Для нас — альтэрнатывы нямаПЕРАД ВЫБАРАМ Не адзiн дзесятак гадоў мы з’яўляемся пастаяннымi падпiсчыкамi газеты «Звязда». За гэты час — не раз звярталiся па дапамогу. А бывала i такое, што яна прыходзiла сама — разам з газетай.У 1994 годзе нашу сям’ю напаткала вялiкае гора — на валаску вiсела жыццё дачкi, якая нарадзiлася з вельмi складаным парокам сэрца. Без аперацый, нам сказалi адразу, такiя дзецi не жывуць. I першую — Алёнцы зрабiлi. У Маскве... Яшчэ да развалу Саюза. За другую, калi настаў яе час, сказалi плацiць... 14 мiльёнаў расiйскiх рублёў. Грошай такiх у нас не было i быць не магло. Пайшлi па iнстанцыях: з раёна ў вобласць, у Мiнск, у Мiнiстэрства аховы здароўя, назад... У раз’ездах i чаканнях адказаў ляцелi днi i нават месяцы. Мы былi ў адчаi. Але цуд здарыўся: прэзiдэнтам краiны народ абраў Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнку. У газеце «Звязда» прачыталi, што адмiнiстрацыя будзе весцi прыём... Сабралi ўсе паперы, вырашылi, што ехаць трэба, хоць надзей асаблiвых не было, бо хто мы такiя? Звычайныя вясковыя настаўнiкi... У адмiнiстрацыi нас уважлiва выслухалi, а тыднi праз два — зноў жа ў сваёй газеце — (нумар за 22.11.94 г. захоўваем дагэтуль) прачыталi, што грошы на аперацыю выдзелены. ...Сёлета наша дачушка заканчвае Вiцебскi дзяржунiверсiтэт, жыве тымi ж клопатамi, што i сябры-студэнты. Мы верым, што ўсё ў яе будзе добра... Што ж датычыцца выбараў, якiя маюць быць, то для нас — альтэрнатывы няма. Нiна i Вiктар СIКОРСКIЯ, в. Аплiса, Браслаўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не адзiн дзесятак гадоў мы з’яўляемся пастаяннымi падпiсчыкамi газеты «Звязда». За гэты час — не раз звярталiся па дапамогу. А бывала i такое, што яна
|
|