Аляксей Скакун — калгаснiк, доктар навук...Народны сход: асобы Упершыню мне давялося пабываць у пасёлку Астрамечава Брэсцкага раёна 20 гадоў таму. На тэрыторыi мясцовай гаспадаркi «Памяць Iльiча», у в. Лышчыцы, планавалi стварыць музей Казiмiра Лышчынскага. Вось тады я i пазнаёмiўся з Аляксеем Скакуном — кiраўнiком сённяшняга СВК «Астрамечава». Першага сакавiка Аляксею Сцяпанавiчу спаўняецца 60 гадоў i з гэтай нагоды зноў вырашыў наведаць Астрамечава. Памiж гэтымi паездкамi ляжыць вялiкi адрэзак часу i ён быў не лепшым для эканомiкi на постсавецкай прасторы, але, здаецца, усё гэта не закранула Астрамечава. Пасёлак пахарашэў, ва ўсякiм разе, металачарапiца, як i пафарбаваныя ў вясёлыя колеры дамы, надаюць яму сучасны выгляд. Ды, як падалося, i А. Скакун амаль не змянiўся, хоць i стаў больш самавiтым.Пра CВК «Астрамечава» i яго кiраўнiка напiсана многа, нават паэму склалi. Адным словам, сказаць нешта новае цяжка, а паўтарацца не хацелася б, але юбiлей... Калгаснiк — слова ёмiстае. Усё жыццё А. Скакуна звязана з калгаснай сiстэмай. Пасля заканчэння сельскагаспадарчага iнстытута працаваў заатэхнiкам, старшынёй калгаса, начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi ў Iванаўскiм раёне, а затым папрасiў, каб яго прызначылi кiраўнiком буйной гаспадаркi Брэстчыны. Вось так i апынуўся А. Скакун у Астрамечаве. Але чым было выклiкана такое рашэнне, бо гэта ўсё ж панiжэнне па службе? — Хацелася канкрэтнай работы, каб можна было праявiць патэнцыял кiраўнiка. Ды i ўзнiкла патрэба ў змене месца работы. На Палессi ў нас такая завядзёнка: калi ты стаў начальнiкам, то да цябе цягнуцца сваякi, сябры, знаёмыя, каб уладкавацца на работу. Хоць мая мацi хацела, каб я працаваў у сваёй гаспадарцы, — растлумачыў Аляксей Сцяпанавiч. Але палешукi знайшлi Скакуна i за Брэстам. Пацягнулiся землякi ў Астрамечава, але найбольш людзей прыехала са Столiнскага раёна. Праўда, амаль усе яны аказалiся добрымi працаўнiкамi. А як iнакш, калi А. Скакун сам ездзiў на Столiншчыну i запрашаў ехаць у Астрамечава. Цяпер тут цэлая вулiца заселена столiнцамi — народам працавiтым. Зладжаны калектыў — гэта вялiкая справа, асаблiва ў сельскай гаспадарцы, бо там над кожным кантралёра не паставiш. Часта пры знаёмстве А. Скакун дадае, што ён калгаснiк. Магчыма, тут ёсць крыху i бравады. Маўляў, усе пры пасадах, а я — звычайны калгаснiк. I тут здараюцца анекдатычныя сiтуацыi. — Аднойчы ў Славакii, — расказвае Аляксей Сцяпанавiч, — адна жанчына спытала, кiм я працую. I я адказаў, што калгаснiкам. Бачу, тая панi бокам, бокам i ад мяне. Калi такое паўтарылася, то я спытаў у калег: «А ў чым справа?» «Ты ж доктар навук, а на калгаснiкаў тут алергiя, назавiся доктарам i нiякiх праблем не будзе», — параiлi мне. Пераехалi ў нейкае там мястэчка i зноў пачалi знаёмiцца. — А вы хто? — пытаецца славачка. — Доктар. — А спецыялiзацыя якая? — Ды я спецыялiзуюся па жаночай лiнii, — пажартаваў я i пашкадаваў. Як пачала кабета расказваць пра свае балячкi, то я не ведаў куды падзецца. Я направа — i яна за мной, налева — i зноў чую: «Доктар, а што вы думаеце?» Вось i думаю, што калгаснiкам быць не горшы варыянт. * * * Адносна перспектывы развiцця гаспадаркi, то яна ёсць, але тут, лiчыць кiраўнiк СВК «Астрамечава», не трэба займацца вынаходствам веласiпеда. У свеце ёсць ужо напрацоўкi, якiя наша сельская гаспадарка павiнна выкарыстаць з улiкам прыродных умоў Беларусi. I на думку А. Скакуна, агракамбiнат «Сноў» Нясвiжскага раёна, якi пайшоў шляхам шырокага выкарыстання заходнiх iнтэнсiўных тэхналогiй, можа служыць прыкладам для iншых гаспадарак. — Ёсць моманты, якiя, на першы погляд, здавалiся б другараднымi, але i яны ўплываюць на надоi малака. Даводзiлася бываць за мяжой i бачыць, што там робiцца. Напрыклад, у немца каровы даюць малако на працягу года раўнамерна, а ў нас летам 20 лiтраў, а зiмой усяго 2—3 лiтры. Тут ёсць над чым працаваць. Я ўпэўнены, што дойныя каровы павiнны знаходзiцца пры ферме на свабодным выгуле. Карова паела, паляжала на сонцы, перайшла ў цень, жывёлiна не ведае стрэсаў, i ўсё гэта станоўча ўплывае на вытворчасць малака. А ў нас, бывае, кароў некалькi кiламетраў гоняць з пашы на ферму i назад, ды яшчэ з сабакамi. Гэта ўчарашнi дзень, i ўвогуле, у развiтых краiнах лiчаць, колькi кубоў паветра прыпадае на адну карову ў памяшканнi, а ў нас метры квадратныя. Важна не толькi тое, якiя кармы даюцца жывёле, але i каб паiлi яе не халоднай вадой. З усяго гэтага i складваюцца надоi. Падкрэслю, што наша гаспадарка мае найбольшы прыбытак якраз ад малака — адзначыў старшыня СВК « Астрамечава». Малако для гаспадаркi — прадукцыя важная, але тут ёсць i сад на 300 гектарах i яшчэ задумана закласцi 100 га. Каля 8,5 тысячы бычкоў стаiць на адкорме, а ў зверагаспадарцы ўтрымлiваецца 8 тысяч штук норкi, а яшчэ... не будзем пералiчваць усё, што ёсць у СВК «Астрамечава». Толькi адзначу, што сярэднi заробак тут 250 долараў у месяц. Гаспадарка — адна з буйнейшых у Беларусi, сюды прыязджаюць за вопытам з-за мяжы. Неяк Астрамечава наведалi немцы, якiя па-нашаму не ведалi нi слова, як i не былi знаёмыя з тутэйшай гасцiннасцю. Вечарам, калi закончылася знаёмства з гаспадаркай, гасцей павялi папарыцца ў лазню i павячэраць. Перакладчыцай была жанчына i, вядома ж, з гасцямi ў лазнi з-за яе адсутнасцi давялося размаўляць жэстамi. «Адхадзiлi» iх венiкамi, як належыць. Да чаркi немцы асаблiвай прагi не мелi, але з угаворамi «па чуць-чуць, патрошку, па кроплi» яны непрыкметна «надзюбалiся». Ранiцой з нумара госцi не выйшлi, а ачунялi пад абед. А калi такi час, то вырашылi, што пара i паабедаць. Падышлi да сталовай, i немцы, як убачылi, куды iх прывялi, адразу ж замахалi рукамi: «па чуць-чуць, патрошку — найн, па кроплi — не». Самыя важныя словы запомнiлi. * * * Аляксей Скакун — тыповы паляшук. А палескi люд гасцiнны, ветлiвы, жыццярадасны i ўчэпiсты. Хто толькi не прыязджаў у Астрамечава, i з кiм толькi Скакун не фатаграфаваўся! Ён стаiць побач з касманаўтамi, палiтыкамi i губернатарамi — беларускiмi i расiйскiмi, прадстаўнiкамi навукi i культуры, праваслаўнымi iерархамi, мiнiстрамi... усiх пералiчыць цяжка. А яшчэ Аляксей Сцяпанавiч стаiць сярод квiтнеючых яблынь, вiтаецца з ветэранамi, трымае першы сноп новага ўраджаю... Безумоўна, гэта толькi адзiн бок жыцця, можна сказаць парадны, але ж галоўны не ён, а штодзённая работа, якая застаецца па-за аб’ектывам фотакамеры. Дык што неабходна мець, каб стаць кiраўнiком гаспадаркi? — Важна не лiчыць сябе акадэмiкам, а мець жаданне працаваць i вучыцца. Я б сказаў, што ленiнскае «вучыцца, вучыцца i яшчэ раз вучыцца» i сёння застаецца актуальным. У нас ёсць пасёлкi, дзе цэлыя вулiцы забудавалi былыя старшынi. Прызначылi старшыню, i ён адразу ж, у лепшым месцы, пачынае ўзводзiць дом. Праз год прыходзiць новы i зноў пачынае з будоўлi. Старшынi мяняюцца, а iх дамы застаюцца. А не з гэтага трэба пачынаць, — адзначыў А. Скакун. — I ўвогуле, многае вырашаюць спецыялiсты i iм неабходна давяраць. — А самыя радасныя моманты, як i сумныя, у жыццi калi бываюць? — Радасць i смутак — рэчы праходзячыя. Вось сёння ўдалося нешта зрабiць, то i радасна, а не — прыходзiцца толькi развесцi рукамi. — Аляксей Сцяпанавiч, а якiя ў вас адносiны з Уладзiмiрам Бядулем? Вы ж амаль суседзi. — Аднойчы Уладзiмiр Лявонцьевiч сказаў, што ў нас дружба назаўсёды, але ж Бядуля асоба, i ў яго свае погляды на жыццё, на сельскую гаспадарку. У нас ёсць некаторыя разыходжаннi ў поглядах. А ў цэлым адносiны добрыя, хоць тут лепш было б спытаць самога Уладзiмiра Лявонцьевiча. Скакун паказаў вiдэафiльм пра паездку да сваёй мацi ў в. Дастоева. Паехалi на радзiму ўсёй сям’ёй. Дарэчы, сын Аляксея Сцяпанавiча — Андрэй таксама ўзначальвае гаспадарку, i яму па некаторых паказчыках ужо ўдавалася абысцi бацьку. Вера Пракоф’еўна сустракала родных на ганку. Яе абдымалi ўсе па чарзе, падаравалi вялiкi жывапiсны партрэт, а затым у хаце за чаркай спявалi спецыяльна напiсаную песню, чыталi вершаваныя радкi, але мацi не ўсмiхалася, а моўчкi слухала i думала пра нешта сваё. Сымон СВIСТУНОВIЧ, Брэсцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню мне давялося пабываць у пасёлку Астрамечава Брэсцкага раёна 20 гадоў таму. На тэрыторыi мясцовай гаспадаркi «Памяць Iльiча», у в. Лышчыцы, пл |
|