21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тры гадзiны з «Аховай»...

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

... Мы едзем на службовай машыне дэпартамента службы «Ахова» Маскоўскага раёна Мiнска разам з маёрам мiлiцыi Мiкалаем Фармагеем на аб’ект — станцыю тэхнiчнага абслугоўвання, якая знаходзiцца пад аховай. Мэта — заехаць на тэрыторыю, нацiснуць на «трывожную кнопку» — такiмi сiгналiзацыямi абсталяваны кватэры i прадпрыемствы ўсяго раёна i горада і паназiраць за дзеяннямi мiлiцыянераў, якiм даручана абарона ад зладзеяў.

Даехалi. Заходзiм у памяшканне, Мiкалай Фармагей нацiскае на кнопку. Цiшыня...

— Ну i што адбылося? — пытаюся.

— А вось у мяне рацыя, зараз самi паслухаеце...

Не прайшло i хвiлiны, як мiлiцэйская рацыя пачала працаваць. «Вулiца Купрыянава, станцыя тэхнiчнага абслугоўвання, паведамленне аб тым, што спрацавала «трывожная кнопка» — гэта ў дзяжурную часць Маскоўскага РАУС паступiла iнфармацыя. — Рэагуем».

— Супрацоўнiкi «Аховы» ўжо выехалi на месца здарэння, — кажа Мiкалай Фармагей.

Гэта нас яны едуць «затрымлiваць». Прайшло яшчэ хвiлiны дзве чакання... «Ну, усё, мiлiцыянеры ўжо напэўна на месцы», — кажа маёр Фармагей. Шчыра кажучы, нi машыны, нi мiлiцыянераў я не ўбачыў. Нават не паверыў. Мiж тым, дзверы раптоўна адчынiлiся, i на парозе ўзнiклi два мiлiцыянеры. Чытачы, напэўна, бачылi дакументальныя фiльмы аб дзейнасцi органаў службы ўнутраных спраў. Дык вось, два чалавекi, якiя стаялi на парозе, нiчым не адрознiвалiся ад герояў на экране. У камуфляжнай форме, з каскамi на галаве, у бронежылетах, i з аўтаматамi ў руках. Калi б мы былi сапраўднымi парушальнiкамi закона, то, напэўна, не пашанцавала б... Расказвае старшы групы затрымкi, старшыня мiлiцыi Iгар Лiпскi:

— Хапае ўсякага — выязджаем на сiгналы з кватэр, магазiнаў, прадпрыемстваў, дапамагаем службе хуткай дапамогi. Кожны мiлiцыянер, якi накiроўваецца на аператыўнае заданне, мае на ўзбраеннi наручнiкi, бронежылет, шлем-каску, гумавую дубiнку, ну i, канешне, аўтамат.

— А калi б зараз тут было ўчынена злачынства — якiя вашы дзеяннi?

— Калi б зладзеi былi яшчэ на месцы, ажыццяўлялася аперацыя па затрымцы. Калi б яны паспелi ўцячы — высвятляліся б прыкметы, аказвалася дапамога пацярпеўшым i па апiсанню мы стараліся б адшукаць парушальнiкаў па гарачых слядах. Ад мiлiцыi вельмi цяжка схаваецца.

Яшчэ ранiцай аператыўная група пад кiраўнiцтвам старшынi Лiпскага затрымала ва унiверсаме мужчыну, якi на працягу двух месяцаў займаўся дробнымi крадзяжамi. Не паспелi прыехаць на «наш» аб’ект — i ўжо рацыя зноў пачала выдаваць iнфармацыю: «Спрацавала сiгналiзацыя ў кватэры... Другi паверх, балкон, пад’язджаць са двара». I так кожны дзень. Група хутка здымаецца — накiроўваецца на чарговы «вiзiт». Так называюць памiж сабой мiлiцыянеры «Аховы» аператыўныя выезды на месцы дапушчальнага здарэння. Для мяне ж засталося загадкай, як мiлiцыянеры дабралiся да нас, калi нi iх, нi мiлiцэйскага аўтамабiля карэспандэнт газеты не заўважыў. «А гэта сакрэт нашай службы, спецыфiка дзейнасцi прафесiяналаў», — хiтра ўсмiхаючыся, адказваюць супрацоўнiкi «Аховы».

— У нашым дэпартаменце працуюць каля тысячы чалавек. У асноўным, яны занятыя абаронай людзей i маёмасцi. Каля чатырох тысяч кватэр i пяцi тысяч аб’ектаў розных прадпрыемстваў у нашым раёне абсталяваны сiстэмай аховы, на iх усталяваны кнопкi трывожнай сiгналiзацыi, i iншыя прыстасаваннi. Акрамя таго, аператыўныя аўтамабiлi працуюць у раёне круглыя суткi, i таму мы маем магчымасць удзельнiчаць у раскрыццi вулiчных здарэнняў — крадзяжоў, разбояў, i адмiнiстрацыйных парушэнняў. Маем уласных кiнолагаў, службовыя сабакi жывуць у вальерах на тэрыторыях ахоўваемых аб’ектаў i непасрэдна ў нашым дэпартаменце. Таму што дапамога сабакi часам неабходная. У апошнiя гады нас укамплектавалі ўсiм неабходным, у тым лiку i новымi аўтамабiлямi, — зазначае начальнiк аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна, падпалкоўнiк мiлiцыi Валерый Лазар.

— За апошнiя суткi якiя былi здарэннi?

— Супрацоўнiкi мiлiцыi выкрылi два выпадкi парушэння заканадаўства — разбойны напад i паўторны крадзеж. Здарэннi адбылiся ноччу, i на сёння вiнаватыя знойдзены i затрыманыя.

— Якi асноўны вiд парушэнняў?

— Мы называем iх «вулiчнымi», таму што адбылiся яны на вулiцах горада. Гэта напады на грамадзян, у асноўным у нецвярозым стане, дробныя крадзяжы. Часта закон парушае моладзь, i адбываецца гэта позна ўвечары, пасля адзiнаццацi гадзiн.

— Усталяванне сiгналiзацыi дапамагае?

— Канешне. Злодзей нават не будзе заходзiць у такую кватэру. У апошнi час амаль усе абменныя пункты валют маюць трывожную кнопку. Здараецца, што клiенты прыносяць фальшывыя грошы. Банкаўская служачая працягвае размаўляць з гэтым чалавекам, а сама нацiскае кнопку выклiку мiлiцыi. Не пазней чым за тры хвiлiны прыязджаюць нашы супрацоўнiкi, i затрымлiваюць фальшываманетчыка.

Паводле слоў супрацоўнiцы пульта кiравання (памяшканне, у якое трапляе ўся iнфармацыя наконт стану кватэр i прадпрыемстваў, што знаходзяцца пад аховай мiлiцыi) Алены Саўцкай, кожны дзень праз камп’ютар яе праходзiць неверагодная колькасць паведамленняў:

— Вось, бачыце, — засяроджвае ўвагу на манiтор, — у кватэру зайшлi гаспадары i адключылi сiгналiзацыю. А вось на гэтым прадпрыемстве, — зноў паказвае, — працуюць электрыкi, яны толькi што нам патэлефанавалi. Кожны аб’ект мае свой уласны код i картку, якая ўтрымлiвае iндывiдуальныя звесткi. Калi да нас паступае iнфармацыя, напрыклад, аб тым, што ў кватэры знаходзяцца незнаёмыя, мы накiроўваем яе ў аператыўную часць. Адтуль паступае загад аб прыняццi мераў. Дарэчы, уся камп’ютарная сiстэма айчыннай распрацоўкi, называецца «Алеся».

Супрацоўнiкi «Аховы» кожны тыдзень праходзяць навучанне. Гэта i практыка, у асноўным вучэбныя выезды, i трэнiроўка ва ўласным, добра ўсталяваным цiры, i фiзiчная падрыхтоўка — спартыўнай зале пазайздросцiць любы фiтнэс-цэнтр. Акрамя таго, перад тым, як «паставiць» на ахову новы аб’ект, супрацоўнiкi мiлiцыi абавязкова «знаёмяцца» з асаблiвасцямi яго месцазнаходжання.

Напрыканцы мы завiталi ў дзяжурную часць. Усё ў парадку: тэлефоны звоняць, паведамленнi прымаюцца, праца кiпiць. На пытанне «Колькi выклiкаў паступiла за апошнюю гадзiну», бадзёра адказваюць: «Нiводнага. I гэта добра». I сапраўды добра, тым больш што падстаў для хваляванняў няма. У аператыўнай часцi нават не памятаюць, калi выезд службы «Аховы» быў няўдалым. Гаворачы аб гэтым, стукаюць па дрэве —каб не сурочыць.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... Мы едзем на службовай машыне дэпартамента службы «Ахова» Маскоўскага раёна Мiнска разам з маёрам мiлiцыi Мiкалаем Фармагеем на аб’ект — станцыю тэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика