21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Блiзнят можа з’явiцца новы ўплывовы заступнiк, а ў Скарпiёнаў — iмкненне дабiцца лепшага месца па

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Вам спатрэбiцца папоўнiць багаж прафесiйных ведаў. З’яднайце звёны, якiх нестае ў гэтай складанай сiстэме, каб не адчуваць сябе няёмка з-за асабiстай некампетэнтнасцi ў пэўных пытаннях. Каб заняць лiдарскiя пазiцыi, вам неабходна трэнiраваць цярпенне i не прыспешваць падзеi, якiя адбываюцца вакол. Сябру цi партнёру, верагодна, спатрэбiцца ваша дапамога — пастарайцеся не адмаўляць у ёй. Найбольш спрыяльным днём для вас будзе нядзеля, неспрыяльным — панядзелак.

ЦЯЛЕЦ. Завершыцца перыяд пастаянных стрэсаў — прыйшла пара адпачыць i расслабiцца. У тых жа, каму спакой толькi снiцца, будзе магчымасць стварыць сабе цяжкасцi для далейшага гераiчнага пераадольвання iх самастойна. Галоўнае — не перастарацца. Палепшацца адносiны з роднымi, асаблiва калi з гэтага тыдня пачнецца ваш сумесны з сям’ёй адпачынак. Магчымы нечаканыя сюрпрызы. Скарыстайце спрыяльныя магчымасцi, якiя прынясе гэты тыдзень. Будзьце праўдзiвымi перад сабой як у вялiкiм, так i ў малым. Пятнiца — спрыяльны дзень для перамогi над лянотай. Вы ў гэты дзень многае можаце паспець. На выхадных вас чакае сустрэча са старым сябрам, а таксама шмат клопатаў i раз’ездаў.

БЛIЗНЯТЫ. Можа з’явiцца новы ўплывовы заступнiк, аднак гэта трэба захоўваць у тайне. Зайздроснiкi вам зараз абсалютна не патрэбныя. З’явiцца ўпэўненасць у асабiстых дзеяннях, што дапаможа дасягненню вызначаных мэтаў. Серада можа спрыяць новым цiкавым знаёмствам. У чацвер прыслухайцеся да парадаў старэйшых: менавiта тое, што яны вам парэкамендуюць, будзе найлепшым выйсцем з сiтуацыi, якая склалася.

РАК. Тыдзень складаны i непрадказальны. Вам давядзецца набрацца мудрасцi i цярпення, каб пераадолець складанасцi, якiя ўзнiкаюць. Настае час выканання даўнiх абяцанняў: пастарайцеся зрабiць гэта так, каб не пакрыўдзiць каго-небудзь выпадкова. У панядзелак можаце будаваць планы на блiжэйшую будучыню. Аднак усё пабудаванае лепш пакуль захоўваць у тайне. У аўторак пажадана не пачынаць нiчога новага. Серада небяспечная канфлiктамi з начальствам. Пачынаючы з чацвярга сiтуацыя зменiцца ў лепшы бок. Не забывайце пра хатнiя справы i праблемы — яны чакаюць свайго вырашэння.

ЛЕЎ. Не бярыце на сябе чужых клопатаў, нiчога не адкладайце на потым — iнакш вельмi моцна аб гэтым пашкадуеце. Знаёмцеся з новымi людзьмi, пачынайце новыя праекты. У пятнiцу пастарайцеся не звязваць сябе абяцаннямi i абавязацельствамi, якiя могуць прынесцi непрыемнасцi. У канцы тыдня схадзiце ў госцi цi прымiце ў сябе блiзкiх сяброў: прыемна праведзяце час i даведаецеся пра нешта новае i карыснае.

ДЗЕВА. Асаблiва важна праявiць разважлiвасць i ўпартасць у дасягненнi вызначаных мэтаў. Бесшабашных учынкаў быць не павiнна, iх наступствы могуць не толькi ўскладнiць вам жыццё, але i крута змянiць ваш лёс не ў лепшы бок. Пастарайцеся быць больш ветлiвымi з навакольнымi. Вас абавязкова наведае ўдача, але яе вiзiт будзе нядоўгiм — пастарайцеся яе не прамаргаць i не спужаць вельмi рэзкiмi дзеяннямi. Падзеi прыспешваць не варта, аднак пускаць на самацёк тым больш нельга. У чацвер адмоўцеся ад чужых i неабавязковых спраў. У пятнiцу зможаце вырашыць самыя вострыя i надзённыя праблемы. У выхадныя днi вас, верагодна, азадачаць нечаканыя падзеi ў жыццi сяброў цi калег па працы.

ШАЛI. Тыдзень можа парадаваць ажыццяўленнем даўняга праекта. Аднак усё будзе залежаць ад вашай мэтанакiраванасцi. Калi вы хочаце дасягнуць поспеху, то неабходна вызначыцца з прынцыпамi i дакладна высветлiць для сябе, чаго вы хочаце i на якiх умовах. У панядзелак i аўторак добра працягваць справы, якiя пачалi ў канцы мiнулага тыдня. Серада — спрыяльны i напоўнены падзеямi дзень. Больш размаўляйце з людзьмi, гаварыце iм камплiменты. Калi ёсць просьбы да кiраўнiцтва, можаце смела з iмi звяртацца — вынiк будзе станоўчы. У чацвер не забывайце пра выкананне сваiх абавязкаў. Пятнiца — спрыяльны дзень для канструктыўных прапаноў. Аднак прыслухайцеся да парадаў калег па рабоце — i тады цаны вашым пачынанням не будзе.

СКАРПIЁН. Найлепшым чынам будуць удавацца задачы, звязаныя з вучобай i развiццём творчага патэнцыялу. Захоўвайце спакой i ўпэўненасць — усё ў вас павiнна атрымацца. Панядзелак пройдзе пад знакам iнтуiцыi i ўмення аналiзаваць сiтуацыю. У гэты дзень добра наладжваць моцныя дзелавыя сувязi. У аўторак можа з’явiцца пахвальнае iмкненне дабiцца лепшага месца пад сонцам, аднак асаблiвых пераваг у яго дасягненнi гэты дзень вам не дасць. У пятнiцу лепш не планаваць нiчога сур’ёзнага.

СТРАЛЕЦ. Вас можа чакаць тыдзень разважанняў, асаблiва ўдалы для завяршэння пачатых спраў. Калi назапасiлася шмат праблем, iх неабходна вырашыць на працягу тыдня. Не падпускайце да сябе раптоўна нахлынуўшую тугу i маркоту. Гэтыя пачуццi хутка развеяцца, бо падзеi, якiя адбываюцца з вамi, будуць вельмi пазiтыўнымi. У панядзелак звярнiцеся з просьбай да начальства — калi яна рэальная, ёсць шанцы атрымаць жаданае. У аўторак падзеi парадуюць вас, i ад дрэннага настрою не застанецца i следу. У чацвер удалыя паездкi i камандзiроўкi. Дзень спрыяльны для разбурэння старога i стварэння новага. У пятнiцу вельмi паспяхова пройдуць судовыя справы. На тыднi цi ў выхадныя запрасiце да сябе сяброў цi родных i кампенсуйце нястачу зносiнаў.

КАЗЯРОГ. Выбраўшы правiльную стратэгiю i прыклаўшы намаганнi, вы атрымаеце лаўровы вянок. А калi будзеце ленавацца, то дастанецца вам толькi венiк для лазнi. У аўторак патрэбная iнфармацыя, нiбы залатая рыбка, сама прыплыве вам у рукi. Калi прапусцiце — будзе ўдвая крыўдна. У сярэдзiне тыдня не звяртайце ўвагi на шэпт за спiнай i зайздрослiвыя ўздыхi: сканцэнтруйцеся — i наперад. У чацвер вы можаце апынуцца ў цэнтры падзей i праявiць у гэтых нялёгкiх абставiнах смеласць i сумленнасць. У нядзелю лепш не будаваць планаў на будучыню. Замест гэтага займiцеся паўсядзённымi справамi i знайдзiце хоць бы крыху часу для адпачынку.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень можа апынуцца спрыяльным часам для перагляду сiстэмы каштоўнасцяў, а таксама для пераўтварэння тэорыi ў практыку. Старайцеся ацэньваць справы з улiкам далёкай перспектывы: падзеi гэтага тыдня адгукнуцца праз значную колькасць часу. У панядзелак магчымы пралiкi на рабоце, звязаныя не з вашай некампетэнтнасцю, а са стомленасцю. У сераду ў планах могуць адбыцца iстотныя змяненнi. У чацвер для рашэння праблем, якiя назапасiлiся, спатрэбiцца стараннасць i карпатлiвая работа.

РЫБЫ. Цяжар незавершаных спраў на гэтым тыднi будзе асаблiва цяжкiм. Нямала сiл спатрэбiцца, каб урэгуляваць хоць бы частку сваiх праблем. Не варта засмучацца, калi ў пачатку тыдня вам давядзецца сутыкнуцца з перашкодамi ў справах. Тым не менш, гэты тыдзень не пазбаўлены чароўнасцi зносiнаў, дзелавых паездак i атрымання актуальнай iнфармацыi. У сярэдзiне гэтага няпростага перыяду магчымы перамены, якiя пойдуць вам на карысць. У чацвер не варта пачынаць новых сур’ёзных спраў. Удзялiце дзецям больш часу: iм неабходна ваша ўвага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика