21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рука, караючая кардэраў i хакераў

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

4 сакавiка — Дзень беларускай мiлiцыi

Чаму быць, таго не мiнаваць. Камп’ютарныя злачынствы, якiя даўно сталi сапраўдным бедствам для развiтых краiн свету, няўмольна наблiжаюцца i на нашу кiберпрастору. Беларускiя хакеры i кардэры маюць рэпутацыю адных з самых квалiфiкаваных у свеце. Каб эфектыўна змагацца з гэтымi «злымi генiямi», патрэбны не менш таленавiтыя спецыялiсты. I такiя прафесiяналы ёсць у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў нашай краiны. Напярэдаднi Дня беларускай мiлiцыi аглядальнiк «Звязды» сустрэўся з намеснiкам начальнiка ўпраўлення па раскрыццю злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС Беларусi Андрэем МIКЛАШЭВIЧАМ.

— Андрэй Вiктаравiч, ваша падраздзяленне адно з самых маладых у сiстэме МУС i мае своеасаблiвы арэол таямнiчасцi. Цi можаце адкрыць заслону сакрэтнасцi?

— Сапраўды, наша падраздзяленне было створана не так даўно. 27 лютага мы адзначылi 5-гадовы юбiлей. Спектр нашай дзейнасцi даволi шырокi: ад выяўлення асоб, якiя падрабляюць пластыкавыя карткi, да раскрыцця добра арганiзаваных мiжнародных груп. Аказваем таксама дапамогу калегам з iншых падраздзяленняў. Напрыклад, пры нашай падтрымцы была паспяхова расследавана крымiнальная справа супраць сталiчнай арганiзаванай злачыннай групы, якая мела назву «пасялковыя», было раскрыта гучнае забойства двух расiян непадалёк ад Кургана Славы, выяўлены зладзеi, якiя выкралi фалiянты з Нацыянальнай бiблiятэкi. Усяго ж у 2005 годзе пры ўзаемадзеяннi з iншымi падраздзяленнямi МУС намi выяўлена 2826 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнiкi, праграмных сродкаў i сеткi Iнтэрнэт.

Летась намi было ўзбуджана 178 крымiнальных спраў па злачынствах супраць iнфармацыйнай бяспекi.

А наконт арэола таямнiчасцi. Магчыма, ён узнiк з-за навiзны i спецыфiкi злачынстваў, з якiмi мы змагаемся. Самi па сабе словы «хакер», «кардэр» для беларускага вуха па-ранейшаму гучаць загадкава. Сакрэтаў жа ў нас, напэўна, не больш, чым у iншых мiлiцэйскiх падраздзяленняў.

— Цi праўда, што ў вас iснуе спiс патэнцыяльных камп’ютарных зладзеяў? Намалюйце, калi ласка, сацыяльны партрэт беларускага хакера i кардэра. Увогуле, iснуе меркаванне, што хакеры прыносяць не шкоду, а карысць, бо ўзломваюць чужыя камп’ютарныя сiстэмы для таго, каб паказаць iх слабыя месцы i ўдасканалiць iх абарону. Ваша меркаванне на гэты конт?

— Пачну з адказу на першую частку пытання. На аператыўным улiку ў нас знаходзiцца каля 500 асоб, якiя, скажам так, могуць прымянiць свае веды ў злачынных мэтах. Пэўная частка людзей з гэтага спiса ўжо мела непрыемнасцi з законам. Разгляд асоб, якiя прыцягвалiся да крымiнальнай адказнасцi, сведчыць, што злачынствы ў сферы камп’ютарнай бяспекi найчасцей (больш за 60 працэнтаў) здзяйсняюць маладыя людзi ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Асобы ва ўзросце 30 гадоў i старэй здзейснiлi летась 33,3 працэнта камп’ютарных злачынстваў, непаўналетнiя — толькi 6 працэнтаў.

Цяпер наконт хакераў i кардэраў. Нягледзячы на тое, што апошнiм часам слова «хакер» сустракаецца вельмi часта, яго сэнс тлумачыцца неадназначна. Хтосьцi лiчыць, што хакеры — гэта асобы, якiя выкарыстоўваюць свае веды ў злачынных мэтах. У iншых гэтае слова выклiкае асацыяцыi са спецыялiстам, якi мае вельмi высокую квалiфiкацыю ў сферы камп’ютарнай бяспекi i ўзломвае чужыя сiстэмы толькi з высакароднай мэтай паказаць iх слабыя месцы. На маю думку, у абодвух гэтых меркаваннях ёсць рацыянальнае зерне. Сапраўды, не кожны хакер — злодзей. Для пэўнай катэгорыi камп’ютарных узломшчыкаў — гэта своеасаблiвае хобi цi спорт, а не сродак абагачэння. Праўда, сам факт узлому сiстэмы — ужо парушэнне закона.

Значна прасцей з кардэрамi. Гэта людзi, якiя ажыццяўляюць незаконныя аперацыi з чужымi крэдытнымi карткамi.

— Кажуць, што беларускiя хакеры i кардэры — лепшыя ў свеце. Гэта праўда або чарговы мiф?

— Квалiфiкацыя беларускiх хакераў i кардэраў даволi высокая. У прыватнасцi, беларускiя хакеры паспяхова ажыццяўлялi спробы ўзлому сiстэм некаторых заходнiх банкаў, а таксама Iнтэрнэт-магазiнаў.

— Наколькi арганiзавана працуюць беларускiя хакеры i кардэры? Цi ёсць у нас хакерскiя кланы?

