За непавагу да людзей — штрафы
Аляксандр ПУКШАНСКI
Парадак у доме Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi ўважлiва сочаць за тым, як у розных арганiзацыях i прадпрымальнiцкiх структурах рэагуюць на звароты грамадзян. Толькi летась адпаведны прэзiдэнцкi дэкрэт парушылi больш за 70 суб’ектаў гаспадарання i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Вiнаватыя адказныя асобы заплацiлi штрафы на агульную суму больш за 8,3 мiльёна рублёў.Найбольш частае парушэнне — адсутнасць у кнiгах заўваг i прапаноў даных аб пасадах, прозвiшчах i г.д. адказных за iх вядзенне. Высветлены факты, калi наогул гэтыя кнiгi не давалi ў рукi грамадзянам, а таксама не адлюстроўвалiся ў кнiгах вынiкi разгляду заў-ваг або апошняе рабiлася несвоечасова. У прыватнасцi, начальнiк ЖРЭУ №1 полацкай ЖКГ, якi быў адказным за вядзенне кнiгi заўваг i прапаноў, на момант праверкi не запiсаў у кнiгу вынiкi разгляду заўвагi грамадзянiна, што скардзiўся на адсутнасць гарачай вады ў яго кватэры на працягу 2 месяцаў. А яшчэ гэты начальнiк чамусьцi «забыўся» аб неабходнасцi аператыўна вырашыць праблему з вентыляцыяй у iншай кватэры. А толькi ставiў сваю рэзалюцыю i пiсьмова загадваў разгледзець заўвагу. Дзякуючы кантралёрам, былi прыняты канкрэтныя меры... У КУП «Оршакамгас» несвоечасова рэагавалi на заўвагi па неабходнасцi рамонту тратуара, вырашэнню праблем з павышанай вiльготнасцю ў адной з кватэр. У гэтай жа арганiзацыi толькi абяцалi падчас тэлефонных заўваг адрамантаваць балкон у кватэры грамадзянкi Л. А другой грамадзянцы на працягу доўгага часу абяцалi паправiць дахавае пакрыццё ў пад’ездзе, з-за чаго яе кватэру падчас дажджу залiвала вадой... Вынiкi праверак з канкрэтнымi фактамi парушэнняў былi накiраваны на рэагаванне ў аблвыканкам i iншыя структуры ўлады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi ўважлiва сочаць за тым, як у розных арганiзацыях i прадпрымальнiцкiх структурах рэагуюць на зва |
|