21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Куды «знiкае» стыпендыя

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

Студгарадок

Колькi грошай патрэбна студэнту на паўсядзённыя расходы

Каго з нас не збiваў з панталыку наступны факт: здаецца амаль нiчога не куплялi, а кашалёк пусты? Студэнты, напэўна, часцей за iншых трапляюць у такую сiтуацыю. На што ж у першую чаргу iм даводзiцца расходаваць грошы? I цi магчыма пражыць на стыпендыю?

Спачатку вызначым кошт жылля. Для тых, хто жыве з бацькамi ў Мiнску, такое пытанне звычайна не актуальнае. Гэта клопат iншагароднiх. Для студэнтаў, якiя засялiлiся ў iнтэрнат, аплата ў сярэднiм складае палову базавай велiчынi. На дадзены момант гэта 14 з паловай тысяч рублёў. Калi ж вы вымушаны здымаць кватэру або пакой, то жыллёвыя выдаткi будуць больш значнымi. Канчатковая сума залежыць ад таго, у якiм раёне размешчана кватэра, колькi ў ёй пакояў i цi знойдуцца суседзi, з якiмi можна падзялiць цяжар кватэрнай платы. У любым выпадку, адлiк пачынайце не менш як з 30 долараў ЗША (за пакой).

Другi важны момант — перамяшчэнне па гораду. Я не пра асабiсты аўтамабiль, хоць i не адмаўляю такога варыянту. Гаворка, хутчэй, пра аплату праезду ў грамадскiм транспарце. Iльготны праязны на месяц на аўтобус, тралейбус або трамвай каштуе 9900 рублёў. Талончык на адну паездку — 230 рублёў. Шмат хто, канешне, знаходзiць спосабы пазбегнуць абавязкаў пасажыра. Ёсць нават асаблiва спраўныя «зайцы», якiх нiколi не злавiлi. Аднак не заўсёды кату масленiца. Штраф за бясплатны праезд складае 14 з паловай тысяч рублёў. Менавiта столькi давядзецца заплацiць, калi фартуна нарэшце вырашыць здаць вас у рукi кантралёра. Пра маршруткi i таксi ўвогуле забудзем. Гэтак можна ўсю стыпендыю аддаць выключна на транспартныя расходы.

Наступны пункт, прыемны i жыццёва неабходны — харчаванне. Як нi круцi, галодны страўнiк не садзейнiчае набыццю ведаў. Сярэднi кошт абеду ў студэнцкай сталовай — 2 з паловай тысячы рублёў. Выходзiць каля 75 тысяч у месяц. Плюс снеданнi i вячэры. Агульны кошт такога харчавання з цяжкасцю ўмяшчаецца ў сярэднюю стыпендыю. Аднак далёка не кожны штодзённа купляе на абед першае, другое i кампот. Ды i цяжка параўноўваць рацыён дзяўчыны, якая прытрымлiваецца дыеты, i моцнага хлопца, якi займаецца спортам. Варыянты меню могуць быць розныя. Значна аблягчаюць задачу пошуку ежы пасылкi з дому — але не ўсiм!

У крайнiм выпадку можна пайсцi на кардынальныя меры i есцi, напрыклад, выключна грэцкiя крупы. Шкада толькi, пасля такой аднастайнасцi не выратуе нават найбольш поўны комплекс вiтамiнаў i мiнералаў. Так што гэта не лепшы спосаб зэканомiць. Зразумела толькi, што на паўнацэннае харчаванне iдзе амаль уся стыпендыя.

Узгадаю яшчэ адзiн важны артыкул расходаў — бытавыя дробязi. Паасобку яны каштуюць няшмат, а разам атрымлiваецца адчувальная сума. Як на лiха, мыла, зубная паста, шампунь i iншае намагаюць скончыцца ў адзiн момант. Тут трэба адзначыць, што студэнткам даводзiцца трацiць больш. Як-нiяк прыгажосць патрабуе фiнансавых ахвяр. Менавiта гэтага прынцыпу, здаецца, прытрымлiваюцца вытворцы касметыкi.

Да катэгорыi неабходных рэчаў варта аднесцi i адзенне. Аднак гэты пункт лепш прапусцiм. Калi арыентавацца выключна на стыпендыю, рэгулярна можна набываць хiба толькi шкарпэткi. У астатнiм папаўненне гардэробу залежыць ад дадатковых крынiц даходу.

Падводзiм вынiкi. Можна лiчыць, што нават не самую малую стыпендыю мы патрацiлi ўжо на задавальненне патрэб нiжэйшай ступенi — ежа, жыллё, транспарт. Сумна. А як жа без забаў i вяселля? А мабiльная сувязь, якая заўсёды патрабуе папаўнення рахунку? А новыя кнiгi i свежыя ўражаннi? Гэта ж пасля набыцця ведаў цi не самае галоўнае. Тут ужо кожны зыходзiць з таго, што засталося ў кашальку. Такiм чынам, лiчыце. Паход у кiнатэатр — 3—5 тысяч, на дыскатэку — павялiчце лiчбу больш чым у два разы. Можна запiсацца на танцы (ад 35—40 тысяч у месяц) або пайсцi на каток (5 тысяч за гадзiну пракату канькоў). Ёсць яшчэ конны клуб, курсы па вывучэнню замежных моў i шмат iншага. У вялiкiм горадзе проста знайсцi сабе занятак па густу. Галоўнае, каб жаданнi адпавядалi магчымасцям. I тут ужо шырокi прастор для праяўлення студэнцкай вынаходлiвасцi: як размеркаваць абмежаваны бюджэт на бязмежныя жаданнi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi грошай патрэбна студэнту на паўсядзённыя расходы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика