Удзельнiк народнага сходу старшыня Брэсцкай абласной арганiзацыi грамадскага аб’яднання «Беларускi с
«Падтрымаць раённы друк»
Мiнулы год як нiякi папярэднi на Брэстчыне быў насычаны канкрэтнай дзяржаўнай падтрымкай абласнога i раённага друку. У маштабах вобласцi мы выйшлi на масавы творчы конкурс газет i прафесiйных журналiстаў, якi цяпер будзе праводзiцца штогод у адпаведнасцi з рашэннем аблвыканкама. У шэрагу раённых рэдакцый была заменена на новую камп’ютарная тэхнiка. Абласная друкарня атрымала новую паўнаколерную машыну для выдання газет, крыху раней такiя машыны былi ўстаноўлены на палiграфiчных прадпрыемствах Пiнска i Баранавiч. Зараз перад калектывамi раёнак стаiць задача — павышаць свой творчы ўзровень i заваёўваць сiмпатыi як мага большай колькасцi чытачоў, бо тыражы некаторых выданняў пакуль яшчэ невялiкiя. Акрамя таго, што кожная творчая асоба павiнна дбаць пра ўдасканаленне сваёй квалiфiкацыi, лiчу, што трэба больш праводзiць вучэбных семiнараў, сустрэч па абмену вопытам, вярнуцца да практыкi папярэднiх гадоў i праводзiць аб’яднаныя лятучкi для калектываў некалькiх раённых газет з абмеркаваннем актуальнай тэмы. Запiсала Святлана ЯСКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|