Нашчадкi «вогненных вёсак»:
сумесная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь»
ПАДТРЫМЛIВАЕМ! Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетнiх вязняў фашызму» падтрымлiвае iнiцыятыву газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» аб правядзеннi акцыi «Нашчадкi «вогненных вёсак». Лiчым, што гэта акцыя стане прыкметнай падзеяй у справе захавання праўды аб Вялiкай Айчыннай вайне i аб месцы Беларусi ва ўсеагульнай барацьбе з нацызмам. Няма сумнення, што былыя непаўналетнiя вязнi фашызму, як жывыя сведкi, i жыхары спаленых вёсак прымуць самы актыўны ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах «Звязды» i ў iх падрыхтоўцы. З павагай У.I. МАIСЕЕНКА, намеснiк старшынi ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетнiх вязняў фашызму», былы малалетнi вязень «Котбуса» i Лепельскай турмы СС, доктар тэхнiчных навук, прафесар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сумесная акцыя газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» |
|