Аляксандр Вятошкiн, старшыня Краснапольскага райвыканкама:
Ілона Іванова
прыярытэты — сельская гаспадарка і сацыяльная сфера
— Ад Краснапольшчыны на трэцi Усебеларускi сход паедуць чатыры чалавекi: разам са мной працаўнiкi гаспадарак — даярка, камбайнер i вальшчык лесу. Я лiчу, што ўсё лепшае ў раёне робiцца высiлкамi, «мазалём» простых працоўных людзей, i iх прадстаўнiкам будзе карысна i прыемна паглядзець на сходзе, як i чым жыве краiна. А ў краiне нашай, я мяркую, усё нармальна i хочацца, каб i далей было добра. Людзi ў нас усё разумеюць i трываюць, калi выпадаюць цяжкасцi. Наш Краснапольскi раён моцна пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы, забруджана ўся яго тэрыторыя. I хоць яшчэ ў савецкiя часы сюды было выдаткавана шмат грошай, але iх, лiчы, тут «закапалi». Атрымалася, што людзi цяпер жывуць у тых мясцiнах, у якія з 1986 года амаль нiчога не ўкладалася. Зрухi да лепшага ўжо ёсць, але для таго, каб захаваць Краснапольскi раён i даць людзям магчымасць зарабiць на кавалак хлеба, патрэбны высiлкi i сродкi. Нам трэба развiваць сельскую гаспадарку i сацыяльную сферу, стварыць нармальныя ўмовы для жыцця. Так што Краснапольшчына чакае перамен да лепшага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прыярытэты — сельская гаспадарка і сацыяльная сфера
|
|