«Дыялог адбыўся»
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Два чалавекi прадстаўлялі Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе. Гэта рэктар ВНУ — Наталлья Баранава i студэнт пятага курса перакладчыцкага факультэта, сакратар пярвiчнай арганiзацыi БРСМ МДЛУ Алег СОСНА (на здымку). Членам саюза моладзi Алег стаў тры гады таму, i менавiта за актыўную грамадскую дзейнасць быў пераведзены з платнай формы навучання на бюджэтную. Да канца вучобы дэлегату форуму засталося восем тыдняў, за якi трэба паспець падрыхтавацца да абароны дыплома па лiнгвiстыцы i да дзяржаўных экзаменаў.
Дарэчы, да любой справы 21-гадовы Алег (ён думае паступаць у магiстратуру) ставiцца вельмi адказна: напрыклад, даклад, якi зачытваў на гарадской канферэнцыi ўдзельнiкаў Усебеларускага сходу, пiсаў паўтара тыдня, а гэта ўсяго дзве старонкi цi шэсць хвiлiн выступлення па рэгламенту. За якiя, зрэшты, пяцiкурснiк лiнгвiстычнага унiверсiтэта паспеў падняць балючыя для моладзi пытаннi: здаровага ладу жыцця, будаўнiцтва жылля, першага працоўнага месца. — Праблемы падрастаючага пакалення не былі абыдзены ўвагай на сходзе, — падкрэслiў Алег Сосна. — Як і чакалася, на форуме адбыўся канструктыўны дыялог з уладамi, сумеснае вызначэнне перспектыў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два чалавекi прадстаўлялі Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе |
|