21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Легалiзацыя легкавушак

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

На тэрыторыi Гродзенскай вобласцi злачынцы стварылi «адстойнiк» для ўкрадзеных у Расii аўтамабiляў

Непрадказальныя шляхi аўтамабiльных зладзеяў. Часам яны дзейнiчаюць насуперак логiцы i нават здароваму сэнсу. Напрыклад, хiба цвярозадумаючы чалавек паедзе з Расii ў краiны Сярэдняй Азii праз Беларусь, ды яшчэ на крадзеным аўтамабiлi. Менавiта такi маршрут выбралi злачынцы для перапраўкi ўгнаных у Маскоўскай i Ленiнградскай абласцях iншамарк у Кiргiзiю i Алтайскi край. Аўтазладзеяў, нягледзячы на тое, што яны дзейнiчалi вельмi вынаходлiва, нядаўна ўсё ж выявiлi ў Гродзенскай вобласцi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС Беларусi...

Гэта быў класiчны зладзейскi «iнтэрнацыянал», у склад якога ўваходзiлi грамадзяне Беларусi, Казахстана, Польшчы i Расii. Кiраваў мiжнароднай злачыннай групай грамадзянiн Казахстана. Ён па ўсiм вiдаць, i прыдумаў нестандартную схему дзейнасцi злачыннага сiндыката, у якiм грамадзянам кожнай краiны адводзiлася свая роля.

Такiм чынам, група расiйскiх аўтазладзеяў займалася крадзяжамi прэстыжных iншамарак на тэрыторыi Маскоўскай i Ленiградскай абласцей. Потым гэтыя аўто па падробленых расiйскiх тэхпашпартах пераганялiся ў Гродзенскую вобласць. Тут, у прыватных гаражах, быў створаны своеасаблiвы «адстойнiк».

Пасля таго як крадзеныя iншамаркi траплялi ў «адстойнiк», адзiн з удзельнiкаў групы праз Iнтэрнэт падбiраў звесткi пра iдэнтычныя аўтамабiлi. Знайшоўшы патрэбны тып аўто, ён звязваўся з гаспадаром i прасiў прыслаць усе звесткi пра машыну, у тым лiку i нумар кузава. Даверлiвыя прадаўцы прадастаўлялi такую iнфармацыю. А злачынцы, атрымаўшы неабходныя звесткi, рабiлi шыльдачкi з iдэнтыфiкацыйнымi нумарамi кузава. Прычым, адмысловыя пласцiнкi вырабляў грамадзянiн Польшчы i перадаваў iх у Беларусь праз вадзiцеля рэйсавага аўтобуса. У далейшым замена заводскiх нумароў на аўтамабiлi праводзiлася супрацоўнiкам аднаго з прыватных гродзенскiх прадпрыемстваў на станку з праграмным кiраваннем. Астатнюю частку перапродажнай падрыхтоўкi (шлiфоўку, фарбаванне) праводзiлi iншыя спецыялiсты ў гаражах непадалёк ад Гродна. Злачынцы мелi нават запас транзiтных нямецкiх i беларускiх нумароў, а таксама свайго страхавога агента.

Пасля завяршэння працэсу «легалiзацыi» злачынцы давалi аб’яву аб продажы аўтамабiля. Пакупнiкам прадастаўлялi ўвесь набор фальшывых дакументаў, паводле якiх аўтамабiль нiбыта быў набыты ў краiнах Заходняй Еўропы. Адметна, што беларускiм грамадзянам гэтыя аўто не прадавалiся. Злачынцы выдатна разумелi, што падман будзе хутка выяўлены i iх «трэст лопне». Найчасцей, такiя аўто збывалiся ў краiны Сярэдняй Азii i ў Расiю. У адной толькi Кiргiзii «ўсплылi» больш за 20 такiх аўтамабiляў. Было ўстаноўлена, што тамтэйшыя мiлiцыянеры аказвалi дапамогу ў рэгiстрацыi новым гаспадарам крадзеных машын. Яшчэ больш за 10 легкавушак, легалiзаваных у Беларусi, знайшлi ў Алтайскiм краi.

Прыкладна за 2 гады сваёй дзейнасцi членамi зладзейскага «iнтэрнацыянала» было ўкрадзена i легалiзавана каля 100 прэстыжных iншамарк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi Гродзенскай вобласцi злачынцы стварылi «адстойнiк» для ўкрадзеных у Расii аўтамабiляў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика