Лiдзiя ЯРМОШЫНА: «хочам, каб выбаршчыкi самi пераканалiся ў неадпаведнасцi пасадзе прэзiдэнта пэўных
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Ужо больш за тыдзень працягваецца самы цiкавы i дынамiчны перыяд выбарчай кампанii — агiтацыя кандыдатаў у прэзiдэнты. Яе ход «Звяздзе» каментуе старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя ЯРМОШЫНА.
— Увогуле, лiчу, кандыдаты ў прэзiдэнты выкарыстоўвалi толькi палову часу, якi выдзяляўся iм Цэнтрвыбаркамам для перадвыбарных выступленняў па тэлебачанню i радыё. Аналiз гэта добра паказвае. Хоць калi мы прымалi адпаведную пастанову, у наш адрас гучала шмат крытыкi аб тым, што часу недастаткова. I вось у панядзелак па радыё Аляксандр Казулiн не дагаварыў 8 хвiлiн, а Аляксандр Мiлiнкевiч увогуле размаўляў толькi 20 хвiлiн. Гэта сведчыць аб тым, што кандыдаты напэўна не вельмi гатовыя нешта казаць выбаршчыкам, так як не могуць заняць выдзелены эфiрны час. Што датычыцца перадвыбарных лiстовак i плакатаў, то, па меншай меры, група Аляксандра Мiлiнкевiча аплацiла iх у першы дзень з моманту рэгiстрацыi. А вось перадвыбарных праграм мы пакуль не бачылi. — Што датычыцца выступлення па тэлебачанню Аляксандра Казулiна. Ужо заяўлялася, што яно можа стаць прадметам разбiральнiцтва на Назiральным савеце па кантролю за захаваннем парадку i правiл правядзення перадвыбарнай агiтацыi ў сродках масавай iнфармацыi. Цi азначае гэта, што на пасяджэннях Цэнтрвыбаркама выказваннi кандыдатаў разглядацца не будуць? — Усё залежыць ад таго, якую рэкамендацыю выпрацуе Назiральны савет. Калi ён прыме рашэнне аб тым, што выступленне з’яўляецца падставай для адмены рэгiстрацыi кандыдата ў прэзiдэнты ў адпаведнасцi з парушэннем патрабаванняў артыкулу 47 Выбарчага кодэксу (злоўжыванне правам вядзення перадвыбарнай агiтацыi), то пытанне будзе разглядацца на пасяджэннi Цэнтрвыбаркама. Аднак мы не спяшаемся з прыняццем падобнага рашэння, ды i сам савет, па сутнасцi, гэта выступленне не разглядаў. Мы жадаем, каб выбаршчыкi самi пераканалiся ў неадпаведнасцi пасадзе прэзiдэнта пэўных кандыдатаў. — Аднак тэарэтычна рашэнне аб адмене рэгiстрацыi магчымае? — Тэарэтычна — так. Аднак пакуль мы, скажам так, накоплiваем iнфармацыю, матэрыялы. — Цi запланавана наступнае пасяджэнне Назiральнага савета? — Ён ужо збiраўся двойчы. Апошнi раз — 24 лютага. Тады была разгледжана скарга прадстаўнiка Аляксандра Мiлiнкевiча (ён аспрэчваў правядзенне па АНТ канцэрта «Чысты ўзрост» з-за, як яны лiчаць, таго, што там iшла агiтацыя за дзеючага прэзiдэнта) i кiраўнiка групы Аляксанд-ра Казулiна (прасiлi выкарыстоўваць для тэлевiзiйных заставак лагатып Аляксандра Казулiна). Звароты былi прызнаны неабгрунтаванымi. У прыватнасцi, лагатып — гэта эфектная назва фiрмы або групы тавараў, а тое, што фiзiчныя асобы яго прысвойваюць, — гэта пасягальнiцтва на iншую сферу эканамiчных адносiнаў. Акрамя таго, студыя праводзiць адзiную iнфармацыйную палiтыку, у адзiным плане афармляе выступленнi ўсiх кандыдатаў у прэзiдэнты. Што ж датычыцца канцэрта, то савет устанавiў, што нi АНТ, нi БРСМ, якiя з’яўляюцца яго арганiзатарамi, не здзяйснялi нiякiх дзеянняў, што накiраваны на наданне яму перадвыбарнага характару. Падобныя канцэрты праводзяцца ўжо на працягу двух гадоў i накiраваны на папулярызацыю беларускай эстраднай музыкi, маладых выканаўцаў, мэтаў БРСМ. — Такiм чынам, па Аляксандру Казулiну патрэбна, напрыклад, скарга прадстаўнiка Сяргея Гайдукевiча? Цi Цэнтрвыбаркам можа яе разгледзець самастойна? — Безумоўна, Цэнтральная камiсiя можа яе разгледзець i па ўласнай iнiцыятыве. Мы ўвогуле маем права разгледзець па сваёй iнiцыятыве ўсё што заўгодна. Але нашмат важней прымаць да разгляду пытанне, маючы i iншы погляд — выбаршчыкаў, iншых кандыдатаў у прэзiдэнты. — На парламенцкiх выбарах кандыдаты скардзiлiся, што iх выступленнi па тэлебачанню i радыё скарачалiся. Падчас гэтай жа кампанii пакуль усё добра. Тэлебачанне стала лепшым цi з боку Цэнтрвыбаркама была нейкая праца ў гэтым накiрунку? — Думаю, што, напэўна, тэлебачанне стала лепш працаваць. Таксама не патрэбна забываць, што раней скаргi на цэнзуру, як правiла, паступалi ў адносiнах да рэгiянальнага тэлебачання. Тады мясцовыя рэдакцыi скарачалi выступленнi з-за таго, што, як яны лiчылi, кандыдат злоўжывае правам на вядзенне агiтацыi. Там сапраўды выкарыстоўвалiся выказваннi, аналагiчныя выказванням Аляксандра Казулiна. Нацыянальная ж Белтэлерадыёкампанiя валодае большымi паўнамоцтвамi i смеласцю, выкарыстоўвае пэўную стратэгiю ў здзяйсненнi iнфармацыйнай палiтыкi — давядзенне да кожнага выбаршчыка, у першую чаргу, усiх нюансаў паводзiнаў пэўнага кандыдата, каб выбаршчык з адкрытымi вачыма iшоў на выбары. (Заканчэнне ў наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдзiя ЯРМОШЫНА: «хочам, каб выбаршчыкi самi пераканалiся ў неадпаведнасцi пасадзе прэзiдэнта пэўных Ужо больш за тыдзень працягваецца самы цiкавы i дынамiчны перыяд выбарчай кампанii — агiтацыя кандыдатаў у прэзiдэнты. Яе ход «Звяздзе» каментуе старш
|
|