— Цяжка даць адназначны адказ. Былi выпадкi, калi дзейнiчалi цэлыя групы, з дакладна вызначанымi ролямi кожнага члена: адзiн здабываў iнфармацыю, другi «ламаў» сiстэму, трэцi займаўся перакачкай грошай, чацвёрты спрабаваў iх атрымаць. Аднак сапраўдных хакерскiх кланаў у нашай краiне няма. Некалькi гадоў таму актывiзавалi сваю дзейнасць 4 хакерскiя групы, але мы iх выявiлi, удзельнiкаў прыцягнулi да адказнасцi i з той пары ўсплёску такога кшталту злачыннасцi не назiраецца.

Iснуюць i «хакеры-адзiночкi», якiя ўсё робяць самi.

— Цi распаўсюджана ў Беларусi сiстэма хакерскага вымагання? Калi, напрыклад, хакеры «залазяць» у камп’ютар замежнага банка, крадуць звесткi пра рахунак таго цi iншага клiента, а потым вымагаюць грошы ў абмен за маўчанне.

— Такая з’ява ў нашай краiне не распаўсюджана, але адзiнкавыя выпадкi былi. Намi быў выяўлены 14-гадовы беларускi хлопец, якi ўзламаў сiстэму аднаго амерыканскага банка i вымагаў грошы. Першы раз, дзякуючы юнаму ўзросту, яму ўдалося пазбегнуць пакарання. Але праз два гады ён паўтарыў свой «хакерскi подзвiг» i быў прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi.

— Якiя ўстановы найчасцей церпяць ад «набегаў» беларускiх хакераў i кардэраў?

— У асноўным ахвярамi нашых хакераў i кардэраў становяцца замежныя банкi i Iнтэрнэт-магазiны. Гэта звязана з тым, што на Захадзе больш развiты гандаль праз Iнтэрнэт, а таксама сiстэма разлiкаў з дапамогай электронных грошай. У нашай краiне пластыкавыя карткi ў асноўным прымяняюцца толькi як сродак атрымання заробку.

Зрэшты, i беларускiя фiнансавыя ўстановы час ад часу прыцягваюць увагу камп’ютарных зладзеяў.

Апроч таго, ахвярамi хакераў могуць стаць i звычайныя грамадзяне. Напрыклад, у нас ужо было зафiксавана 2 выпадкi «кланiравання» сотавых тэлефонаў. У двух нашых суайчыннiкаў нехта скапiраваў СIМ-карты i тэлефанаваў за iх кошт. Таму я раiў бы нават пры здачы мабiльных тэлефонаў у рамонт не пакiдаць у iх СIМ-карты i ўвогуле не давяраць свае апараты чужым людзям.

— Эфектыўна змагацца з камп’ютарнымi генiямi могуць толькi не менш таленавiтыя спецыялiсты. Дзе вы набiраеце кадры для свайго падраздзялення? Увогуле, што могуць процiпаставiць хакерам i кардэрам беларускiя праваахоўныя органы?

— У нашым падраздзяленнi працуюць выпускнiкi розных ВНУ. Я, напрыклад, скончыў ваеннае вучылiшча.

Апроч таго, варта адзначыць, што хакерства — з’ява iнтэрнацыянальная i процiстаяць гэтым злачынствам можна толькi цеснай iнтэграцыяй праваахоўных органаў.

Хачу адзначыць, што ў гэтым накiрунку дзейнасцi ў нас поўнае ўзаемаразуменне з замежнымi калегамi.

— Напрыканцы мiнулага года хакеры атакавалi сайт Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi. Вы знайшлi iх?

— Так, мы выявiлi хакерскi клан, якi гэта зрабiў. Устанавiлi адрасы гэтых людзей. Аднак паколькi яны знаходзяцца за межамi Беларусi, прыцягнуць iх да адказнасцi не ўдалося. Пракуратура Мiнска ўвогуле спынiла гэтую крымiнальную справу.

— Ваш прагноз на блiжэйшую будучыню. Цi будзе прагрэсiраваць камп’ютарная злачыннасць у нашай краiне?

— Мы пастараемся зрабiць усё магчымае, каб утрымаць сiтуацыю пад кантролем. Аднак ахвотнiкаў здзейснiць камп’ютарнае злачынства наўрад цi стане менш. Прычын тут некалькi.

Па-першае, мы хоць i са спазненнем, але ўсё ж укараняем у многiх сферах свайго жыцця высокiя тэхналогii. А значыць, з цягам часу ў Беларусi будуць шырока ўжывацца, напрыклад, пластыкавыя карткi, гандаль праз Iнтэрнэт.

Па-другое, у Беларусi таксама ўсё больш людзей пачалi ўсвядамляць, што ў «сусветнай павуцiне» круцяцца агромнiстыя грошы, а значыць з’явiцца нямала ахвотнiкаў, якiя захочуць iх зарабiць несумленным шляхам. Увогуле колькасць iндывiдуальных карыстальнiкаў Iнтэрнэтам у нашай краiне iстотна павялiчваецца.

Па-трэцяе, у беларускiх ВНУ наладжана даволi добрая падрыхтоўка праграмiстаў, на якiх звяртаюць сваю ўвагу i прадстаўнiкi крымiнальнага свету.

— Што б вы хацелi пажадаць сваiм калегам з нагоды Дня беларускай мiлiцыi?

— Здароўя i творчых поспехаў. У нашай рабоце творчы падыход да справы проста неабходны. Бо хакерства i кардэрства — гэта высокаiнтэлектуальныя злачынствы. Барацьба з iмi — найперш вайна iнтэлектаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму быць, таго не мiнаваць. Камп’ютарныя злачынствы, якiя даўно сталi сапраўдным бедствам для развiтых краiн свету, няўмольна наблiжаюцца i на нашу к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика