21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Inter - ПОЛ

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАКАРАЛА МУЖА ЗА «ГУЛЬТАЙСТВА»

Жыхарка Аргенцiны ўдарыла нажом свайго мужа пасля таго, як ён адмовiўся выконваць свае шлюбныя абавязкi.

На працягу некалькiх дзён 52-гадовая жанчына з Буэнас-Айрэса спрабавала прыцягнуць увагу сваёй другой паловы. «Я ўсё выпрабавала, але дарэмна», — бедавала жанчына. У вынiку чаша цярпення аргенцінкi перапоўнiлася, i яна са злосцi або ад адчаю ўдарыла мужа нажом у спiну. Праўда, рана аказалася неглыбокай i нiякiя жыццёва важныя органы не былi закрануты. Мужчына, перш чым звярнуцца да ўрачоў, нават змог самастойна дайсцi да палiцыi i заявiць на жонку. Самае цiкавае, што, як высветлiлася пазней, жанчына не бачыла нiчога кепскага ў сваiм учынку. Яна заявiла, што павiнна была пакараць свайго мужа, якi адмовiўся выконваць законныя шлюбныя абавязкi.

УРАЧЫ АДМАЎЛЯЮЦЦА АД СМЯРОТНАЙ IН’ЕКЦЫI

Беспрэцэдэнтная сiтуацыя склалася ў калiфарнiйскай турме Сан-Квенцiн, дзе нечакана прыйшлося адкласцi на няпэўны тэрмiн пакаранне смерцю Майкла Маралеса, асуджанага за забойства.

Ва ўсёй Калiфорнii пакуль не ўдалося знайсцi нiводнага ўрача-анестэзiёлага або медсястру, якiя б згадзiлiся зрабiць Маралесу смяротную iн’екцыю. Смяротнае пакаранне ў Калiфорнii ажыццяўляецца шляхам iн’екцыi прыгаворанаму трох хiмiчных злучэнняў. Але адвакаты Маралеса заявiлi, што такi метад пакарання з’яўляецца негуманным, паколькi чалавек адчувае страшны боль ад уздзеяння другога i трэцяга прэпаратаў. Яны запатрабавалi, каб прафесiянал-анестэзiёлаг зрабiў спачатку Маралесу iн’екцыю прэпарата, якi б увёў яго ў беспрытомны стан, а потым былi б уведзены прэпараты, што выклiкаюць смерць. Суддзя пагадзiўся з адвакатамi, але два назначаныя судом анестэзiёлагi адмовiлiся выканаць гэту мiсiю. «Нам не ўдалося знайсцi медработнiка, якi згадзiўся б увесцi ўнутрывенна прэпарат, якi паклаў бы канец жыццю», — заявiў прадстаўнiк турмы Сан Квенцiн. На пошукi ж неабходнага ўрача могуць пайсцi месяцы.

ТУРЫСТКА-СТРЫПТЫЗЁРША

У мiжнародным аэрапорце Канкуна ў Мексiцы затрымана дзяўчына, якая спрабавала зарабiць на бiлет стрыптызам.

Як устанавiла палiцыя, турыстка з Лiтвы, па ўсёй бачнасцi, не разлiчыла бюджэт паездкi i засталася без грошай на зваротную дарогу. Проста жабраваць дзяўчыне, мабыць, не дазволiла ганарлiвасць, i яна вырашыла зарабiць грошы сумленнай працай, а менавiта — стрыптызам. Палiцыя на час закрыла аддзяленне Канкунскага аэрапорта, у якiм распраналася турыстка, пасля чаго дзяўчыну арыштавалi. «Яна стала распранацца прама перад групай турыстаў, якiя чакалi свайго рэйса, чым вельмi iх збянтэжыла», — расказаў работнiк аэрапорта, якi стаў сведкам здарэння.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Аргенцiны ўдарыла нажом свайго мужа пасля таго, як ён адмовiўся выконваць свае шлюбныя абавязкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика