21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«...А ТО РЫБА ЗГАРЫЦЬ»

Па суседству ў нас ёсць вялiкае сяло Альшаны, i жывуць у iм вельмi працавiтыя, вельмi вясёлыя людзi. Па жартах, як мне здаецца, аўцюкоў бы яны пераплюнулi... Зрэшты, мяркуйце самi.

Было гэта даўным-даўно. Жылi на беразе Альшанскага возера тры браты. Ды такiя... Ну, кожны дзянёчак нешта ўтвораць! Многiм ад iх даставалася, а найбольш — суседу-папу.

Дык вось, выпiлi неяк браты па чарачцы-другой, закусiлi. Бачаць, на «бяседу» да iх папова сучка прыйшла. Пагладзiлi яе мужыкi, пачаставалi нечым i нiчога лепшага не знайшлi, як прывязаць ёй да хваста пук доўгай саломы, а потым... падпалiць.

Агонь загарэўся ўмомант. Сучка да вады. А старэйшы з братоў наперад забег i камандуе:

— Э, адганяйце, адганяйце яе ад возера, а то рыба згарыць.

Перанялi... Сучка, бедная, дадому, у свой двор. Нахаду стажок саломы падпалiла. Ад стажка — папова хата загарэлася, потым — суседскiя i... дашчэнту сяло: стрэхi ж саламяныя, ды адна пры адной.

Во гора было!

Мiж iншым, незабыўнае, бо нашчадкi тых «жартаўнiкоў» i зараз жывуць у Альшанах: ледзь што, iм i сёння могуць сказаць пра-пра-прадзедаўскае: «Пераймайце сучку ад возера, а то рыба згарыць!».


НА ТОЙ БЕРАГ

Хутка адбудавалася — адрадзiлася вёска. А значыць, вяскоўцы зноў пачалi жартаваць.

Злавiлi неяк у лесе саву, узялi яе за крылы i давай вадзiць па дарозе, ля возера. Убачылi гэта людзi з другога берага, крычаць:

— Гэй... Перавядзiце яе да нас... Па кладачцы!

Хто б яе павёў? Нiхто. Задарма... Але ж «крыкуны» з таго боку (i шматзначна так!) пальцамi вялiкiмi па шыях сабе пстрыкаюць: будзе, маўляў, нальём.

Дзеля гэтага — што толькi наш мужык не зробiць!? Распранулiся двое — i ў возера. Самi ў вадзе па вушы, а саву, па кладачцы, за крылцы вядуць.

Вось так да той пляшкi i дабралiся.


КАНФУЗ

Гэта гiсторыя адбылася пры Савецкай уладзе: улада тая, значыць, была, а жукоў каларадскiх не бачыў нiхто (во часы якiя!.. Нават не верыцца — Аўт.). Хiба ў газетах... Ды на сшытках яшчэ, на малюнку, з заклiкам: «Шукайце i знiшчайце...».

А апроч таго — мясцоваму начальству зверху строга загадалi, як толькi выявiцца дзе той жук, тут жа паведамляць у раён.

I вось злавiлi нешта альшанцы — не зусiм знаёмае. У кулак яго i куды? Вучаных спецыялiстаў тады не было, але ж аднаго з калгаснiкаў (больш «прасунутых») аграномам ужо зрабiлi. Глянуў ён на тую знаходку, за галаву хапiўся, кажа:

— Вой, дык гэта ж каларадскi!

Тут жа запрэглi коней, села альшанскае начальства ў брычку i павезла жука ў раён. Ох, i ляцела ж яно... Каб нiхто не абагнаў, не апярэдзiў, каб самымi першымi далажыць наверх пра гэтага амерыканскага «злачынцу».

I не спазнiлiся яны, не — даляцелi. Ды толькi... сканфузiлiся бедныя: знаходкай iх аказалася не зусiм звычайная... божая кароўка.

Так што назад у Альшаны ехала начальства сумным: праславiцца — не ўдалося.


У ГАСПАДАРЦЫ НЕ БЕЗ СТРАТ

Але ж жартавала вёска не толькi раней, жартуе i зараз.

Ну, вось напрыклад: падгадавалi мужык з жонкай цялятка i здалi яго ў калгас (з умовай, што iм некалi — грошы дадуць).

Колькi там часу мiнула, гiсторыя замоўчвае. Але ж капейка ў калгаснай касе неяк завялася — i за цялят яе сталi даваць.

Па даручэнню жонкi рушыў гаспадар у кантору, атрымаў грошы, iдзе назад. Iдзе ля возера, памалу. А там «Чайная» якраз. Чаму яе так завуць, нiхто не ведае, бо чаю ж i дома добра папiць... А вось чаго мацнейшага...

Не вытрымаў мужык, зайшоў, сеў за столiк, заказаў сабе чарачку. Пакуль пiць — да яго падселi сябры (то i iм прыйшлося налiць), потым — да iх далучылiся знаёмыя (пачаставаць — таксама не грэх)...

Карацей, не заўважыў бядак, як нi капейкi не стала: усё чыста прасадзiў.

Прыходзiць дадому. Жонка пытае:

— Ну што — грошы атрымаў?

— Атрымаў.

— То давай. Дзе яны?

Маўчыць мужык — сорам прызнавацца, што прапiў усё... Давай хiтрыць:

— Згубiў, — кажа.

Жонка ў лямант. Маўляў, як згубiў?! Дзе згубiў?! А гаспадар ёй:

— Цiха, бабка, не крычы: лiчы, што здохла наша цялятка.

Ангелiна Адамаўна Зелянкевiч,

в. Мачуль, Столiнскi раён.

Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.

Ад яе ж... Для таго, каб «раскруцiць» (так зараз кажуць) Ангелiну Адамаўну на гэтыя «вясёлыя i праўдзiвыя гiсторыi», трэба было (лiчыце), каб яе мужык Iлья Серафiмавiч выйграў адзiн са звяздоўскiх тэлевiзараў, каб наш маленькi дэсант паехаў яго ўручаць, каб падчас сустрэчы — расказаў, як робiцца газета i як, у прыватнасцi, збiраюцца матэрыялы ў рубрыку «Алё, народ на провадзе!», каб ён жа, пачуўшы «О, i ў нас было...», узяў цвёрдае абяцанне пра тое расказаць («у пiсьмовым выглядзе»)...

А калi б не ўзяў?..

Не вам казаць, многа ў нашай краiне такiх вось Альшан, Аўцюкоў, Спораваў — мясцiнак, дзе «кучкуюцца» жартаўнiкi i дзе, на жаль, не быў яшчэ наш (ваш!) маленькi звяздоўскi дэсант...

Дык цi трэба чакаць, каб даехаў?

Пiшыце! А сустрэцца добра i потым.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па суседству ў нас ёсць вялiкае сяло Альшаны, i жывуць у iм вельмi працавiтыя, вельмi вясёлыя людзi. Па жартах, як мне здаецца, аўцюкоў бы яны пераплю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика