21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шлях наперад

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнвестыцыi адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» у аграпрамысловы комплекс прыносяць адчувальны эфект

Айчынны аграпрамысловы комплекс на ўздыме. Галiна ўпэўнена выйшла з разраду аўтсайдараў i апошнiм часам заўважна нарошчвае вытворчы патэнцыял, набiрае тэмпы перспектыўнага развiцця. Эканамiчная значнасць аграпрамысловага комплексу ўспрымаецца ў непарыўнай сувязi з сацыяльнымi аспектамi — разам з экспартам, навукай i будаўнiцтвам жылля сельская гаспадарка вызначана ў якасцi важнейшых прыярытэтаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця нашай дзяржавы. Сведчаннем таму з’яўляецца тая вялiкая ўвага, якая ўдзяляецца развiццю АПК. Летась пачалося ўвасабленне глабальнай па маштабах i значнасцi Дзяржаўнай праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi, якая разлiчана на 2005—2010 гг. Сельскагаспадарчым прадпрыемствам аказваецца значная падтрымка — толькi за апошнiя два гады ў аграпрамысловы комплекс было ўкладзена больш чым 5 трыльёнаў рублёў (у выглядзе прамых паступленняў, праз вытворча-тэхнiчныя рэсурсы i г.д.). Жыццё паказвае, што iнвестыцыi аказалiся апраўданымi. Вынiкi работы сельскагаспадарчай галiны яскрава сведчаць аб правiльнасцi абранага курсу яе развiцця.

САБЛIВЫХ ПОСПЕХАЎ айчынны аграпрамысловы комплекс дасягнуў у апошнiя два гады — вытворчыя паказчыкi павялiчылiся па шэрагу стратэгiчных пазiцый. Адпаведна, пазiтыўныя змяненнi адбылiся i ў фiнансавым становiшчы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Прычым рэфармаванне стратных гаспадарак адбывалася шляхам розных пераўтварэнняў. «Традыцыйнае» далучэнне «аўтсайдараў» да больш моцных у эканамiчным плане аграпрамысловых прадпрыемстваў далёка не заўсёды дазволiла змянiць сiтуацыю да лепшага. У шэрагу выпадкаў аб’ядноўвалi аднолькавыя па магчымасцях гаспадаркi. Разлiчваць у такiм разе на iнтэнсiфiкацыю вытворчасцi не прыходзiлася. Патрэбны былi больш эфектыўныя шляхi. Таму вельмi важна было вырашыць кардынальнае пытанне: якiм чынам знайсцi дадатковыя iнвестыцыi для развiцця сельгасвытворчасцi?

Зрушыць праблему з месца аказалася надзвычай няпроста. Аднак, у рэшце рэшт, выйсце ўсё ж было знойдзена — пасля прыняцця вядомых нарматыўных дакументаў на ўзроўнi кiраўнiка дзяржавы для прыватных i дзяржаўных прадпрыемстваў з’явiлася рэальная магчымасць працаваць на вёсцы. Iнвестыцыйны рэсурс аказаўся даволi значным: як адзначаюць у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, аб’ём адпаведных ўкладанняў на парадак пераўзышоў лiчбы, на якiя планавалася выйсцi спачатку. Для стратных гаспадарак гэта сапраўды быў шанц на будучыню, на перспектыўнае развiццё. Ужо зараз можна казаць аб тым, што iнвестыцыi дазволiлi вырашыць шэраг надзённых праблем — як вытворчых, так i сацыяльных. Па-першае, як адзначаюць спецыялiсты, iстотна абнавiлася матэрыяльна-тэхнiчная база. Адсюль i рост паказчыкаў, што ў вынiку, прывяло да адчувальнага паляпшэння дабрабыту вяскоўцаў.

Варыянтаў рэфармавання аграпрамысловага комплексу шмат, кожны з iх па-свойму цiкавы i адметны. Важна iншае — эфект ад рэалiзацыi пераўтварэнняў, канчатковы вынiк. У гэтым плане вопыт адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» заслугоўвае асаблiвай увагi. Справа ў тым, што сельская гаспадарка для вядомага прадпрыемства даўно не з’яўляецца нечым далёкiм i незразумелым. Што на першы погляд парадаксальна: маўляў, якая ж тут узаемасувязь? Але так здаецца толькi спачатку — узаемасувязь прамая, да справы самы сур’ёзны, узважаны падыход. Таму i вынiкi добрыя. Падчас паездкi на «Нафтан» прыйшлося ўбачыць шмат цiкавага i даволi нечаканага. Аднак аб усiм па парадку...

З клопатам пра чалавека

Задавальненне надзённых патрэб чалавека — заўсёдны клопат. Такая пазiцыя зразумелая i цалкам абгрунтаваная, паколькi людзям трэба забяспечыць неабходныя ўмовы. У тым лiку i праз развiццё сацыяльнай сферы. Падсобныя гаспадаркi ў савецкi час мелi многiя прамысловыя прадпрыемствы. Не было выключэннем i адкрытае акцыянернае таварыства «Нафтан» (тады — вытворчае аб’яднанне «Наваполацкнафтааргсiнтэз»). Для забеспячэння калектыву сельскагаспадарчай прадукцыяй у 1982 годзе саўгас «Сакалiшча» Расонскага раёна ва ўстаноўленым парадку перадаў прадпрыемству для адпаведных патрэб 281 гектар палеткаў. На гэтых землях аб’яднанне правяло мелiярацыю, належным чынам усё давялi да ладу. Як планавалася, сельскагаспадарчая прадукцыя ў першую чаргу прызначалася для сацыяльнай сферы прадпрыемства: «кропак» харчавання, дашкольных устаноў, дзiцячага аздараўленчага лагера, прафiлакторыя i базы адпачынку.

У тутэйшай вёсцы Машнiца для работнiкаў падсобнай гаспадаркi былi пабудаваны 16 домiкаў з усiмi гарадскiмi выгодамi, хiба толькi ацяпленне ў кожнага будынка аўтаномнае. Так што за справу нафтанаўцы ўзялiся вельмi сур’ёзна. У складаныя постсавецкiя часы аб’яднанне захавала падсобную гаспадарку. Яна ўвайшла ў склад адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», стала яго структурным падраздзяленнем i зараз называецца не iнакш, як цэх № 27.

Сельскагаспадарчы цэх працуе ўстойлiва i стабiльна дасягае нядрэнных вытворчых паказчыкаў. Асноўны накiрунак — вытворчасць свiнiны. Ён быў абраны пасля дакладнага вывучэння сiтуацыi. Развiваць раслiнаводства на тутэйшых землях немэтазгодна, паколькi бал тутэйшага ворыва складае ўсяго толькi 15,5. Таму збiраць высокiя ўраджаi збожжавых — нерэальная задача (напрыклад, летась тут у сярэднiм атрымалi па 20 цэнтнераў з гектара).

А вось у жывёлагадоўлi можна дасягнуць добрых паказчыкаў. Што, дарэчы, i даказвае вопыт развiцця сельскагаспадарчага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан». Летась ён заняў трэцяе месца ў Вiцебскай вобласцi па прыбаўленнях у вазе i першае — па расходу кармоў на адзiнку прадукцыi. Лепшай характарыстыкi эфектыўнасцi гаспадарання i не прыдумаеш. Разам з тым, не ўсё так проста — як зазначыў начальнiк цэха № 27 Iван Цярэшка, уласнымi кармамi забяспечаны толькi на 10 працэнтаў. Астатняе прыходзiцца закупляць.

Структура сельскагаспадарчых палеткаў выглядае наступным чынам: пад збожжавыя адводзiцца 128 гектараў, бульбу — 25, кармавыя культуры — 4, сенакосы i пашы — 124 гектары. Усё прадумана: земляробства павiнна «падпарадкоўвацца» патрэбам жывёлагадоўлi. Зараз у гаспадарцы больш чым дзве тысячы свiней. Для параўнання варта ўзгадаць, што ва ўсiм Расонскiм раёне налiчваецца каля тысячы «пятачкоў». Вось такая атрымлiваецца «арыфметыка»...

