Беларускi сацыёлаг прагназуе перамогу Аляксандра Лукашэнкi ў першым туры выбараў
Дырэктар Цэнтра сацыялагiчных i палiтычных даследаванняў Белдзяржунiверсiтэта доктар сацыялагiчных навук Давыд Ротман прагназуе перамогу дзеючага кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi ў першым туры маючых адбыцца прэзiдэнцкiх выбараў.
Як заявiў журналiстам вучоны, такi прагноз грунтуецца на вынiках шматгадовых сацыялагiчных назiранняў, якiя ажыццяўляюцца Цэнтрам, а таксама на ацэнцы ўзроўню жыцця насельнiцтва i ацэнцы харызматычнасцi прэтэндэнтаў на прэзiдэнцкую пасаду. У прыватнасцi, як заявiў Давыд Ротман, калi ў снежнi 1993 года толькi 12 працэнтаў рэспандэнтаў заявiлi, што iх матэрыяльнае становiшча за апошнi год палепшылася, то ў снежнi 2005 года такi адказ далi ўжо 36,8 працэнта апытаных. Паказальным вучоны лiчыць i той факт, што ў снежнi 1993 года 73,1 працэнта ўдзельнiкаў апытання сказалi, што iх матэрыяльнае становiшча пагоршылася, тады як у снежнi 2005 года такую ацэнку далi 21,4 працэнта рэспандэнтаў. «Гэта вельмi маленькi працэнт», — пракаментаваў апошнюю лiчбу спецыялiст. «Усё разам дае магчымасць зрабiць выснову, што ў першым туры пераможа дзеючы прэзiдэнт», — падкрэслiў вядомы беларускi сацыёлаг. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар Цэнтра сацыялагiчных i палiтычных даследаванняў Белдзяржунiверсiтэта доктар сацыялагiчных навук Давыд Ротман прагназуе перамогу дзеючага кiра |
|