Студэнцкiя групы зарабляюць грошы
Аляксандр ПУКШАНСКI
Усё больш папулярныя ў студэнтаў Вiцебшчыны навукова-творчыя студэнцкiя групы, якiя адкрываюцца ў навучальных установах пры падтрымцы структур БРСМ.
«Тэхнiчная група» аграрнага каледжа Вiцебскай ветэрынарнай акадэмii пад кiраўнiцтвам Iвана Кашкура займаецца распрацоўкай праектаў па рэканструкцыi i рамонту памяшканняў. Цiкавяцца энтузiясты i дызайнам. Тыя, хто тут займаецца, ужо зрабiлi добраўпарадкаванне вучэбнага корпуса iнтэрната № 1 каледжа. А другая група ажыццяўляе праекты па азеляненню: з дапамогай навучэнцаў зрабiлi 3 альпiйскiя горкi i ландшафтную кампазiцыю. Група «Лён» Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта, якую ўзначальвае прафесар Аляксандр Коган, распрацавала праект тэхналагiчнай вытворчасцi вырабаў з iльну. А група «БТIР» Дубровенскага прафесiйна-тэхнiчнага лiцэя ўдзельнiчае ў абласных i рэспублiканскiх выставах мастацкай i тэхнiчнай творчасцi. Група аднадумцаў з Аршанскага каледжа Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта атрымалi дыпломы ў рэспублiканскiм конкурсе творчых навуковых работ на тэму «Вялiкая Айчынная вайна». У Полацкiм дзяржаўным педагагiчным каледжы займаюцца даследчай працай па арганiзацыi выхаваўчага працэсу. А ў мясцовым лясным тэхнiкуме збiраюць найбольш прадукцыйнае насенне, вырошчваюць саджанцы для лесапасадак... Кiраўнiкi абкама БРСМ упэўненыя, што ў такiх груп ёсць добрая будучыня. Пры гэтым ужо ёсць прыклады, калi групы самi зарабляюць грошы для сваёй дзейнасцi падчас выстаў-продажаў i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё больш папулярныя ў студэнтаў Вiцебшчыны навукова-творчыя студэнцкiя групы, якiя адкрываюцца ў навучальных установах пры падтрымцы структур БРСМ |
|