Вялiкi веснавы канцэрт
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Адзiн раз у год не толькi сады цвiтуць. Убачыць i пачуць «жыўцом» маладых таленавiтых прадстаўнiкоў розных краiн можна таксама ўсяго раз у год — летам, падчас мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Аднак сёлета гэта традыцыя парушана. 6 сакавiка ў рамках «Вялiкiх гастроляў АНТ» на сцэне Палаца Спорту адбудзецца канцэрт «Пераможцы фестывалю «Славянскi базар».У канцэрце, якi разлiчаны амаль на 3 гадзiны, возьмуць удзел лаўрэаты i ўладальнiкi Гран-пры «Славянскага базару» з 15 краiн. У прыватнасцi, Беларусь прадставяць Iрына Дарафеева (I прэмiя «Славянскага базару-99»), Дзмiтрый Качароўскi (I прэмiя, 2001 год), Аляксандра Салавейчык (I прэмiя, 2003 год), Пётр Елфiмаў (Гран-пры, 2004 год), Ксенiя Сiтнiк i Мiша Лiла (Гран-пры i III прэмiя, 2005 год), Палiна Смолава (Гран-пры, 2005 год). Акрамя таго, перад беларускай публiкай выступiць прадстаўнiк Iзраiля — спявак Рафаэль (Гран-пры, 1998 год, удзельнiк «Еўрабачання-99»), латышская спявачка Мары Н. (лаўрэат «Славянскага базару-99», пераможца «Еўрабачання-2002», Пасол добрай волi ЮНIСЕФ у Латвii), галасiсты румынскi хлопчык Нонi (Гран-пры, 2003 год, лаўрэат дзiцячага «Еўрабачання-2004»), прадстаўнiца Сербii i Чарнагорыi Святлана Слаўкавiч (Гран-пры, 1997 год), расiяне Яўген Гор (I прэмiя, 2004 год), Дзiяна Гурцкая (III прэмiя, 1999 год), Сабiна (II прэмiя, 1992 год), i многiя-многiя iншыя спевакi i спявачкi, пералiк дасягненняў якiх зойме не адзiн дзесятак радкоў. Вядучымi канцэрта будуць папулярная расiйская спявачка Iлона Бранявiцкая i генеральны прадзюсар АНТ Ягор Хрусталёў. Дарэчы, тэлеверсiю выступлення пераможцаў «Славянскага базару» тэлеканал АНТ пакажа, нiбыта ў падарунак прыгожай палове аўдыторыi, 8 сакавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн раз у год не толькi сады цвiтуць. Убачыць i пачуць «жыўцом» маладых таленавiтых прадстаўнiкоў розных краiн можна таксама ўсяго раз у год — летам |
|