкая дзейнасць.

— Што датычыцца сямейных адносiнаў, падкрэслю, што жонка пры пераходзе на прозвiшча мужа мяняе свой лёс. Трэба гэта ведаць, а яшчэ лепш да рэгiстрацыi шлюбу падлiчыць, якую дзявочую «лiчбу iменi» яна мяняе на «замужнюю», i зрабiць высновы, цi варта ўвогуле мяняць прозвiшча. Найлепшым спалучэннем памiж партнёрамi лiчыцца адлегласць памiж лiчбамi ў 2 пункты.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi сучасных даследаванняў спецыялiстаў Цэнтра хвалевых тэхналогiй (ЗША) пацвердзiлi даўно вядомае на Усходзе назiранне, што кожная лiтара мае сваю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика