Самы просты спосаб выратавання
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Традыцыi Даравальная нядзеля i Гуканне вясны Традыцыя прасiць даравання перад пачаткам Вялiкага посту пачалася з айцоў-пустэльнiкаў, якiя на ўвесь пост развiтвалiся адзiн з адным i зыходзiлi ў пустыню. Каб нiхто не пайшоў з жыцця за гэты час (з-за сталага ўзросту i хвароб) без прымiрэння з братамi, айцы-пустэльнiкi прасiлi адзiн у аднаго за ўсё даравання. У Даравальную нядзелю апошнi раз ужываецца скаромная ежа. 40-дзённы Вялiкi пост лiчыцца асноўным з чатырох шматдзённых пастоў Праваслаўнай царквы. Ён цягнецца да Вербнiцы, а пасля наступае Страсны тыдзень, таксама посны, — у памяць аб апошнiх днях зямнога жыцця Iсуса Хрыста. Для вернiкаў вельмi важна ўступiць у гэты пост з лёгкай, вольнай ад крыўдаў на блiжнiх душой. На Беларусi Даравальны дзень супадаў з абрадам Гукання вясны. Прычым у кожным рэгiёне вясну сустракалi па-свойму. На Петрыкаўшчыне пяклi каравай, на Столiншчыне — «жаўрукоў», на Тураўшчыне i Лельчышчыне рабiлi вянок з барвянка i з песнямi вешалi яго на бярозку, вадзiлi карагоды. Моладзь прасiла дазвол на свае песнi ў старых i блаславенне «на зiму замыкацi, вясну загукацi» ў Бога. На высокiм месцы раскладалi вогнiшча, у якiм спальвалi смецце. I зямля, як i душа, павiнна быць чыстай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даравальная нядзеля i Гуканне вясны |
|