21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адрамантаваць бальнiцу ў Iвацэвiчах i ўсталяваць аўтобусны прыпынак у Кобрынскiм раёне

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар правёў «прамую лiнiю» з жыхарамi вобласцi на абласной студыi тэлебачання.

Кiраўнiк Брэстчыны Канстанцiн Сумар за два гады на сваёй пасадзе правёў чатыры «прамых лiнii» з жыхарамi вобласцi. Першая адбылася ў Брэсце, другая — у Баранавiчах, трэцяя — у Пiнску, чацвёртая таксама ў Брэсце на абласной студыi тэлебачання ў мiнулую нядзелю. На гэты раз з пытаннямi да губернатара папярэдне звярнулася 130 чалавек, было зададзена паўтары сотнi пытанняў, акрамя таго некалькi дзесяткаў жыхароў Брэста i вобласцi змаглi дазванiцца падчас прамога эфiру.

Людзi з вясковых двух-i трохпавярховак скардзiлiся на перабоi з ацяпленнем i вадой. Жыльцы iнтэрната, якi належыць чыгунцы, наракалi на праблемы добраўпарадкавання свайго жылля. Скардзiлiся на дрэнныя ўмовы пражывання гараджане, якiя атрымалi свае кватэры паўвека назад. Аўтары кожнага з гэтых пытанняў атрымалi грунтоўныя адказы. Справа ў тым, што большасць з названых праблем была ўзнята папярэдне ў пiсьмовых зваротах грамадзян. I спецыялiсты абласнога, раённых выканаўчых камiтэтаў паспелi вывучыць кожную з сiтуацый, а дзе-нiдзе i прыняць меры.

А пачаў старшыня аблвыканкама «прамую лiнiю» з адказу на калектыўны зварот працаўнiкоў аблспажыўсаюза з просьбай перагледзець нядаўна прынятае рашэнне выканкама аб вызваленнi ад займаемай пасады кiраўнiка гэтай арганiзацыi Рамана Гарчанюка. Канстанцiн Андрэевiч расказаў аўтарам пiсьма i ўсiм тэлегледачам, чым было прадыктавана такое рашэнне. Нiводзiн з прагнозных паказчыкаў за мiнулы год не быў выкананы аблспажыўсаюзам, не лепшымi за мiнулагоднiя выглядаюць вынiкi работы арганiзацыi ў студзенi гэтага года. Прагучала яшчэ нямала лiчбаў, якiя праiлюстравалi неабходнасць карэнных перамен у гандлёвым абслугоўваннi вясковых жыхароў i гараджан.

Былi расстаўлены акцэнты ў праблеме захавання i утылiзацыi хiмiкатаў у адным з фартоў Брэсцкай крэпасцi. Тэлегледачы даведалiся, што ў названым сховiшчы знаходзiцца зараз каля 60 тон такiх рэчываў. Але работа па iх абясшкоджанню пастаянна праводзiцца. Так, летась было вывезена 28 тон небяспечных рэчываў для захавання iх у спецыяльным магiльнiку на тэрыторыi Гомельскай вобласцi. Праведзены манiторынг якасцi вады ў вёсках паблiзу форта крэпасцi паказаў, што пестыцыдаў ў пiтной вадзе няма.

«Прамая лiнiя» яшчэ раз паказала, што нашых суайчыннiкаў надзвычай хвалююць праблемы выхавання моладзi, крымiнагеннай сiтуацыi ў гарадах, звязаныя з работай начных забаўляльных устаноў i наогул iндустрыi вольнага часу. Адзiн з тэлефонных абанентаў нават прасiў кiраўнiка вобласцi паўплываць на змест праграм тэлебачання, бо, на яго думку, стэрэатып негатыўных паводзiнаў моладзь чэрпае з баевiкоў. Падрабязна тлумачыў Канстанцiн Сумар палiтыку выканаўчай улады наконт абмежавання работы начных устаноў i гандлю спiртным у начны час ў адказ на пытанне пiнчанкi. Паводле пераканання губернатара, адной забаронай праблему не вырашыш. Таму пэўная колькасць гандлёвых кропак усё ж працуе ноччу. Iншая справа, што мясцовыя ўлады адказныя за тое, каб не размяшчалiся такiя магазiны ў густанаселеных жылых масiвах або, чаго добрага, у цесным суседстве, напрыклад, з маладзёжнымi iнтэрнатамi.

З Пiнска таксама паступiла пытанне, якое закранула шмат аспектаў працоўных адносiнаў, у тым лiку і маральны. Аўтар пiсьма пыталася, чаму працягваюць кантракт настаўнiкам, якiм споўнiлася 60 i 55 гадоў, у той час як маладыя спецыялiсты не могуць працаўладкавацца з-за недахопу месцаў. Спачатку губернатар назваў лiчбы: ва ўстановах адукацыi вобласцi працуе каля тысячы пенсiянераў, звыш 900 выпускнiкоў-педагогаў было накiравана ў школы сёлета, крыху больш за 700 уладкаваны на працу. Канстанцiн Андрэевiч папрасiў не ацэньваць становiшча агульна, зразумець, што замена пакаленняў педагагiчных кадраў павiнна праводзiцца з належным тактам. Ну нельга выставiць чалавека з працы на наступны дзень пасля дня яго нараджэння, хоць дзень гэты i азнаменаваў наступленне пенсiйнага ўзросту.

Пра непрыглядны стан тэрапеўтычнага, кардыялагiчнага i неўралагiчнага аддзяленняў Iвацэвiцкай бальнiцы расказвала ў прамым эфiры кiраўнiку вобласцi былая настаўнiца з Iвацэвiчаў Таццяна Яўмененка i прасiла дапамогi. Жанчына скардзiлася на недахоп месцаў, асаблiва ў тэрапеўтычным аддзяленнi. Былi званкi i ад iншых жыхароў гэтага райцэнтра з нараканнямi на стан жылля i добраўпарадкавання тэрыторый. Старшыня аблвыканкама патлумачыў тэлефонным абанентам, а таксама iншым гледачам i слухачам перадачы, што Iвацэвiчы сёлета нездарма выбраны месцам правядзення абласных «Дажынак». З абласнога бюджэту выдзяляецца значная колькасць сродкаў на добраўпарадкаванне горада, рамонт аб’ектаў гарадской гаспадаркi. Раённая бальнiца будзе ў шэрагу першачарговых аб’ектаў на рамонт i добраўпарадкаванне.

Жыхары прыгарадных вёсак Мазуры i Забушкi Кобрынскага раёна звярнулiся з просьбай працягнуць крыху далей маршрут гарадскога аўтобуса i ўсталяваць прыпынак з тым, каб iм не дабiрацца да прыпыначнага пункта цэлы кiламетр, i атрымалi разуменне з боку ўлады. Некаторыя тэлегледачы ўзнiмалi, на першы погляд, дробныя пытаннi. Але для кожнага чалавека яго праблема падаецца надзвычай значнай. З гэтага i зыходзiў губернатар у сваёй размове з тэлефоннымi абанентамi. Так, стары чалавек з Брэста скардзiўся на абыякавыя адносiны з боку службовых асоб ЖЭСа. У двух пакоях яго кватэры два месяцы не грэлi радыятары ацяплення. «На просьбу зрабiць пераразлiк квартплаты за гэты перыяд спецыялiст жыллёва-камунальнай службы толькi засмяяўся», — распавядаў пенсiянер. Старшыня аблвыканкама паабяцаў, што ва ўсiм разбяруцца адказныя работнiкi аблвыканкама, i, магчыма, «некаму давядзецца заплакаць» пасля высвятлення сiтуацыi.

Сярод цiкавых нестандартных праблем, узнятых падчас перадачы, можна выдзелiць прапанову работнiка культуры Венiямiна Васiленкi мяняць рэжысуру масавых гарадскiх i абласных святаў. На думку пазванiўшага ў прамы эфiр, Днi горада, «Дажынкi», iншыя святы ў апошнiя гады сталi аднатып-нымi, бо рэжысуру iх ажыццяўляюць адны i тыя ж людзi, а трэба прыцягваць больш маладых творчых сiл. I з iм пагадзiлiся.

Пытанняў паступiла многа. I як заўважыў Канстанцiн Сумар на прэс-канферэнцыi пасля перадачы, кожнаму аўтару будзе дадзены пiсьмовы адказ на яго пытанне або прапанову. Кiраўнiк вобласцi таксама адзначыў, што падобная форма зносiнаў улады i насельнiцтва дае вельмi многа для планавання будучай работы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар правёў «прамую лiнiю» з жыхарамi вобласцi на абласной студыi тэлебачання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика