«Беларусь стала для расiян своеасаблiвым «вобразам мары»
Таццяна ПАДАЛЯК
Учора ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы прайшло пасяджэнне «круглага стала» на тэму «Саюзная дзяржава: адзiнства народаў — адзiнства культур. Беларуска-расiйскiя лiтаратурныя сувязi», прымеркаванае да 10-годдзя Дня яднання народаў Беларусi i Расii.
Вяла пасяджэнне «круглага стала» першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч. Яна адзначыла цесную пераплеценасць культурнай, лiтаратурнай, iнфармацыйна-кнiжнай прастораў нашых краiн. У 2005 г. у Беларусi выдадзена каля 11 тысяч найменняў кнiг, што на 31% больш, чым у папярэднiм годзе. Значная частка лiтаратуры выдаецца на рускай мове (летась на беларускай мове выдадзена каля 10—15% кнiг), аднак, падкрэслiла Лiлiя Станiславаўна, у Беларусi дзве дзяржаўныя мовы, i няварта праводзiць размежавальную рысу памiж iмi. «Наша агульная духоўная прастора — невычарпальная...». Намеснiк Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно паведамiў, што найбольш моцныя сувязi памiж дзвюма краiнамi — менавiта ў сферы культуры. Статс-сакратар Саюза пiсьменнiкаў Расii Ларыса Баранава-Ганчарэнка гаварыла аб тым, што Беларусь стала для расiян своеасаблiвым «востравам Буянам», вобразам мары. «Стан рускай культуры сёння складаны, яна «закiнутая» дзяржавай... Увага беларускага прэзiдэнта да культуры — узор, тое, да чаго варта iмкнуцца». У час «круглага стала» выказвалiся i канкрэтныя прапановы. «Варта было б стварыць адзiны расiйска-беларускi пiсьменнiцкi саюз», — сказаў Анатоль Аўруцiн, першы сакратар СПБ. Учора ўвечары ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкi i прэзентацыя альбома «Беларусi i Расii з любоўю» заслужанага мастака Расii Аляксея Шалаева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы прайшло пасяджэнне «круглага стала» на тэму «Саюзная дзяржава: адзiнства народаў — адзiнства культур. Белару
|
|