За мiнулы год аб’ём вытворчасцi свiнiны ў жывой вазе ў сельскагаспадарчым цэху адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» склаў 210 тон. У грашовым выражэннi гэта больш чым 1 мiльярд рублёў. Зараз у падсобнай гаспадарцы працуе каля 50 чалавек. Сярэднi ўзрост работнiкаў складае 38 гадоў. Патрэбы ў кадрах гаспадарка не адчувае — калi з’яўляюцца вакансii, то яны адразу ж запаўняюцца на конкурснай аснове. Працаваць тут лiчыцца прэстыжным, бо калi са сваiмi абавязкамi паспяхова спраўляешся, то атрымлiваеш прыстойныя грошы. Сярэднi заробак — у межах 250 долараў. Таксама не забываюць i пра ўмовы жыцця работнiкаў: была праблема з якасцю вады, якая два гады таму вырашана — пабудавалi станцыю абезжалезвання. Дык чаму ж не працаваць?

Сваё заўсёды лепш

Акрамя сельгасвытворчасцi, якая наладжана ў Расонскiм раёне, у 1993 годзе на землях былога саўгаса «Полацкi» ў супрацоўнiцтве са спецыялiстамi галандскай фiрмы «Вандэрс Агра» быў узведзены цяплiчны комплекс. Ён таксама стаў адным са структурных падраздзяленняў адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» — зараз гэта цэх № 22. Комплекс складаецца з чатырох цяплiц, па 1 гектару кожная. Тут працуюць 74 чалавекi. За сезон (з сакавiка па лiстапад) у цяплiчным комплексе вырошчваецца больш чым 1 тысяча тон прадукцыi: памiдоры, агуркi, салодкi перац. Паводле слоў начальнiка цяплiчнага комплексу Аляксандра Мiшчанкова, тэхналогiя дазваляе належным чынам кантраляваць працэс вырошчвання. Якасць — на самым высокiм узроўнi. «Прадукцыя экалагiчна чыстая, паколькi мы працуем без «хiмii», — заўважае Аляксандр Мiшчанкоў.

Каб павялiчыць эфектыўнасць, неабходна перавесцi цяплiцы на выкарыстанне прыроднага газу. Хутка гэта i адбудзецца — зараз праводзяцца неабходныя пусканаладачныя работы, перайсцi на «блакiтнае палiва» мяркуецца дзесьцi ў красавiку. Пакуль жа спажываюць мазут, што даволi нявыгадна. Падлiчылi, што выкарыстанне прыроднага газу абыдзецца ў 2,3 раза танней. Такiм чынам, пераход на газ дазволiць пэўным чынам зменшыць сабекошт прадукцыi, а, значыць, павялiчыць эканамiчны эфект.

Знаёмства з падсобнымi цэхамi «сельскагаспадарчага накiрунку» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» працягвалася. Як аказалася (да вялiкага нашага здзiўлення) на вядомым прадпрыемстве займаюцца i ... развядзеннем рыбы. Як паведамiў начальнiк участка энергазабеспячэння i ачышчальных збудаванняў Анатоль Шыранкоў, ёсць 5,5 гектара спецыяльных сажалак, дзе вырошчваюць карпаў, амураў i таўсталобiкаў. У год атрымлiваецца да 25 тон рыбы. Сярэдняя «ўраджайнасць» складае 44 цэнтнеры з гектара. Развядзенне ажыццяўляецца на сур’ёзнай навуковай аснове: у штатным раскладзе ёсць i спецыялiст-iхтыёлаг. Так што акрамя якаснага мяса i гароднiны работнiкам заўсёды можна i свежай рыбкай паласавацца. Уся гэтая прадукцыя нафтанаўскай вытворчасцi — факт, якi па-добраму здзiўляе i выклiкае павагу.

Аднак «прыпыняцца» толькi на вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi на вядомым прадпрыемстве палiчылi немэтазгодным i стварылi ўласную паўнавартасную гандлёвую сетку.

