21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАШ ФАРМАТ

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

360 СТУДЭНЦКIХ БУДОЎЛЯЎ

Больш як 360 студэнцкiх будоўляў разгорнецца ў Беларусi летам 2006 года. Аб гэтым, сказала начальнiк упраўлення па справах моладзi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi Iрэна Дыль.

Так, у Брэсцкай вобласцi маладая рабочая сiла будзе патрэбна пры будаўнiцтве i рамонце ўстаноў адукацыi. Напрыклад, студэнтам прапануецца прыняць удзел у будаўнiчых работах у ПТВ №№ 27 i 65. Моцныя рукi спатрэбяцца пры добраўпарадкаваннi жылога фонду некаторых гарадоў, а таксама ў Пiнску на стадыёне «Хваля».

У Вiцебску неабходна дапамога ў будаўнiцтве i рэканструкцыi жывёлагадоўчых гаспадарак, а ў Оршы — добраўпарадкаваннi тэрыторый. Студэнты з Гомеля паедуць у Жыткавiцкi раён на сельскагаспадарчыя работы, а ў Жлобiне яны змогуць прыняць удзел у рэканструкцыi фiзкультурна-аздараўленчага цэнтра. Гродзенская вобласць прыме большую частку будучых педагогаў, якiя прыбудуць на работы ў летнiя аздараўленчыя лагеры...

Паводле слоў Iрэны Дыль, плануецца, што гэтым летам будуць часова працаўладкаваны больш як 10 тыс. студэнтаў. З iх амаль 3 тыс. прымуць удзел у работах у сельскiх населеных пунктах. Не застануцца без увагi студэнцкiх атрадаў Аўгустоўскi канал, Нацыянальная бiблiятэка i iншыя важныя будоўлi краiны.

Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.


УТАРСКАЯ МАЦI ЯК ФОТАМАЙСТАР

Фотавыстава Галiны ПАНКIНАЙ «Свет дзяцiнства — вачыма мацi», прысвечаная Году Мацi ў Беларусi, размясцiлася ў памяшканнi Беларускага дзiцячага фонду.

Галiна — фатограф-аматар, бухгалтар па адукацыi, але зараз не працуе, таму што жыве на хутары, дзе засталiся два дамы. У яе два непаўналетнiя сыны i дзве дарослыя дачкi, якiя гадуюць сваiх дзяцей.

Галiна Мiхайлаўна ўзяла ў рукi фотаапарат лiтаральна пяць гадоў таму, i з таго часу звычайнай «мыльнiцай» «стварыла» звыш тысячы партрэтаў сваiх блiзкiх i землякоў, пейзажаў роднай Пастаўшчыны, здымала творы знакамiтай вышывальшчыцы Лiлii Зарэцкай, мужную жанчыну-iнвалiда, прыкаваную да крэсла, якая нарадзiла дзiця... Фотаздымкi Панкiнай — надзвычай шчымлiвыя, пяшчотныя, нечаканыя, маляўнiчыя. А як жа iначай? Дзецi i прырода — лепшыя аб’екты для непаўторных твораў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

ПА «ГАРАЧАЙ ЛIНII» — ПРА ВIЧ-IНФЕКЦЫЮ

На базе кабiнета iнфармацыйна-адукацыйнай дзейнасцi па праблеме ВIЧ/СНIДу ў межах праекта ПРААН «Прафiлактыка i лячэнне ВIЧ/СНIДу ў Рэспублiцы Беларусь» пачала работу «гарачая лiнiя» для моладзi.

Цяпер па мiнскаму нумару 227 48 25 па будных днях з 14.00 да 17.00 можна атрымаць адказы на любыя пытаннi, звязаныя з ВIЧ-iнфекцыяй. Адказваць на пытаннi будуць... маладыя людзi, якiя прайшлi спецыяльную падрыхтоўку. Пытаннi, якiя патрабуюць кансультацыi спецыялiста, будуць накiроўвацца супрацоўнiкам аддзела прафiлактыкi ВIЧ/СНIДу Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя.

Паводле даных сацыялагiчнага даследавання, толькi 35 працэнтаў моладзi валодае поўнай iнфармацыяй аб сiтуацыях, якiя прыводзяць да iнфiцыравання.

Святлана БАРЫСЕНКА.

У ЛЕПЕЛI МОЛАДЗЬ ЗА ФАЛЬКЛОР

Лепельскi райкам БРСМ арганiзаваў свята фальклору роднага горада.

Маладыя ўдзельнiкi мерапрыемства прадэманстравалi веданне традыцый Лепельшчыны, гiсторыi роднага краю. Канцэртная праграма адбылася ў новым ультрамодным кафэ «На месяцы», што належыць мясцовай райспажыўкааперацыi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як 360 студэнцкiх будоўляў разгорнецца ў Беларусi летам 2006 года. Аб гэтым, сказала начальнiк упраўлення па справах моладзi Мiнiстэрства адукац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика