Весткi з Алiмпа
Мiкалай КАЗЕКА: «Эмоцыi нахлынулi»
Нашы бiятланiсткi спынiлiся ў кроку ад п’едэстала ў эстафеце — надзеi на алiмпiйскiя ўзнагароды засталiся толькi ў фрыстайле. I яны спраўдзiлiся! Паводле вынiкаў квалiфiкацыi, Дзмiтрый Дашчынскi быў другiм, а Аляксей Грышын — чацвёртым, таму сумнявацца ў iх магчымасцi зноў, як у Нагана i Солт-Лэйк-Сiцi, даказваць, што беларусы не дарма прыехалi на Алiмпiяду, не прыходзiлася. На жаль, Грышыну не хапiла вязення: са скачкамi ў яго ўсё ў парадку. Ён стаў чацвёртым. Дэбютант Алiмпiяды Антон Кушнiр (у квалiфiкацыi быў 10-м) паказаў 8-ы вынiк. Першы, сярэбраны, медаль для нашай краiны заваяваў Дзмiтрый Дашчынскi. Праўда, у тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Звязды» Мiкалай Казека, галоўны трэнер каманды па фрыстайлу, падкрэслiў: «Гэтае «срэбра» можна прыраўняць да «золата», бо ўсе спецыялiсты ў адзiн голас сказалi, што Дзiма — сапраўдны алiмпiйскi чэмпiён, а не сярэбраны прызёр». Пасля другога скачка Дашчынскага (ён выступаў апошнiм) Мiкалай Iванавiч упаў на снег i было бачна, што трэнер вось-вось заплача. Захацелася пацiкавiцца ў настаўнiка, чаму ў яго была менавiта такая рэакцыя. Мiкалай Казека прызнаўся: «Эмоцыi нахлынулi. Вынiкаў я яшчэ не ведаў. Хваляваўся, — i працягнуў: — Я не нацiскаў на нашых спартсменаў, каб абавязкова былi медалi, хоць i разумеў, чаго вартыя нашы фрыстайлiсты. Галоўнай устаноўкай перад спаборнiцтвамi стала выступiць годна. У мяне няма нiякiх прэтэнзiй нi да Дашчынскага, нi да Грышына, нi да Кушнiра». На маё пытанне, якiм чынам ужо трэцюю Алiмпiяду запар нашым лыжным акрабатам удаецца не толькi ўздымацца на п’едэстал, а яшчэ i прагрэсiраваць, трэнер адказаў коратка i зразумела: «Трэба проста шмат працаваць». Быццам у доказ сваiх слоў Мiкалай Казека паведамiў, што адразу пасля Алiмпiяды яго падначаленыя адпачываць не стануць, а адправяцца ў Швейцарыю, бо акрамя Гульняў ёсць яшчэ i этапы Кубка свету. Дзмітрый Дашчынскі: «САМ САБЕ САПЕРНIК» Спадзяюся, што чытачам «Звязды» будзе цiкава даведацца, якi настрой быў у Дзмiтрыя Дашчынскага напярэдаднi Алiмпiяды (аб гэтым я пацiкавiлася ў яго на сустрэчы з нашымi фрыстайлiстамi ў Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце РБ). «Вельмi адчуваю адказнасць за сваё выступленне, бо медаля ад мяне чакалi яшчэ на мiнулых Гульнях, але тады з-за траўмы не атрымалася паказаць сябе» (на Алiмпiядзе-2002 ён стаў толькi 7-м). Каго сярэбраны прызёр Турына тады лiчыў сваiм галоўным сапернiкам? Сябе! Дзмiтрый прызнаўся: «Хоць узровень спартсменаў значна вырас, на п’едэстале можна размясцiць адразу некалькi фрыстайлiстаў, буду спаборнiчаць з самiм сабой. Калi спраўлюся з унутраным псiхалагiчным цiскам, абавязкова вярнуся не з пустымi рукамi». «Хопiць «бронзы?» — захацелася даведацца аб планах спартсмена. «Не, яна ў мяне ўжо была восем гадоў таму. Зараз жадаю большага», — сказаў Дашчынскi i зрабiў. Аднак заваяванне на Гульнях-2006 медаля вышэйшай якасцi, чым меў раней, Дзiма расцанiў, быццам паражэнне. «Нiводны мой медаль не быў выпадковым, — заявiў спартсмен. — Калi дазволяць сiлы i здароўе, вазьму ўдзел у Алiмпiядзе ў Ванкуверы. Я займаюся любiмай справай, ад якой атрымлiваю задавальненне, таму пакiдаць спорт не планую». А значыць, мы зберагаем шанцы на медалi i на Гульнях-2010. Анатоль МЯСНІКОЎ, Iрына ПРЫМАК.
кёрлiнг, ж: 1. Швецыя, 2. Швейцарыя, 3. Канада. фрыстайл, акрабатыка, м: 1. Сяопен Хан (Кiтай), 2. Дзмiтрый ДАШЧЫНСКI (БЕЛАРУСЬ), 3. Уладзiмiр Лебедзь (Расiя). фiгурнае катанне, ж: 1. Шыдзука Аракава (Японiя), 2. Саша Коэн (ЗША), 3. Iрына Слуцкая (Расiя). 24 ЛЮТАГА лыжныя гонкi, гонкi на 30 км з мас-старту, ж: 1. Кацярына Нойманава (Чэхiя), 2. Юлiя Чапалава (Расiя), 3. Юсцiна Кавальчык (Польшча). Лепшы вынiк сярод беларусак паказала Людмiла Шаблоўская (26-е месца). Вольга Васiлёнак, Алена Санiкава i Вiкторыя Лапацiна адпаведна фiнiшавалi 34-й, 35-й i 44-й сярод пяцiдзесяцi лыжнiц. гарналыжны спорт, гiганцкi слалам, ж: 1. Джулiя Манкуса (ЗША), 2. Таня Пуцяйнен (Фiнляндыя), 3. Ана Отасан (Швецыя). Краiна З С Б М 1. Германiя 9 10 5 24 2. ЗША 8 8 6 22 3. Аўстрыя 8 6 5 19 4. Расiя 8 4 8 20 5. Канада 5 8 6 19 6. Швейцарыя 5 4 4 13 7. Швецыя 5 2 5 12 8. Карэя 4 3 1 8 9. Iталiя 4 - 6 10 10. Францыя 3 2 4 9 11. Эстонiя 3 - - 3 12. Нарвегiя 2 8 8 18 13. Кiтай 2 3 4 9 14. Нiдэрланды 2 2 3 7 15. Харватыя 1 2 - 3 16. Чэхiя 1 2 - 3 17. Аўстралія 1 - 1 2 18. Японія 1 - - 1 19. Фiнляндыя - 4 3 7 20. БЕЛАРУСЬ - 1 - 1 21. Вялікабрытанія - 1 - 1 22. Балгарыя - 1 - 1 23. Cлавакія - 1 - 1 24. Украіна - - 2 2 25. Польшча - - 1 1 26. Латвiя - - 1 1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы бiятланiсткi спынiлiся ў кроку ад п’едэстала ў эстафеце — надзеi на алiмпiйскiя ўзнагароды засталiся толькi ў фрыстайле
|
|