У яе зараз уваходзяць тры крамы — у вёсках Машнiца, Мiжрэчча i ў горадзе Наваполацку. Усе яны ў поўнай меры задавальняюць патрэбы работнiкаў прадпрыемства. I не толькi iх. Напрыклад, крама ў Наваполацку размешчана ў мiкраёне «Васiльеўцы». Тутэйшыя шматпавярховiкi ў асноўным заселены работнiкамi «Нафтана». Наладзiць тут гандлёвае абслугоўванне было першачарговай задачай. Таму напрыканцы студзеня 1999 года i адчынiлася новая вялiкая крама, дзе прадстаўлены вельмi шырокi асартымент як харчовых, так i прамысловых тавараў. Ёсць тут i ўтульная кафэшка. Карацей кажучы, як заўважыла загадчыца крамы Валянцiна Барэйша, для наведвальнiкаў створаны ўсе ўмовы. У тым лiку i па цэнах. Дарэчы, тут самая танная свiнiна ў горадзе (мяса з той самай падсобнай гаспадаркi ў Расонскiм раёне). Крама карыстаецца вялiкiм попытам, аб чым, напэўна, найбольш яскрава сведчаць лiчбы — месячны тавараабарот складае каля 0,5 мiльярда рублёў.

Пара — на колы

Такiм чынам, мы мелi рацыю, калi казалi, што сельскагаспадарчая вытворчасць для нафтанаў-цаў справа вядомая. Таму цалкам лагiчна, што прадпрыемства актыўна падключылася да рэфармавання аграпрамысловага комплексу Вiцебскай вобласцi. У межах рэалiзацыi вядомага ўказа кiраўнiка дзяржавы № 138 «Аб некаторых мерах па фiнансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганiзацый i прыцягненню iнвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць» было прынята адпаведнае рашэнне Вiцебскага аблвыканкама. У адпаведнасцi з iм адкрытаму акцыянернаму таварыству «Нафтан» прапанавалi выкупiць пяць стратных гаспадарак рэгiёна: па аднаму ў Расонскiм, Мiёрскiм i Полацкiм раёнах i два аграпрамысловыя прадпрыемствы Верхнядзвiншчыны. Пасля планы былi скарэкцiраваны на адзiн Верхнядзвiнскi раён. Здавалася б, гэта сапраўды някепскi варыянт для самай паўночнай часткi Беларусi. Аднак так здаецца толькi на першы погляд. Зразумела, што пяць гаспадарак, дзякуючы iнвестыцыям «Нафтана» праз пэўны час на парадак палепшылi сваё фiнансавае становiшча. Але пры гэтым гаспадаркi, што знаходзяцца па-суседску, значна б страцiлi. «Мы iмкнёмся такiм чынам арганiзаваць аграпрамысловую вытворчасць, каб нiводная гаспадарка не засталася «за бортам», — кажа старшыня Верхнядзвiнскага райвыканкама Iосiф Палачанiн. Пазiцыя зразумелая i абгрунтаваная. Яна была падтрымана спецыялiстамi адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан». Для таго, каб перавесцi iдэю ў практычнае рэчышча, была створана спецыяльная рабочая група ў складзе 25 чалавек. Так пачынаўся гэты неардынарны эксперымент. «Заўсёды неабходна да справы па-дзяржаўнаму падыходзiць, — упэўнены спецыялiст па сельгасвытворчасцi адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» Анатоль Вашчанка, — каб быў сапраўдны эфект. Умоўна кажучы, пару трэба на колы пускаць, а не ў паветра».

Эфектыўная мадэль

Адкрытае акцыянернае таварыства «Нафтан» узяло ўдзел у фiнансавым аздараўленнi аграпрамысловага комплексу Верхнядзвiнскага раёна. Такi падыход знайшоў падтрымку ва ўрадзе. Пачынанне было ўзгоднена Мiнiстэрствам эканомiкi i напрыканцы 2004 адобрана спецыяльным рашэннем Вiцебскага аблвыканкама. Такiм чынам, сумеснаму праекту адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» i Верхнядзвiнскага райвыканкама запалiлi «зялёнае святло».

Але з чаго пачынаць? Па-першае, неабходна было iстотна абнавiць матэрыяльна-тэхнiчную базу. Знос машынна-трактарнага парка складаў каля 90 працэнтаў, грузавых аўтамабiляў — 100, збожжаўборачных камбайнаў — 79, кормаўборачнай тэхнiкi — 80 працэнтаў. Быў распрацаваны бiзнэс-план удзелу ААТ «Нафтан» шляхам укладання iнвестыцый з уласных сродкаў у аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў Верхнядзвiнскага раёна. Як паведамiў Анатоль Вашчанка, рэалiзацыя мерапрыемстваў у межах гэтага дакумента разлiчана на шэсць гадоў (2005—2010 гг.). Агульны аб’ём укладанняў, якi прадугледжаны бiзнэс-планам, складае 106,8 мiльярда рублёў. Доля «Нафтана» — 23,1 мiльярда рублёў. Дарэчы, супрацоўнiцтва памiж адным з буйнейшых прадпрыемстваў айчыннай нафтахiмii i Верхнядзвiншчынай пачалося яшчэ да афiцыйнага афармлення ўзаемаадносiнаў. Ужо ў 2004 годзе адкрытае акцыянернае таварыства «Нафтан» выдзелiла раёну пазыку — 4 мiльярды рублёў. За гэтыя грошы былi набыты сельскагаспадарчая тэхнiка, мiнеральныя ўгнаеннi, гербiцыды, гаруча-змазачныя матэрыялы.

Летась «Нафтан» за 7 мiльярдаў рублёў набыў 49,5 працэнта акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Верхнядзвiнскi райаграсэрвiс». Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Верхнядзвiнскi райаграсэрвiс» Iгар Марковiч, дзякуючы гэтым укладанням удалося амаль на трэць абнавiць машынна-трактарны парк гаспадарак раёна. Быў створаны магутны кормаўборачны атрад, частку тэхнiкi перадалi сельгаспрадпрыемствам у арэнду на 11 гадоў. Летась за сезон атрад райсельгастэхнiкi нарыхтаваў каля 40 тысяч тон травянiстых кармоў. Гэтым прадпрыемствам для гаспадарак раёна аказваецца ўвесь комплекс рамонтных i аграхiмiчных паслуг. Таксама летась на абнаўленне тэхпарка ААТ «Нафтан» выдзелiла 1 мiльярд рублёў. Акрамя таго, у мiнулым годзе 16 гаспадарак раёна на ўмовах бязвыплатнай дапамогi атрымалi 579 тон дызпалiва, а райаграсэрвiс — 276. Нафтанаўская тэхнiка пастаянна задзейнiчана на правядзеннi сельскагаспадарчых работ.

Як адзначыў першы намеснiк старшынi Верхнядзвiнскага райвыканкама Уладзiмiр Яраховiч, мадэль узаемадзеяння даказала сваю эфектыўнасць. Летась вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыi павялiчылася на 15 працэнтаў. Нядрэнных вынiкаў удалося дасягнуць i ў раслiнаводстве. Раён стаў пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва ад Вiцебскай вобласцi па вытворчасцi збожжа. А Верхнядзвiнскi райаграсэрвiс быў прызнаны лепшым сярод адпаведных прадпрыемстваў, якiя займаюцца рамонтам i падрыхтоўкай тэхнiкi да палявых работ. Таксама летась ён стаў пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па нарыхтоўцы кармоў.

Як бачым, аграпрамысловы комплекс Верхнядзвiнскага раёна ўпэўнена набiрае тэмпы перспектыўнага развiцця. Павялiчваюцца i заробкi, паколькi iх памер напрамую залежыць ад вытворчых паказчыкаў. Адбываецца iмклiвы шлях наперад. Гэта галоўнае.

Вiктар ПАЗНЯКОЎ,

Захар БУРАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнвестыцыi адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» у аграпрамысловы комплекс прыносяць адчувальны эфект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика