Кошт абедаў бацькi не мог iстотна паўплываць на памер дапамогi на дзiця
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 У рэдакцыю звярнулiся пакрыўджаныя жанчыны са Стаўбцоўскага раёна — жонкi механiзатараў i камбайнераў. Сутнасць iх эмацыянальнай скаргi датычыла тых абедаў, якiмi кармiлi падчас палявых работ мужоў. Дакладней, кошту абедаў.«Калi вялася пасяўная, потым уборачная, шмат гаварылася, што для сельскiх працаўнiкоў прама ў полi арганiзаваны абеды па сiмвалiчнай цане. Так яно i было. Калi нашы мужчыны атрымлiвалi зарплату, то з iх за такiя абеды вылiчвалi па 1000 рублёў. Але цяпер, калi спатрэбiлiся даведкi аб зарплаце i даходах сям’i для прызначэння дзiцячых дапамог, высветлiлася, што не ўсё так гладка. У прыватнасцi, аказалася, што той абед каштаваў не 1000 рублёў, а ад 6 да 15 тысяч рублёў. I што гэтыя абеды ўваходзяць у даход сям’i. Але ж якi гэта даход?.. А ў вынiку мы не можам атрымаць дапамогi на дзяцей ва ўзросце пасля трох гадоў цалкам, на 100 працэнтаў, як было раней. Дапамажыце разабрацца». Найперш у эканамiстаў упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама мы высветлiлi пытанне адносна кошту абедаў, якiмi кармiлi працаўнiкоў. Як патлумачылi нам, вышэйназваныя лiчбы (насамрэч, крыху больш за 6 тысяч рублёў) — гэта фактычны кошт iх, з зарплаты ж механiзатараў, камбайнераў вылiчвалiся сапраўды сiмвалiчныя (у параўнаннi з сапраўдным коштам абедаў) сумы. Далей мы звярнулiся да начальнiка Стаўбцоўскага раённага аддзялення Мiнаблупраўлення фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Лiдзii Колпак. Паводле яе слоў, пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 студзеня 1999 года № 115 (з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi) быў зацверджаны Пералiк вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Выплаты на харчаванне ў гэты пералiк не ўваходзяць, адпаведна, яны абкладаюцца абавязковымi страхавымi ўзносамi, зазначыла Лiдзiя Уладзiмiраўна. Згодна з пастановай Мiнфiна ад 30 снежня 2004 года № 166/190 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вылiчэння сукупнага даходу на члена сям’i пры прызначэннi дапамог на дзяцей» (са змяненнямi ў пастанову ад 30 снежня 2005 года № 191 (172), такiя выплаты на харчаванне (як у нашым выпадку) уключаюцца ў сукупны даход. Для прызначэння дапамогi на дзяцей пасля трох гадоў (на 100 працэнтаў) трэба, каб даход на аднаго члена сям’i ў месяц за 2005 год не перавышаў 90 480 рублёў (на 50 працэнтаў адпаведна 120 640 рублёў). Таму, на думку Лiдзii Колпак, нават калi згаданыя абеды i паўплывалi на сукупны даход канкрэтнай сям’i i, адпаведна, на памер прызначанай дзiцячай дапамогi, гэта зусiм не азначае, што людзi цалкам былi пазбаўлены дапамогi на дзяцей. Хутчэй за ўсё, яе памер быў толькi крыху зменшаны. Аднак зроблена гэта было на цалкам законных падставах. — Увогуле я мушу заўважыць, — падкрэслiла далей Лiдзiя Уладзiмiраўна, — што за 2005 год колькасць дзяцей, на якiх ужо не распаўсюджвалася выплата дапамог, скарацiлася толькi па сельскай гаспадарцы на 300 чалавек, а ў цэлым па раёну, у параўнаннi з 2004 годам, на 636 чалавек. Не таму, што дзяцей стала нараджацца менш, а таму, што апошнiм часам зарплата вяскоўцаў iстотна павялiчылася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю звярнулiся пакрыўджаныя жанчыны са Стаўбцоўскага раёна — жонкi механiзатараў i камбайнераў. Сутнасць iх эмацыянальнай скаргi датычыла тых а |
|