Упор на інвестыцыі
Святлана БАРЫСЕНКА
Народны сход: напярэдадні Леанiд ШАЎЧЭНКА, кiраўнiк адмiнiстрацыi Свабоднай эканамiчнай зоны «Вiцебск»:— Усе СЭЗ бралi актыўны ўдзел у распрацоўцы праекта Асноўных палажэнняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на новую пяцігодку. Самае важнае, што былi ўлiчаны асаблiвасцi зон, мясцовыя ўмовы. У кожнай свабоднай эканамiчнай зоны — свае напрацоўкi i перспектывы развiцця. Акрамя таго, рэзiдэнты знаходзяцца на розных этапах свайго развiцця. Некаторыя ўжо з поспехам выканалi першапачатковыя задачы i выходзяць зараз на, так бы мовiць, «другi ўзровень» — распрацавалi новыя бiзнэс-планы для далейшага росту вытворчасцi. Тут павiнен быць iндывiдуальны падыход. I ён захоўваецца... Валянцiн ФIЛIЧОНАК, намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Мiнскi трактарны завод»: — Згодна з Асноўнымi палажэннямi прадпрыемства будзе рэалiзоўваць iнвестыцыйны праект па павелiчэнню вытворчай магутнасцi да 75 тысяч трактароў у год. Сёлета мы скiраваны на зборку 50 тысяч трактароў — 190 трактароў i трактаракамплектаў у суткi. Нарошчваем выпуск энерганасычанай тэхнiкi магутнасцю 250 конскiх сiл. На працягу трох месяцаў ажыццяўлялi i да пачатку сакавiка плануем завяршыць пастаўку 350 камунальных трактароў у Маскву. Гэткая жывая рэклама... А ўвогуле наша прадукцыя адпраўляецца сёння не толькi ў Расiю i Украiну, дзе ў Елабузе i Кiеве ёсць свая зборачная вытворчасць, але i ў Венгрыю, Балгарыю, Польшчу, Егiпет, Пакiстан, Афганiстан, Нiкарагуа, Судан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леанiд ШАЎЧЭНКА, кiраўнiк адмiнiстрацыi Свабоднай эканамiчнай зоны «Вiцебск»: |
|